
- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •18. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
- •26 Студзеня 1564 г. – бітва пад Улай (каля Чашнікаў)
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •1655 – 1660 Гг. – Першая Паўночная вайна
- •1700 – 1721 – Другая Паўночная вайна
ЛЕКЦЫЯ 6.
Утварэнне і ўнутранае становішча рэчы паспалітай у 17 – 18 стст.
Палітыка – дзяржаўнае аб’яднанне ВКЛ і Польскага каралеўства
Галоўную палітычную вагу ў ВКЛ мелі буйныя землеўладальнікі – магнаты.
У Каралеўстве Польскім – шляхта. Таму прашляхецкі змест польскай дзяржаўнай арганізацыі прывабліваў велікакняжацкую шляхту, якая ў выніку аб’яднання Княства з Каронай меркавала далучыцца да шляхецкіх вольнасцей сваіх суседзяў.
Галоўнай прычынай дзяржаўнай уніі паміж суседнімі краінамі стала катастрафічнае, на грані страты незалежнасці, становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны (1558 – 1582 гг.).
У час польскага сойма 1563 – 1564 гг., на якім прысутнічала ліцвінская дэлегацыя дзеля перамоў аб уніі, частка дэпутатаў вылучыла праект аб ліквідацыі назвы “Літва” і замене яе на “Новую Польшчу”. Польская шляхта хацела новых зямель, новых багаццяў, новых пасадаў.
Шляхта ВКЛ імкнулася атрымаць “залатыя шляхецкія вольнасці”, што былі ў польскай шляхты.
Іншы варыянт выйсця з крызіснага становішча ВКЛ – унія з Расійскай дзяржавай і прызнанне Івана ІV ці яго сына сваім царом. На гэты конт вяліся тайныя перамовы.
Івар ІV пакарыў Казань (1552), Астрахань (1556). Стаў Грозным – ініцыятарам апрычніны (1565).
Па словах віленскага епіскапа Мікалая Радзівіла, што прыбыў на перамовы ў Люблін, “на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі вунію, якая б аб’яднала нас узаемнаю любоўю. І, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да вуніі вельмі паціху”.
.
Люблінскі Сойм.
Пачаўся 10 студзеня 1569 г. Працягваўся 6 месяцаў.
Паслы ВКЛ 1 сакавіка пакінулі Люблін, бо не хацелі пагаджацца на ўмовы. Тады польская шляхта дабілася ад караля выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага ўкраінскіх зямель – Падляшша, Валыні, Падолля, Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня яны бмілі ўключаны ў склад Польшчы.
27 чэрвеня 1569 г. на Сойме выступіў І.Хадкевіч (дэлегат ад ВКЛ: “Святлейшы, міласцівейшы кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай айчыне, як верныя сыны яе, клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі... у нас ёсць моцы. Мы Айчыну нашу, якую сваёю крывёю ды жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі... І мы ўжо дайшлі да таго, што павінны кінуцца з нізкаю нашаю просьбаю да ног вашай каралеўскай міласці. Молім.., каб гэта для ўсіх было з гонарам.”
1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
“З гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.”
Вышэйшы орган улады – Сойм. Меў права збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных Соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх – агульны. Пры выбранні ды каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім.
Агульная знешняя палітыка.
Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны.
“дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы”.
Поўнасцю захоўваўся (быў асобны) адміністрацыйны апарат, асобнае заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, фінансы.
Асобнымі заставаліся: войскі.
Рознымі былі мовы дзяржаўных актаў: лаціна ў Польшчы, старабеларуская – у княстве. У пачатку 17 ст. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч пісаў: “Польска квітнет лацною, Літва квітнет русчізною”. (1621 г.)
Аднак ў 1696 г. – пастанова “ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове”.
Агульны Сенат. Яго функцыі падобныя да паноў – рады ў ВКЛ.
У ім прадстаўніцтва было нязначным.
На агульным Сойме са 180 дэлегатаў толькі 46 было з ВКЛ (34 – з беларускіх паветаў).
Шляхта ВКЛ была незадаволена.
У лісце аршанскага старасты Філона Кміты – Чарнабыльскага да трокскага кашталяна Астафія Валовіча (жнівень 1574 г.): “Не бай бог ляху быць каралём. Выража Літву і тым больш Русь”, бо польская знаць “даўно рэзаць пачалі ліцвіна”.
У “Прамове Мялешкі” (1589 г.): “Прэч Жыгімонта караля! Таго і да людзей няма чаго прылічаць, бо Падляшша і Валынь нашыя згубіў, ляхам патураючы”.
Шляхта імкнулася да старых часоў, да самастойнага існавання ВКЛ, самастойнага правядзення дзяржаўнай палітыкі ў княстве.
У “Прамове Мялешкі” згадваецца пра тыя часы (“залаты век”, 1-ю палову 16 ст.): “Але аб Жыгімонце першым салодкая памяць. Ён ляхаў не любіў, а Літву і Русь любіцельна мілаваў”.
На тэрыторыі ВКЛ рэгулярна насуперак уніі збіраліся соймы. Прычым у час бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай 1574 – 1576 гг. на Сойме ў Вільні абмяркоўвалася пытанне аб выбары караля. Па пастанове уніі, гэтае пытанне вырашацца павінна супольна.
1581 г. – стварэнне асобнай вышэйшай судовай інстанцыі для Вялікага княства – Галоўны Трыбунал.
1588 – Статут ВКЛ. Ён скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Па яго змесце ВКЛ – асобная самастойная дзяржава з асобным заканадаўствам і тэрыторыяй, дзяржаўным апаратам, войскам і фінансамі. Статут 1588 г. адмяняў пункт пастановы Люблінскага Сойму 1569 г. аб дазволе шляхты Каралеўства Польскага набываць зямельную ўласнасць у межах Княства.
Адпаведна Статуту 1588 г. вялікі князь не меў права раздаваць велікакняжацкія землі і кіруючыя пасады ў гэтай дзяржаве ніякім “чужоземцам и заграничником… Але то всё… давати повинни только Литве, Руси, жамойти, родичом старожитным и уроженцом великого князства…»