 
        
        - •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •18. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •26 Студзеня 1564 г. – бітва пад Улай (каля Чашнікаў)
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •1655 – 1660 Гг. – Першая Паўночная вайна
- •1700 – 1721 – Другая Паўночная вайна
18. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
У сярэдзіне 16 ст. абвастрыліся адносіны паміж каралеўствамі Шведскім, Дацкім, Польскім, ВКЛ і царствам Маскоўскім. Асноўная барацьба – за землі аслабелага Лівонскага ордэна.
У 1558 г. Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр’еў маскоўскаму цару Івану ІV. Апошні ў студзені 1558 г. пачаў вайну супраць Ордэна. Вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст ўзяў Лівонію пад апеку і запатрабаваў ад Расіі вывскі свае войскі.
У 1561 г. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне і быў падзелены паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай і ВКЛ на чатыры часткі. Апошні магістр Готард Кетлер стаў васалам караля Польшчы і вялікага князя Літвы.
Расія авалодала Астаханню і Казанню. Цяпер імкнулася атрымаць выхад да Балтыйскага мора.
У 1562 г. Іван ІV пачаў вайну з Жыгімонтам ІІ Аўгустам. 31 студзеня 1563 г. пачалася аблога Полацка. Абарону ўзначальваў Станіслаў Давойна. Працягвалася 16 дзён. Горад здаўся 15.02.. Цар меў намер рухацца ў бок Менска і Наваградка.
Аднак 26 студзеня 1564 г. у бітве пад Улай (каля Чашнікаў) яго войскі былі разбіты арміяй гетмана М.Радзівіла. Пасля гэтага вайна набыла пазіцыйны характар.
Адной з прычын заключэння Люблінскай уніі (1569) былі цяжкасці вайны. Аднак, Польшча не спяшалася дапамагаць Княству. У канцы 1569 г.э паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім было заключана часовае пагадненне.
У 1576 г. пасля абрання каралём Рэчы Паспалітай венгерскага князя Стэфана Баторыя, пачаўся новы этап вайны.
Баторый упарадкаваў польска – літоўскае войска, узмацніў яго нямецкімі і венгерскімі наёмнікамі, абнавіў артылерыю.
У 1579 г. быў адваяваны Полацк. У бітве вызнчыўся ратнік Перавал. У 1580 г. – узяты Вялікія Лукі, у 1581 г. – абложаны Пскоў (не захапілі).
1582 г. –Ям – Запольскі дагавор аб часовым (на 10 гадоў) перамір’і. Рэч Паспалітая вяртала сабе Полацк, Лівонію, далучала паўднёвыя землі Эстоніі і Курляндскае княства, да Швецыі адыходзіла паўночная частка Эстоніі.
Т.ч. Маскоўская дзяржава не здолела замацавацца ў Прыбалтыцы, аднак вярнула тэрыторыі, якія былі захоплены ў 1579 – 1581 гг.
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
У пачатку 17 ст. спробу зацвердзіцца ў Прыбалтыцы зрабіла Рэч Паспалітая. Але на яе шляху паўстала Швецыя.
У 1599 г. Шведскі сойм скінуў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазу са шведскага прастолу. Імкнучыся вярнуць сабе трон Жыгімонт пачаў вайну.
У 1600 г. Войска пад камандаваннем герцага Карла (з 1604 г. – кароль Карл ІХ) уступіла ў Лівонію. Яно хутка захапіла Эстонію, падышло да Рыгі і аблажыла яе.
Супраць шведаў – войска пад камандаваннем гетмана Крыштафа Радзівіла і Яна Хадкевіча.
27 верасня 1605 г. каля Кірхольма (Саласпілс) адбыла рашаючая бітва. Шведская армія была разбіта і страціла дзве трэці свайго складу.
Аднак шведы не былі выгнаны з Лівоніі і вайна працягвалася.
У 1621 г. кароль Швецыі Густаў ІІ Адольф (сын Карла ІХ), узмацніўшы армію і падпісаўшы мір з Даніяй і Расіяй, захапіў большую частку Лівоніі і Рыгу. У хуткім часе шведы занялі Падзвінне, Панямонне і пачалі наступленне на Польшчу.
1622 г. – падпісана асобнае перамір’е магнатаў ВКЛ са Швецыяй.
1629 г. – у Альтмарку (цяпер г. Новы Тарг у Польшчы) – перамір’е паміж дзвюма дзяржавамі на 6 гадоў.
Прыбалтыка была падзелена: Швецыя атрымала Эстонію, Відзьме (з Рыгай), Рэч Паспалітая – Латгалле і Курляндскае герцагства.
