- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •18. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •26 Студзеня 1564 г. – бітва пад Улай (каля Чашнікаў)
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •1655 – 1660 Гг. – Першая Паўночная вайна
- •1700 – 1721 – Другая Паўночная вайна
1686 Г. – “Вечны мір”.
19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
Пасля войнаў сярэдзіны 17 ст. самай моцнай дзяржавай у паўночным рэгіёне Еўропы стала Швецыя, якая дзякуючы магутнай арміі і флоту кантралявала ўсю Балтыку.
1699 – 1700 гг. – склалася кааліцыя супраць Швецыі (Паўночны саюз) – Расія, РП, Саксонія, Данія.
Кароль РП Аўгуст ІІ падпісаўшы дагавор з Расіяй супраць швецыі пачаў за яе спіною перамовы са шведамі.
1700 г. – шведскі кароль Карл ХІІ нанёс шэраг паражэнняў Саксоніі, Даніі, Расіі.
1702 г. – шведы занялі Вільню і Гродна, затым Варшаву.
Кароль РП і Саксоніі Аўгуст ІІ Моцны запрасіў міра. Карл ХІІ адмовіўся яго нават прыняць.
Шляхта падзялілася на прыхільнікаў Карла ХІІ (Сапегі) і прыхільнікаў Аўгуста ІІ (Вішнявецкія, Агінскія).
1703 г. – у Вільні канфедэрацыя ў падтрымку Аўгуста ІІ. Яны звярнуліся за дапамогай да расійскага цара Пятра І.
Канфедэрацыя – палітычны шляхецкі саюз, які аб’ядноўвае аднадумцаў,каб са зброяй у руках адстойваць тыя ці іншыя мэты.
1704 г. – Сандамірская канфедэрацыя (такой жа арыентацыі) у Польшчы.
У Варшаве – канфедэрацыя прыхільнікаў Швецыі. На ёй каралём Польшчы быў прызнаны ваяводу Познані Станіслава Ляшчынскага. Па дагавору, які ён заключыў са шведамі, ВКЛ павінна была стаць правінцый Швецыі, а намеснікам у ёй – хто – небудзь з Радзівілаў.
Увосень 1704 г. – на тэрыторыю Беларусі ўступіла армія Пятра І.
1705 г. – расійская армія на чале з маршалам Г.Агільві адышла ад Рыгі да Гродна. Сюды ж прыбыў разам з саксонскім войскам Аўгуст ІІ.
У пачатку 1706 г. на Беларусь рушыла шведскае войска. Карл ХІІ падышоў да Гродна. Ён перахапіў і разбіў саксонцаў, якія ішлі на дапамогу рускім.
Рускія адышлі праз Брэст да Кіева.
Аўгуст ІІ уцёк у Польшчу.
Шведы разам з Сапегамі прайшліся па цэнтры Беларусі па ўладаннях шляхты, якая падтрымлівала Расію. Разбураны Навагрудак, Слонім, Клецк, Слуцк, Пінск.
Шведы павярнулі ў Польшчу, дзе летам 1706 г. нанесла паражэнне Аўгусту ІІ. Ён адмовіўся ад сваіх правоў на прастол у РП на карысць Станіслава Ляшчынскага і пагадзіўся на ўтрыманне ў Саксоніі шведскіх войскаў.
1707 г. – сустрэча ў Львове з Пятром І прыхільнікаў Сандамірскай і Віленскай канфедэрацый. Прадстаўнікі Кароны (Януш Антоній Вішнявецкі) і Княства (Рыгор Антоні Агінскі) абвясцілі сваё пасяджэнне Вольнай Радай і пацвердзілі саюз Рэчы Паспалітай з Расіяй. Пётр І абвешчаны абаронцам вольнасці ВКЛ.
1707 – 1708 гг. – Беларусь – галоўная арэна ваенных дзеянняў. Шведы разбурылі Гродна, Ліду, Смаргонь, занялі Мінск.
3 ліпеня 1708 г. – шведы разбілі корпус Рапніна каля мястэчка Галоўчын (пад Магілёвам) і захапілі Магілёў. У Магілёве быў рускі князь Аляксандр Меншыкаў.
У Магілёве шведы “у скляпы гараджан кідалі, марылі голадам, у халодную ваду голых кідалі, на бэльках пад столлю падвешвалі”.
Карл ХІІ чакаў з Рыгі корпус генерала Левегаўпта з абозам. Ён спазняўся. Карл ХІІ накіраваўся на Украіну, бо спадзяваўся на дапамогу гетмана Левабярэжнай Украіны І.Мазепы.
28 верасня 1708 г. Пётр І разграміў корпус Левенгаўтпта пад Лясной на Магілёўшчыне. Пётр І назваў яе “Маці Палтаўскай баталіі. “Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі...Прапойскія перавознікі на вачах шведаў знішчылі паромы на Сожы... У той час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню. Тут шведы пакідалі сваю ваенную амуніцыю ў балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам купу золата і срэбра... І дава уцякаць па слядах свайго караля.”
Да Карла дабралася толькі 5 тыс. ратнікаў. 9 тыс. загінула пад Лясной.
Чэрвень 1709 г. – Палтаўская бітва. Перамога Пятра І. Стратэгічная ініцыятыва перайшла ў рукі Пятра.
Расія, Данія і Саксонія аднавілі Паўночны саюз.
Верасень 1709 г. – войска Пятра І уступіла на тэрыторыю ВКЛ.
1710 – рускае войска ўступіла ў Латвію і Эстонію.
1710 г. – Варшаўскі сойм аднавіў Аўгуста ІІ на прастоле і пацвердзіў “Вечны мір” 1686 г. Станіслаў Ляшчынскі збег з Польшчы.
1721 г. – канец Паўночнай вайны. Мірны дагавор паміж Расіяй і Швецыяй. Да Расіі – Латгалія, Эстонія, Курляндыя.
1729 г. – мір са Швецыяй Саксоніі.
1733 – мір Швецыя з РП.
Пра часы Паўночнай вайны на Беларусі: “Моцныя арміі як з аднаго, так і з другога боку няспынна перакачоўваліся па Польшчы (Рэчы Паспалітай), ад іх нападу ніводзін чалавек любога саслоўя – ні ксёндз, ні шляхціц, ні гараджанін, ні яўрэй – не быў абаронены... губляў тое, што меў..”
