 
        
        - •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •18. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •26 Студзеня 1564 г. – бітва пад Улай (каля Чашнікаў)
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •1655 – 1660 Гг. – Першая Паўночная вайна
- •1700 – 1721 – Другая Паўночная вайна
Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
У час няўдач РП у вайне з Расіяй, шведскі кароль Карл Х Густаў напаў на РП з надзеяй поўнага захопу Прыбалтыкі.
Асноўныя сілы былі накіраваны ў Польшчу. А ў ВКЛ – войска на чале з Магнусам Дэлягардзі. Ён акупіраваў паўночную частку ВКЛ. Маскоўскія войскі, пакінуўшы невялікі гарнізон у Вільні, адышлі.
Магнаты спадзяваліся з дапамогай шведаў разграміць Маскоўскую дзяржаву.
Кастрычнік 1655 г. – перамовы пад Кейданамі (каля 35 км ад Каўнаса) паміж М.Дэлягардзі і Я.Радзівілам. Падпісаны дагавор. Ліквідавалася Люблінская унія і заключалася унія ВКЛ са Швецыяй. Ад імя ВКЛ падпісалі Я.Радзівіл і 1134 прадстаўнікі знаці. Княства станавілася васалам Швецыі і пераходзіла ў падначаленне шведскаму намесніку.
Супраць шведаў расло недавольства.
1656 г. – паўстанне на чале з магнатам Паўлам Сапегам. Яго войскі аблажылі замак Я.Радзівіла, які неўзабаве нечакана памёр. Шведы былі выгнаны з поўначы ВКЛ.
Вайна скончылася толькі ў 1660 г. Мір ў Аліве (каля Гданьска). За Швецыяй тыя ж землі, што і да вайны.
За РП – Латгалія і Курляндскае герцагства. Кароль Ян Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі прастол.
Сутычкі паміж шляхтай працягваліся.
Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
1656 г. – перамір’е на 3 гады паміж РП і Маскоўскай дзяржавай.
Пасля смерці Б.Хмяльніцкага (1657 г.) новы ўкраінскі гетман Іван Выгоўскі пайшоў на збліжэнне з Рэччу Паспалітай.Падначалены яму падпалкоўнік Іван Нячай пачаў вайну з маскоўскімі войскамі ў Беларусі.
Незадаволенасць мясцовага насельніцтва дзеяннямі царскіх ваяводаў.
1660 г. – пасля Аліўскага міру РП змагла накіраваць асноўныя сілы да Вільні.
Войскі РП, украінскіх казакаў і мясцовых партызан пачалі выцясняць маскоўскія войскі.
1660 -- пад Ляхавічамі гетман Стэфан Чарнецкі разбіў корпус Івана Хаванскага, а Павел Сапега пад Магілёвам разграміў армію Юрыя Даўгарукага.
Лістапад 1661 г. – рускі гарнізон у Вільні здаўся. Маскоўскія ратнікі пацярпелі паражэнне і ў Падзвінні пад Кушлікамі.
Вайна ў Беларусі набыла пазіцыйны характар. Галоўныя сілы былі накіраваны на Украіну.
Студзень 1667 г. – Андросаўскае перамір’е (каля Смаленска) на 13,5 гадоў. Смаленск і Северская зямля заставаліся ў складзе Расіі, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ. Украіна была падзелена па Дняпры на дзве часткі: Правабярэжжа заставалася ў складзе РП, а Левабярэжжа з горадам Кіевам – да Маскоўскай дзяржавы.
За няпоўныя 20 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася з 2,9 млн да 1,4 млн. Трэць гаспадарак у Берасцейскім і Новагародскім ваяводствах засталіся без гаспадароў. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах – Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім – 65 – 70% сялянскіх хат стаялі пустымі. “Навокал галота, у некаторых вёсках няма ніводнага селяніна,валок не апрацоўваюць, сярод насельніцтва, якое засталося, пануе страшная галеча”.
Гэты 20 гадовы перыяд атрымаў назву “Патоп”.
У выніку перасялення насельніцтва ў Расіі з’явіліся цэлыя слабоды, заселеныя беларусамі.
