Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lekcyja_6.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
270.34 Кб
Скачать

1655 – 1660 Гг. – Першая Паўночная вайна

Кастрычнік 1655 г. – перамовы пад Кейданамі са шведамі. Заключана унія ВКЛ са Швецыяй.

1656 г. – паўстанне на чале з магнатам Паўлам Сапегам

1656 г. – перамір’е на 3 гады паміж РП і Маскоўскай дзяржавай.

1660 г. – бітва пад Ляхавічамі.

1660 г. – бітва пад Магілёвам.

Лістапад 1661 г. – рускі гарнізон у Вільні здаўся

восень 1661 г. – Маскоўскія ратнікі пацярпелі паражэнне ў Падзвінні пад Кушлікамі.

з канца 1661 г. Вайна ў Беларусі набыла пазіцыйны характар

Студзень 1667 г. – Андросаўскае перамір’е (каля Смаленска) на 13,5 гадоў.

1686 г. – “Вечны мір”.

1699 – 1700 гг. – склалася кааліцыя супраць Швецыі.

1700 – 1721 – Другая Паўночная вайна

1702 г. – шведы занялі Вільню і Гродна, затым Варшаву

1703 г. – Віленская канфедэрацыя ў падтрымку Аўгуста ІІ.

1704 г. – Сандамірская канфедэрацыя у Польшчы.

1704 г. – Варшаўская канфедэрацыя прыхільнікаў Швецыі.

1704 г. – выбранне каралём Станіслава Ляшчынскага

Увосень 1704 г. – на тэрыторыю Беларусі ўступіла армія Пятра І.

1705 г. – расійская армія на чале з маршалам Г.Агільві адышла ад Рыгі да Гродна.

У пачатку 1706 г. на Беларусь рушыла шведскае войска.

Аўгат ІІ адмовіўся ад правоў на прастол у РП на карысць Станіслава Ляшчынскага ў 1706 г.

1707 г. – сустрэча ў Львове з Пятром І прыхільнікаў Сандамірскай і Віленскай канфедэрацый (Вольная Рада).

У час ІІ Паўночнай вайны беларусь была галоўнай арэнай ваенных дзеянняў у перыяд 1707-1708 гг.

3 ліпеня 1708 г. – шведы разбілі корпус Рапніна каля мястэчка Галоўчын і захапілі Магілёў

28 верасня 1708 г. бітва пад Лясной на Магілёўшчыне

Чэрвень 1709 г. – Палтаўская бітва

1710 г. – Варшаўскі сойм аднавіў Аўгуста ІІ на прастоле і пацвердзіў “Вечны мір” 1686 г.

1717 паўстанне супраць Аўгуста ІІ.

1717 г. – Нямы сойм.

У 1719 г. Аўстрыя, Саксонія, Прусія падрыхтавалі план падзелу РП і звярнуліся з ім да Расіі.

1721 г. – канец Паўночнай вайны

1733 г. – мір Швецыя з РП.

1733 – 1735 гг – вайна за “Польскую спадчыну”

1756 – 1763 гг. – Сямігадовая вайна.

1763 г. – смерць Аўгуста ІІІ.

1764 г. – Расія пасля смерці Аўгуста ІІІ увяла свае войскі ў Рэч Паспалітую.

1764 – 1766 гг. – рэформы Чартарыйскіх

1767 г. – стварэнне Слуцкай канфедэрацыі.

1773 – 1775 гг. – арганізавана Адукацыйная камісія.

1767 г. пасяджэнне Варшаўскага сойма, які ўраўнаў у правах првы шляхты розных канфесій, заставаліся некранутымі “шляхецкія вольнасці”.

1768 г. – стварэнне Барскай канфедэрацыі праціўнікаў рашэння Варшаўскага сойму.

1768 – 1774 гг. – руска турэцкая вайна

1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай.

Сойм РП (1773 – 1775) прызнаў першы падзел і падпісаў акт аб захаванні існуючага дзяржаўнага ладу.

1787 – 1791 гг. – другая вайна Расіі з Турцыяй.

1788 г. – пачатак Чатырохгадовага сойма.

1790 г. – саюз Польшчы з Прусіяй. Дзяржавы абавязваліся весці сумесныя баявыя дзеянні.

1791 г. – канстытуцыя 3 мая.

1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай.

Верасень 1793 г. – “нямы сойм” у Гродна, які зацвердзіў дагавор аб доугім падзеле Рэчы Паспалітай.

24 сакавіка 1794 г. – пачатак паўстання ў Кракаве пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі

23-24 красавіка 1794 г. – пачатак паўстання ў Літве.

4 красавіка 1794 г. – бітва пад Рацлавіцамі (Польшча). Перамога Касцюшкі.

