Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
370.18 Кб
Скачать

Лекцыя 2 засяленне славянамі тэрыторыі беларусі ў раннім сярэднявякоўі

У 4 ст. – 7 ст. перасяляліся германскія, славянскія, сармацкія плямёны.

Прычыны перасялення народаў:

-- геаграфічныя (пацяпленне клімату)

-- эканамічныя (для гаспадаркі патрэбны новыя тэрыторыі)

-- сацыяльныя (жаданне набыцця багаццяў шляхам захопаў)

Рымскія аўтары 1 – 2 ст. называюць плямёны “венедаў” – старажытная назва славян.

Гісторыкі 6 ст. – антамі і склавінамі.

Рассяленне славян – ад Лабы (Эльбы) да ніжняга Дуная, Сярэдняга Дняпра, Дона і Чорнага мора.

Адны вучоныя лічаць, што першапачаткова славяне знаходзіліся ў басейне Віслы і Одры. Другія – дадаюць да гэтага тэрыторыю міжрэчча Дняпра і Заходняга Буга. Адсюль ішло іх рассяленне.

У 6 ст. славяне ўключыліся з працэс “вялікага перасялення народаў”.

У 6 – 7 ст. славяне падзяліліся на тры вялікія групыпаўднёвыя, усходнія, заходнія.

Рассяленне славян на абшарах Беларусі ішло з поўдня на поўнач. Рухаліся па рэках і іх прытоках.

У 6 ст. адбывалася славянская каланізацыя беларускіх земляў.

Каланізацыя – засяленне незанятых зямель перасяленцамі.

У 5 – 8 ст.Пражская культура на поўдні Беларусі. Бясспрэчна належала славянам.

Рэшткі неўмацаванага паселішча 5 – 6 ст. з паўзямлянкамі і пячамі – каменкамі знойдзены каля г.Петрыкава.

З 7 ст.гарадзішчы, умацаваныя валамі і рвамі. в.Хатомель Столінскага р-на.

Гарадзішча не толькі месца сховішча, але і жыхарства мясцовай знаці. Тут знаходзіліся ўзброеныя дружыннікі. Астатняе насельніцтва жыло ў паселішчы. Магчыма гэта славяне – дулебы.

Асноўную тэрыторыю Беларусі і суседнія раёны ў 5 – 8 ст. засялялі плямёны банцараўскай культуры. Банцараўская культуры – балта – славянкая культура, перыяд асіміляцыйных працэсаў, узаемапранікнення культур. Жылі ў неўмацаваных паселішчах, карысталіся невялікімі гарадзішчамі - сховішчамі ў час ваеннай небяспекі. Пасяленне знойдзена: каля вадасховішча Дразды на паўночна – усходняй ускраіне Мінска на беразе Свіслачы.

Культура была распаўсюджана ў Верхнім Падняпроўі, верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні.

Прыкметы славян: паўзямлянкавыя жытлы з печкамі – каменкамі, вуглавое знаходжанне печы ў інтэр'еры; жорны; круглыя, паўсферычныя курганы, арыентацыя нябожчыка ў пахаванні на захад

Балтаў: ляпныя слоікападобныя пасудзіны і драўляныя наземныя пабудовы. Пабудовы слупавай канструкцыі (сцены і вуглы замацоўваліся з дапамогай слупоў, якія закопваліся ў зямлю), ачаг у цэнтры жытла, доўгія курганы, зерняцёрка, культ вужа, намітка, арыентацыя нябожчыка ў пахаваннях Х-ХІ стст. на усход

На Віцебшчыне даследаваны доўгія курганы з пахаваннем па абраду трупаспалення і пасудзінамі банцараўскай культуры. Яны належаць да крывічоў – палачан.

У 6 – 8 ст. назіралася змешанае пражыванне славян з балтамі на тэрыторыі Беларусі.

В. Нікадзімава Горацкага раёна – гарадзішча 6 – 8 ст., дзе знаходзіўся ваенны правадыр з дружынай.

Аб славянах пісалі:

Пракопій Кесарыйскі, візантыйскі гісторык 6 ст. – “Яны вельмі высокага росту і грамаднай сілы. Колер скуры у іх вельмі белы альбо залацісты... па сутнасці яны ня дрэнныя і зусім ня злобныя”.

Псеўда – Маўрыкій (невядомы да цяперашняга часу візантыйскі гісторык 6 – 7 ст.)– “Яны шматлікія, вынослівыя, лёгка пераносяць жару, холад, дождж, недахоп ежы. Да завітаўшых да іх іншаземцаў адносяцца яны ласкава”.

РАССЯЛЕННЕ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН

Разлажэнне родаплемяннога ладу ў 7 – 8 ст.

Буйныя усходнеславянскія аб’яднанні плямён – “племянныя княжэнні”. Налічвалася каля 15. Яны сталі зародкамі дзяржаўнасці ў славян.

Аб рассяленні славянскіх плямён мы даведваемся з Пачатковага летапісу.

Славянская гісторыя пачынаецца з Дунаю.

Днепр – паляне.

Кіеў узнік на землях палян. Палянам належыць значная роля ў стварэнні раннедзяржаўнага аб’яднання ў Сярэднім ПадняпроўіРускай зямлі”.

Апошні раз у летапісах імя палян сустракаецца ў 944 г. На яго змену – назва Русь.

Толькі ў 12 – 13 ст. назва Русь распаўсюдзілася на ўсіх усходніх славян.

“Седоша в лесах” – драўляне. У драўлян сваё аб’яднанне – “княжанне” – “Деревска зямля”.

За Дняпром па Дзясне, Сейму і Суле – севяране. Паміж Прыпяццю і Дзвіной (Заходняй) – дрыгавічы. На Палаце – палачане, яны з’явіліся пачынальнікамі крывічоў (вытокі Дзвіны, Дняпра, Волгі). На возеры Ільмень – славене (заснавалі Ноўгарад)

Славяне называлі сябе:

Па рэках (палачане)

Тыпах мясцовасці (дрыгавічы, паляне, драўляне)

Па легендарных заснавальніках (радзімічы, вяцічы)

УСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ СУПОЛЬНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

На тэрыторыі Беларусі па згадках летапісаў было некалькі аб’яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы.

Крывічы – вярхоўі Дняпра, Зах. Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскога возера.

Першае упамінанне – у “Аповесці мінулых часоў” 859 г. (варагі бралі з іх даніну). У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора. Аднак потым, як сведчыць летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў.

У канцы 1 тысячагоддзя крывічы распаліся на тры групы – полацкая (Паўн. Беларусь. г. Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў), смаленская, пскоўская.

Побач з крывічанамі жылі наўгародскія славены ці ільменскія славяне.

Паходжанне крывічоў – вынік змешэння прышлых славян з мясцовымі балцкімі і часткова суседнімі фіна – угорскімі плямёнамі, якія былі паступова славянізаваны (перанялі славянскую мову і многія рысы славянскай культуры).

Для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганаў Паўночнай Беларусі. У некаторых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы называюцца “валатоўкамі”. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты (волат – персанаж беларускай міфалогіі, асілак высокага росту).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]