Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_6.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.34 Кб
Скачать

Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)

Зручны час для інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву настаў у 1584 г., калі памёр Іван ІV.

Шляхта не імкнулася да вайны, бо дзяржава была аслаблена папярэдняй вайной. Не хапала сродкаў. Сродкі ў другой палове 1587 г. даў папа рымскі. На пачатку 1587 г. Сойм павінен быў вырашыць пытанне аб вайне з Масквою. У снежні 1586 г. нечакана памірае Стэфан Баторы. На першае месца выступае пытанне аб новым каралі.

Тры прэтэндэнты: аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза і рускі цар Фёдар Іванавіч.

За першых двух выступалі палякі. За Фёдара Іванавіча – сына Івана ІV – паны – рада ВКЛ. Заняцце царом Фёдарам трона Рэчы Паспалітай аб’яднала бы пад адным скіпетрам тры суседнія краіны: Масковію, ВКЛ, Польшчу. Гэта дапамогло б у барацьбе са Швецыяй і Турцыяй. ВКЛ бы стала палітычным і культурным цэнтрам новга аб’яднання.

Маскоўскі пасол заявіў панам – радзе Вялікага княства: “толькі выберыце сабе ў гаспадары нашага цара, будзеце пад яго царскаю рукою, -- а ўсім кіруйце самі ў кароне Польскай і Вялікім Княстве па сваіх’ правах”.

Аднак перамагла кандыдатура прадстаўніка шведскай дынастыі Вазаў Жыгімонта. (Стаў каралём Жыгімонтам ІІІ Вазай).

Смутны час” у Маскоўскай дзяржаве. Памёр Фёдар Іванавіч (1598 г.) , які не меў дзяцей. Надзея магнатаў Рэчы Паспалітай на тое, каб пасадзіць свайго стаўленіка на маскоўскі трон.

Галоўнай мэтай інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай на Маскву было надначаленне Рускай дзяржавы сваёй уладзе і заваяванне палітычнага вяршэнства ва Ўсходняй Еўропе.

1604 г. – войска самадзейнай шляхты, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем (верагодна былым манахам Рыгорам Атрэп’евым) выступіла ў напрамку Масквы.

Палітычны дзеяч сярэдзіны 17 ст. Рыгор Каташыхін пісаў: “у тыя смутныя часы аб’явіўся ў Польшчы чорны дз’якан з нейкага манастыру, скінуў сваё чорнае ўбранне і назваўся царэвічам Дзмітрам, цара Івана Васільевіча сынам... А як пачаў цараваць, і ў Рускай дзяржаве пачаў усталёўваць веру папежскую, і грэцкія цэрквы перарабляць у касцёлы ляшскія, і многую непатрэбшчыну чыніць. ”

У 1605 г. Войска Лжэдзмітрыя пры падтрымцы баяр уступіла ў Маскву. Лжэдзмітрый абвясціў сябе царом.

Праз некаторы час ён быў забіты ў выніку баярскай змовы.

Царом стаў баярын Васіль Шуйскі.

1608 г. – новы самазванец – Ілжэдзмітрый ІІ (сапраўднае імя невядома). Ячго войска стала лагерам у Тушыне і спрабавала захапіць Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай да шведскага караля Карла ІХ.

Кароль РП Жыгімонт Ваза, абвясціў, што “яго продак Ягайла быў сынам княжны рускай” і такім чынам ён мае права на маскоўскі прастол, пачаў адкрытыя ваенныя дзеянні супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега.

1610 г. – войска РП на чале з каралём захапіла Смаленск і рушыла на Маскву.

Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава ІV. Аднак Жыгімонт Васа, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву.

Маскву вызваліла народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам князя Дзмітрыя Пажарскага і Кузьмы Мініна.ў 1612 г.

Наступныя спробы РП (пахоод гетмана Караля Хадкевіча ў 1617 г. І інш.) былі беспаспяховымі.

1618 г. – Дэўлінскае (недалёка ад Сергіева Пасада) перамір’е на 14,5 гадоў. Да РП – Смаленск, Дарагабуж, Мажайск, Вязьма, і Чарнігава – Северскія землі.

1632 г. – пасля смерці Жыгімонта ІІІ Вазы і абрання каралём РП Уладзіслава ІV, маскоўскі цар Міхаіл Раманаў паспрабаваў вярнуць Смаленск.

На пачатку маскоўскія войскі падышлі аж да Полацка.

Аблога Смаленска працягвалася з лістапада 1632 па верасень 1633 г. Нешматлікі гарнізон на чале з ваяводам Аляксандрам Гансеўскім трымаў абарону. На дапамогу падышло войска Рэчы Паспалітай на чале з Уладзіславам ІV.маскоўскае войска трапіла ў акружэнне і мусіла капітуляваць.

Вайна завяршылася ў 1634 г. Падпісаннем міра ў Белай (паміж Дарагабужам і Вязьмай).ПАМЫЛКА ПАДРУЧНІКА 10 КЛ. Палянаўскі дагавор – аб перамір’і на 20 гадоў. Уладзіслаў ІV за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – “усея Русі” (без прэтэнзіі на землі “Малой Русі”).

Канец 16 – першая палова 17 ст. – час раўнавагі сіл паміж ВКЛ і Масковіяй. Пераходны перыяд ад часоў дамінавання ў рэгіёне ВКЛ, што назіралася ў 14 – 15 стст., да панавання на Усходзе Еўропы Расіі, якое пачалося ў 18 ст.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]