18 красавіка 1794 г. – паўтсанцы Касцюшкі авалодалі Варшавай.

4 верасня 1794 г. атрад Грабоўскага быў разбіты пад Любанню.

У жніўні 1794 г. капітулявала Вільня.

У верасні 1794 г. каля в. Крупчыцы пад Кобрынам пацярпелі паражэнне атрады К.Серакоўскага.

10 кастрычніка 1794 г. – бітва пад Маціёвіцамі.

4 лістапада 1794 г. А.В.Сувораў авалодаў Прагай – прадмесцем Варшавы

6 лістапада 1794 г. Варшава капітулявала.

1795 г. – трэці падзел Рэчы Паспалітай.

25 лістапада 1795 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад прастола.

АСОБЫ, ПРАДМЕТЫ, ГЕАГРАФІЯ

Лівонскі ордэн падзелены паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай і ВКЛ на чатыры часткі.

Готард Кетлер – апошні магістр Лівонскага ордэна.

Абарону Полацка ў 1563 г. ўзначальваў Станіслаў Давойна

У бітве пад Улай маскоўскія войскі былі разбіты арміяй гетмана М.Радзівіла

У бітве за Полацк ў 1579 г. вызначыўся ратнік Перавал.

Лівонская вайна скончылася падпісаннем Ям – Запольскага дагавора аб часовым (на 10 гадоў) перамір’і.

У “Прамове Мялешкі” (1589 г.): “Прэч Жыгімонта караля! Таго і да людзей няма чаго прылічаць, бо Падляшша і Валынь нашыя згубіў, ляхам патураючы”.

У “Прамове Мялешкі” згадваецца пра тыя часы (“залаты век”, 1-ю палову 16 ст.): “Але аб Жыгімонце першым салодкая памяць. Ён ляхаў не любіў, а Літву і Русь любіцельна мілаваў”.

Адпаведна Статуту 1588 г. вялікі князь не меў права раздаваць велікакняжацкія землі і кіруючыя пасады ў гэтай дзяржаве ніякім “чужоземцам и заграничником… Але то всё… давати повинни только Литве, Руси, жамойти, родичом старожитным и уроженцом великого князства…»

Сапега адмовіўся зацвердзіць паляка віленскім епіскапам: “Тады паддайцеся ва ўсім палякам, адмоўцеся ад літоўскай пячаткі, маршальскага жэзлу і гетманскай булавы. І няхай будуць польскія жэзлы, пячаткі і булава, ды і агульны скарб... Ці загінуць. Ці дабіцца таго, каб ліцвін быў віленскім епіскапам.”

Бенядзікт Война – віленскі епіскап.

Своеасаблівая саслоўна – палітычная супольнасць у Рэчы Паспалітай – “польскі народ шляхецкі”. Яна базіравалася на рэлігійна – моўна – карпаратыўным адзінстве.

Пасля аб’яднання не ВКЛ ўслед за Польшчай стала шляхецкім, а Польшча і ўся Рэч Паспалітая эвалюцыяніравалі ад рэспублікі шляхецкай да Рэчы Паспалітай магнацкай.

У вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй пачатку 17 ст. войскам Швецыі камандаваў герцаг Карл.

У вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй пачатку 17 ст. войска Швецыі напачатку ўступіла ў Лівонію і захапіла Эстонію.

Войскам Рэчы Паспалітай у вайне са Швецыяй камандавалі гетман Крыштаф Радзівіл і Ян Хадкевіч.

Кароль Швецыі Густаў ІІ Адольф захапіў большую частку Лівоніі і Рыгу, заняў Падзвінне, Панямонне, пачаў наступленне на Польшчу.

Па выніках вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй пачатку 17 ст. Прыбалтыка была падзелена: Швецыя атрымала Эстонію, Відзьме (з Рыгай), Рэч Паспалітая – Латгалле і Курляндскае герцагства.

Па імем Дзмітрыя І верагодна выступаў былы манах Рыгор Атрэп’еў.

Праўленне Аўгуста ІІ – прыклад палітычнай недальнабачнасці і беспрынцыповасці.

Шляхецкім войскам пад час паходу на Маскву ў 1610 г. камандаваў гетман Станіслаў Жалкеўскі.

Масква была вызвалена ад войскаў Рэчы Паспалітай народным апалчэннем пад камандаваннем Кізьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага.

Цэнтрам казацкага паўстання ў сярэдзіне 16 ст. была Запарожская Сеч.

Крывашапка, Галавацкі, Гаркуша, Нябаба – кіраўнікі казацкімі загонамі.

Казакі Багдана Хмяльніцкага не здолелі авалодаць на Беларусі Старым Быхавам і Слуцкам.

У кастрычніку 1648 г. абаронай Пінска ад каралеўскіх войскаў кіраваў казак Антон Нябаба.

