- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
В.Адамчык нарадзіўся у сялянскай сям'і. Яму было ўсяго шэсць гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. Што можна запомніць у такія гады? А запомнілася многае і надоўга, якраз столькі, каб на ўсё, што пішуць пра той час, мець свой уласны погляд.
Першыя спробы пяра Вячаслава Адамчыка паказалі, што ў літаратуру прыйшоў сапраўдны майстар мастацкага слова: адметны і непаўторны. За гады літаратурнай працы з-пад яго пяра выйшлі шматлікія зборнікі прозы (“Свой чалавек”, “Млечны шлях”, “Міг бліскавіцы”, “Дзікі голуб”, “Раяль з адламаным вечкам” і інш.), тры раманы – “Чужая бацькаўшчына”, “Год нулявы”, “І скажа той, хто народзіцца…”, некалькі сцэнарыяў, п’еса “Раіса Грамычына”. Творам пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, стылёвая адметнасць, тонкі лірызм.
39. Раманы В.Адамчыка "Чужая бацькаўшчына", "Год нулявы", "I скажа той, хто народзіцца", "Голас крыві брата твайго" як мастацкае палатно пра гісторыю Беларусі першай паловы XX ст.. "Зігзагі" руху гісторыі і лёс герояў.
Вячаслаў Адамчык з'яўляецца адным з вядучых беларускіх пісьменнікаў, аўтарам шырока вядомай тэтралогіі «Чужая бацькаўшчына» (1978), «Год нулявы» (1983), «I скажа той, што народзіцца» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990). У цэнтры ўвагі пісьменніка — заходнебеларуская вёска Верасава. Аўтар прасочвае жыццё герояў на працягу даволі вялікага перыяду. Тут і часы даваеннай польскай дзяржавы, і першыя гады савецкай улады, і перыяд фашысцкай акупацыі.
У рамане «Чужая бацькаўшчына» В. Адамчык выкрывае меркантыльнасць, уласніцтва, прагу нажывы, бездухоўнасць. Твор прысвечаны паказу жыцця былой Заходняй Беларусі напярэдадні яе вызвалення. У цэнтры яго — сям'я Уласа Корсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоўвае папрокаў: не краў, не падманваў, не рабіў зла людзям, не быў гультаём і абібокам. Але ж жыў па прынцыпе «мая хата з краю». Нікому ён асабліва не дапамог, заўсёды застаючыся ў цяні. Пражыў жыццё Улас, пры гэтым не страціўшы сябе як чалавека. Але пакаранне за жыццё ў сваёй нары, толькі дзеля сябе не мінула яго, паламаўшы лёс дачкі Алесі. Жыла яна хціва, зайздросна, з бабскімі забабонамі і сваркамі. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль і этыку і аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзіць замуж за парабка Імполя, затым атручвае свякруху і нямую залоўку, перапісваючы на сваё імя зямлю. Але не прыносіць шчасця чужая бацькаўшчына Алесі, яна ператвараецца ў рабыню зямлі, маёмасці і бытавых абставін. Няўтульна становіцца і Імполю, для якога шырокі свет закрыўся вуакаэгаістычнымі, дробнымі інтарэсамі.
У другім рамане В. Адамчыка «Год нулявы» прасочваецца далейшы лёс герояў. Падзеі адбываюцца ў 1939 г., калі Заходняя Беларусь сустракала воінаў Чырвонай Арміі. 3 тымі, хто выйшаў насустрач воінам, быў і Імполь.
Заключны твор тэтралогіі — раман «Голас крыві брата твайго» — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэнай гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябожчыка на могілкі. «Жыць трэба, жыць!», — усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына.
40-41 (Янішчыц)
42. Жыццёвы і творчы шлях А.Пысіна. Станаўленне творчай індывідуальнасці (зб. "Наш дзень", "Сіні ранак", "Сонечная паводка", "Мае мерыдыяны"). Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў лірыцы А.Пысіна. Аналіз вершаў "Байцам не сняцца пантэоны", "Далёкі тупат кананады", "Іван-чай", "Станцыя Гушчына", "Балада пра начлег" і інш.
Аляксей Васільевіч Пысін нарадзіўся у 1920 годе ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна ў сялянскай сям’і. Дзіцячыя гады будучага паэта праходзілі гэтак жа, як і ў яго аднагодкаў, вясковых хлапчукоў. Аб гэтым можна прачытаць у шматлікіх вершах розных гадоў: “Сок бяроз і начлежны дымок…” (1957), “Маленств. Пыл ганялі крэглямі…” (1960), “Варажская балада” (1965), “Балада пра лапухі” (1966) і інш. Відаць, найбольшы ўплыў на абуджэнне цягі да пяра аказаў зямляк А. Пысіна Пятрусь Бядулін, які нарадзіўся і рос у вёсцы Дзернавая Краснапольскага раёна. Першы зборнік «Наш дзень» выйшаў толькі ў 1951 г., у 1959 г. з'явіўся наступны – «Сіні ранак». У ранніх вершах адчуваліся пошукі ўласнай тэмы, свайго голасу, якога тады яшчэ не было, хоць раннія вершы і прасякнуты грамадзянскім пафасам, пачуццямі патрыятызму, трывогай за мір на зямлі. У зборніку «Сонечная паводка» адчуваецца «прырастанне» паэта да сваёй тэмы – зварот да франтавых будняў, роздум аб якіх стаў адной з істотных рыс яго сталай лірыкі. Кніга «Мае мерыдыяны» засведчыла «другое нараджэнне» паэта. У ёй, як і ў наступных («Твае далоні», «Пойма», «Да людзей ідучы», «Ёсць на свеце мой алень», «Палёт»), разгортваецца суровы леталіс памяці. Лірычная споведзь паэта, былога франтавіка, драматычна-напружаная, пазначаная глыбокім смуткам, абумоўленым стратамі баявых сяброў. Крытэрый памяці прысутнічае ў кожным творы А. Пысіна, становіцца найважнейшай адзнакай эстэтычнай вартасці яго паэзіі, дзе, як і ў жыцці, «даўняе з сягонняшнім сплялося».
У разважаннях над імгненнем і вечнасцю, над глабальнымі праблемамі сучаснасці, падсвечанымі памяццю франтавых дарог («часоў былых і новых сувязь»), у глыбокім пранікненні ў духоўны свет чалавека адчуваецца высокая мастацкая культура, маштабнасць мыслення паэта.
