Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_6.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.34 Кб
Скачать

Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь

1648 г. - -пачатак казацкага паўстання на Украіне супраць польскіх паноў. На чале – шляхціц Багдан Хмяльніцкі. Яго выбралі казацкім гетманам.

Цэнтр паўстанняЗапарожская Сеч.

Хмяльніцкі заключыў саюз з крымскім ханам і разбіў войска польскіх гетманаў і самога караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра.

У хуткім часе паўстанне перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінцаў супраць палякаў.

Хмяльніцкі.ставіў за мэту стварэнне сваёй казацкай дзяржавы “Рускага княства” – незалежнай ад РП дзяржавы, у якую будуць уключаны таксама землі Паўднёва – Усходняй Беларусі.

З мэтай распаўсюджання паўстання Хмяльніцкі пачаў засылаць у Зах.Украіну і Беларусь сваіх пасланнікаў з універсаламі-заклікамі да выступлення супраць палякаў. “Да Гомля і за Дняпро аж да Барысава і далей, гэтак жа да Магілёва і далей”.

Летам 1648 г. на поўдні Беларусі для падтрымкі антышляхецкіх рухаў з’явіліся казацкія загоны (кіраўнікіКрывашапка, Галавацкі, Гаркуша, Нябаба), да якіх, акрамя сялян, далучыліся мяшчане, часткова праваслаўная шляхта і духавенства.

Казакі авалодалі: Гомелем, Лоевам, Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Мазыром, Туравам, Пінскам, Кобрынам. Не авалодаліСтарым Быхавам і Слуцкам. (гарады не былі ўзяты і маскоўскімі войскамі ў 1654, 1655 гг.)

“А якія, гасудар, літоўскія гарады на гэты бок Дняпра, то з тых жа, гасудар, літоўскіх гарадоў з усіх паны... выбеглі з жонамі і з дзецьмі за Дняпро ў каралеўскія гарады, а засталіся ў тых літоўскіх гарадах адны мяшчане ды пашанныя мужыкі”.

У кастрычніку 1648 г. шляхецкія злучэнні падышлі да Пінска. У войска ўваходзілі як шляхецкае апалчэнне, так і наёмная ваенная сіла. Жыхары горада, якія раней прынялі казакаў Антона Нябабы, вырашылі абараняцца. Войскі занялі горад. Забіта каля 3 тыс. чалавек.

Аднак у першай палове 1649 г. Кароль Ян Казімір накіраваў сюды войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам, які разграміў паўстанцаў і ўзяў пад свой кантроль поўдзень Беларусі.

У Тураве, Мазыры, Чачэрску, Давыд – Гарадку ўсе жыхары, што падтрымлівалі казакаў, былі перабіты. “Мяшчан усіх, якія нават гарадскую браму яму адчынілі, катаваў... Рукі адсёк 800 чалавекам, пасцінаў 50 чалавек, пасадзіў на палі 100 чалавек. Нявінную кроў праліў а без ніякага розуму, дзеля сваёй карысці.”

Было заключана часовае перамір’е. Аднак Хмяльніцкі адправіў новыя загоны на Беларусь на чале з Іллёй Галатам (3 тыс.), Сцяпанам Падбайлам (12 тыс.) і Міхайлам Крычэўскім (30 тыс.).

31 ліпеня 1649 г.бітва пад Лоевам. Было забіта 8 тыс. і патанула ў Дняпры 3 тыс. Паўстанцы разбіты.

Выступленні сялян працягвалі адбывацца ў некаторых паветах. Прыгонныя Давыд – Гарадоцкай воласці напалі “спосабам казацкім” на маёнтак князя М.Чацвярцінскага. Ушчэнт разрабавалі панскі двор і забілі да смерці адміністратара – шляхціца К.Дзелячынскага.

У вёсцы Стругі сяляне разграмілі двор шляхціца Я.Макрыцкага, а яго самога ўтапілі ў рэчцы.

Вайна 1648 – 1651 гг. стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]