Каралеўскім войскам ў барацьбе з казакамі камандаваў гетман Януш Радзівіл.

Вайна 1648 – 1651 гг. стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі.

Рашэнні Соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры групы: 1) датычыліся ўсёй Рэчы Паспалітай; 2) мелі дачыненне толькі да Польшчы; 3) выдаваліся выключна і мелі сілу толькі ў Вялікім княстве.

Рэч Паспалітая 18 ст. не федэрацыя дзвюх дзяржаў і “абодвух народаў”, а канфедэрацыя асобных паветаў, дзе рашэнне цэнтральных органаў улады магло не прымацца, калі яно супярэчыла выпрацаванаму на мясцовым сойміку рашэнню.

Рэч Паспалітая трымаецца на бязладдзі” (шляхецкія прывілеі, вольныя выбары караля, права “ліберум вета”).

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Ліквідавала падзел на Карону і ВКЛ, стварыла адзіны ўрад, у распараджэнні якога перадаваўся “агульны непадзельны скарб народны” і якому падначальвалася агульнае войска.

Начале маскоўскага войска ў 1654 г. стаялі ваявода Пётр Шарамецеў, Аляксей Трубяцкі

Начале украінскага войска казацкі палкоўнік Іван Залатарэнка.

Начале войска РП гетман Я.Радзівіл.

У 1654 г. 40 дзён працягвалася абарона г. Гомель

1654 ні ў 1655 г. не былі ўзяты маскоўскім войскам гарады Стары Быхаў і Слуцк

У Мсціславе у час ваенных дзеянняў 1654 г. “шляхты, поляков и Литвы и иных служилых людей.. побито больши десяти тысяч человек».

Пасля ўзяцца Дуброўны князь Я.К.Чаркаскі павінен быў «лутшую» шляхту адаслаць да цара, „а достальную велеть послать в Тулу. А мешчан и уезных людей раздать ратным людям семьями, а город выжечь».

Спусташальны паход ад Старога Быхава да Слуцка здзейсніў ваявода А.М.Трубяцкі.

Сярод атрадаў сялян-шышаў вызначыўся атрад на чале з Дзянісам Мурашкам.

Начале войск Швецыі ў вайне з Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 17 ст. стаяў шведскі кароль Карл Х Густаў.

Шведскім войскам ў ВКЛ ў вайне з Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 17 ст. камандаваў Магнус Дэлягардзі.

Перамовы са шведамі ў вайне сярэдзіны 17 ст. адбыліся пад Кейданамі.

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй закончылася ў 1660 г. мірам у Аліве.

Пасля смерці Б.Хмяльніцкага (1657 г.) новы ўкраінскі гетман Іван Выгоўскі.

У вайне з маскоўскай дзяржавай у 1657 г. падпалкоўнік Іван Нячай пачаў барацьбу з маскоўскімі войскамі ў Беларусі.

У бітве пад Ляхавічамі гетман ВКЛ Стэфан Чарнецкі разбіў корпус Івана Хаванскага

У бітве пад Магілёвам Павел Сапега разграміў армію Юрыя Даўгарукага.

У 1661 г. Маскоўскія ратнікі пацярпелі паражэнне і ў Падзвінні пад Кушлікамі.

Па ўмовах Андросаўскага перамір’я 1667 г. Смаленск і Северская зямля заставаліся ў складзе Расіі, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ. Украіна была падзелена па Дняпры на дзве часткі:

Перыяд 1648 – 1667 гг. увайшоў у гісторыю Беларусі пад назвай “Патоп”.

У Паўночны саюз ўвайшлі Расія, РП, Саксонія, Данія.

У час другой Паўночнай вайны каралём Рэчы Паспалітай быў Аўгуст ІІ.

Віленская канфедэрацыя падтрымала Аўгуста ІІ і звярнулася за дапамогай да расійскага цара Пятра І.

У падтрымку Аўгуста ІІ на тэрыторыі Польшчы выступіла Сандамірская канфедэрацыя.

Удзельнікі Варшаўскай канфедэрацыі падтрымалі Швецыю.

На Варшаўскай канфедэрацыі каралём Польшчы быў прызнаны ваявода Познані Станіслаў Ляшчынскі.

Расійская армія на чале з маршалам Г.Агільві ў 1705 г. адышла ад Рыгі да Гродна.

У 1706 г. у паходзе па Беларусі разам са шведамі прымалі ўдзел войскі магнатскага роду Сапегаў.

На пасяджэнні Вольнай Рады абаронцам вольнасці ВКЛ быў абвешчаны Пётр І.

У бітве каля мястэчка Галоўчын шведы разбілі корпус Рапніна.

У час ІІ Паўночнай вайны ў Магілёве знаходзіўся рускі князь Аляксандр Меншыкаў.

Карл ХІІ чакаў з Рыгі корпус генерала Левегаўпта з абозам

У бітве пад Лясной Пётр І разбіў корпус генерала Левенгаўпта.

Бітву пад Лясной Пётр І назваў “маці Палтаўскай баталіі”.

Пра часы Паўночнай вайны на Беларусі: “Моцныя арміі як з аднаго, так і з другога боку няспынна перакачоўваліся па Польшчы (Рэчы Паспалітай), ад іх нападу ніводзін чалавек любога саслоўя – ні ксёндз, ні шляхціц, ні гараджанін, ні яўрэй – не быў абаронены... губляў тое, што меў..”

У час Сямігадовай вайны Прусія пачала выдаваць сябе за спадкаемцу Тэўтонскага ордэна.

У Слуцку была створана канфедэрацыя, у якую ўвайшлі праваслаўная па веравызнанню шляхта.

У Торуні была створана канфедэрацыя, у якую ўвайшлі пратэстанская па веравызнанню шляхта.

Барская канфедэрацыя аб’ядноўвала каталіцкую па веравызнанню шляхту.

Дагавор аб першым падзеле Рэчы Паспалітай быў падпісаны паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй ў г. Санкт-Пецярбургу.

У другім падзеле Рэчы Паспалітай удзельнічалі Прусія і Расія.

Цэнтральная частка Беларусі і Правабярэжная Украіна адышлі да Расіі па другому падзелу Рэчы Паспалітай

Літва, Курляндыя, Валынь, заходняя частка Беларусі адышлі да Расіі па трэцяму падзелу Рэчы Паспалітай.

“Нямы сойм”, які зацвердзіў рашэнне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай, адбыўся ў горадзе Гродна.

Кіраўніком паўстання за незалежнасць Рэчы паспалітай быў Т. Касцюшка.

Лозунг “вольнасць, цэласць, незалежнасць” быў лозунгам паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

Камандзір паўстанцаў 1794 г. у Літве і Зах. Беларусі – Якуб Ясінскі.

Вучыўся ў школе манаскага ордэна піяраў, ваяваў за незалежнасць Зша, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці – Тадэвуш Касцюшка.

У час паўстання 1794 г. быў утвораны асобны ад Польшчы вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем – “Найвышэйшая літоўская рада”.

Віленскі “Акт паўстання народа Літоўскага” заклікаў да “вольнасці і роўнасці грамадзянскай”. Абяцаў сялянам скасаванне прыгнёту.

Найбольш буйны рэйд праз Браслаўшчыну на Дынабург ў час паўстання 1794 г. здзейсніў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Міхала Клеафанса Агінскага.

Найбольш буйны рэйд па Меншчыне ў час паўстання 1794 г. здзейсніў партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Стафана Грабоўскага.

Галоўны дакумент паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі – Паланецкі універсал

Развітанне з Радзімай” – назва паланеза, які напісаў Міхал Клеафанс Агінскі – удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі..

ТЭРМІНЫ

КЛІЕНТЭЛА – шляхціц, які прыслужваў і выконваў волю магната за апеку .

“ЛІБЕРУМ ВЕТА (з латыні – свабода забароны) – звычай у РП, калі любы дэпутат сойма мог выказаць нязгоду з якім – небудзь рашэннем. Рашэнне ў такім выпадку не прымалася.

ЗАГОН – назва ўзброенага казацкага атрада.

СЕНАТ – орган вярхоўнай улады і Рэчы Паспалітай.

ШЫШЫ – сяляне, удзельнікі атрадаў самаабароны пад час вайны 1654 – 1667 г.

КАНФЕДЭРАЦЫЯ палітычны шляхецкі саюз, які аб’ядноўвае аднадумцаў,каб са зброяй у руках адстойваць тыя ці іншыя мэты.

“КАСІНЕРЫ” – сяляне-паўстанцы 1794 г., якія былі ўзброены косамі.

КАМПРАМІС – разумны спосаб вырашэння канфліктаў, які заключаецца ў дасягненні згоды праз узаемныя ўступкі процідзейных бакоў.

КАНСТЫТУЦЫЯ – асноўны закон дзяржавы, які вызначае яе пабудову, прынцыпы арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання, асноўныя правы і абавязкі. У Рэчы Паспалітай так называліся таксама пастановы сойма.

КАНФЕДЭРАЦЫЯ – часовае аб’яднанне шляхты з мэтай падтрымкі ўзброенай сілай пэўных палітычных патрабаванняў.

УНІВЕРСАЛ – указ ці грамата, якія выдаваліся дзеля давядзення да грамадства важных распараджэнняў дзяржаўных улад ваеннага або адміністрацыйнага характару.

17

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]