Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
156.36 Кб
Скачать

36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".

"Родныя дзецi" - твор з пастаноукай глабальных чалавечых праблем: закаленне гiстарычнай i культурнай памяцi народа, прыроднага асяродзя, усяго спадчынадухоунага, што вызначае аблiчча кожнага народа на зямлi. Прычым маштабнасць паэтычных задач канкрэтызуецца у лесе асобнага чалавека, працоунага раду, нацыянальнай рэчаiстасцi.

У працавiтым сялянскiм радзе, з якога выходзiць галоуны геройкампазiтар Сцяпан Вячэра. I у наш час застаецца тыя каштоунасцi, якiя пацверджаны вопытам пакаленняу: любоу да жыцця, надзеленага прыродай i чалавечай Мацi: любоу да зямлi, яе усеагульнай мацi, жывога i нежывога i сумленная праца на ей: радасць падзей у сям'i у айчыне, у свеце. Паэт раскрывае гэтыя iдэi праз перапетыi лесу герояу, праз канкрэтныя жыццевыя сiтуацыi i .... фiласофскiя гутаркi упрыватнасцi дыялог памiж гасцямi перад пачаткам застолля у гонар мацi: Iх трыважаць педагагiчныя праблемы i выхаванне пачуццяу, знiжэнне урауня маральна культуры грамадства i наступ нязначства, разгульная дзейнасць якога-небудзь Гламазды мелiаратара/"такiя вывернуць з карэннем апошнi кусцiк на зямлi".

Паэт стварае яркiя, запамiнальныя характары, цiкавыя народныя тыпы. Жыццевай мудрасцю i грунтоунасцю вылучаецца у творы сцяпанау дзядзька i брат Томас.

Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы. Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае вьібар тэмы. Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоўным героем, калі той раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскіх шчаслівых вечарах. Ёсць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал»:

У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крысты-на і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронта, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. І таму чалавек з маленства павінен думаць, «які — ці светлы, ці прыгожы — пакіне ў памяці ён след!». У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі (выдатнага князя Рагвалода, гарады Полацк і Тураў, магільныя курганы), прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй. У змрочны, драматычны час, калі страчваюцца многія духоўныя каштоўнасці, у чалавечых узаемаадносінах пераважае дух меркантыльнасці, а людзі імкнуцца больш і больш да нажывы, забываюцца, што ёсць такія паняцці, як Маці, Радзіма, Каханне, Матчына мова. Зборнік вершаў паэта не выпадкова называецца «На высокім алтары». У гэтым загалоўку і высокі настрой, і ахвярнасць, і боль, і многае іншае, што вылілася на паверхню з глыбінь душэўных аўтара. Амаль кожны яго твор, нават інтымнага характару, выяўляе пазіцыю аўтара - чалавека бескампраміснага, адкрытага, здольнага хутка рэагаваць на змены ў грамадскім жыцці.

37. Жыццёвы і творчы шлях А.Адамовіча. Дакументальная проза А.Адамовіча: ("Хатынская аповесць", "Я з вогненнай вёскі...", "Блакадная кніга", "Карнікі")(на выбар): спецыфіка адлюстравання ваенных падзей.

Алесю Адамовічу было 15 гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам і партызанам. Вайна пакінула глыбокі след у свядомасці юнака, і гэта з’вілася адной з прычын таго, што тэма вайны стала асноўнай у творчасці пісьменніка. Вопыт перажытага падчас вайны знайшоў сваё адлюстраванне ў дылогіі “Партызаны” ( раман “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой” ). Вялікая Айчынная вайна закранула кожны дом, кожную сям’ю. Пісьменнік, імкнучыся замацаваць у народнай памяці трагедыю кожнага чалавека, а’бездзіў (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) амаль усю Беларусь, запісаў звыш 300 жахлівых маналогаў–успамінаў ад ўдзельнікаў і ахвяр фашызму. У выніку з’явілася кніга “Я з вогненнай вёскі” (1975) — публіцыстычны дакумент, абвінавачванне фашызму. Жудасным расказам пра людзей, якія ператварыліся ў катаў, здраднікаў, з’яўляецца аповесць Адамавіча “Карнікі” (1979).“Хатынская аповесць”, як і многія іншыя творы А. Адамовіча, аснована на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамінаў жывых сведак спаленых беларускіх вёсак, партызанаў, падпольшчыкаў. Галоўным героем аповесці з’яўляецца Фларыян Пятровіч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псіхалогіі. Ён разам з былымі партызанамі Касачом, Косцем, Сталетавым, Лапцёнкам едзе ў Хатынь. Перад вачымі Гайшуна, сляпога чалавека, як бы ажывае ваеннае ліхалецце. Ён падлеткам ваяваў ў партызанскім атрадзе, цудам вырваўся з “вогненнай вескі”, бачыў смерць блізкіх людзей, сяброў. Ніколі не можа сцерціся зрамяці героя твора жудасная справа карнікаў над мірнымі жыхарамі вёскі Пераходы, смерць маці, дзвюх сястрычак–блізнятак, лепшага сябра … Аповесць гучыць як мастацкі дакумент, абвінавачванне фашызму, як заклік да аб’яднання ў барацьбе з карычнневай чумой. Важнае месца ў “Хатынскай аповесці” займае палеміка Гайшчуна з яго аспірантам Бокіем, праз якую аўтар спрабуе асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя пытанні сучаснасці, абараніць вечныя гуманістычныя каштоўнасці чалавека.

Шмат чаго запомнілася Алесю Адамовічу, які ў час вайны быў у тым узросце, калі чалавек уважліва ўзіраецца не толькi ў самаго сябе, але i ў навакольнае, як бы нанава пазнаючы i свет, i знаёмых людзей. Нешта запомнілася мацней, а нешта слабей. Запомнілася, як людзі, якія раней здаваліся ціхімі i рахманымі, здзяйснялі подзвігі i станавіліся героямі. Запомнілася i тое, як «безобразно просто погибали люди», як гарэлі навокал лясной Глушы, што на Бабруйшчыне, вёскі, як перад самым вызваленнем немцы сагналі жыхароў мястэчка ў будынак школы, каб спаліць i ix, але нешта перашкодзіла ім учыніць гэтае злачынства. Свядомасць будучага пісьменніка востра фіксіравала ўсё, што ўражвала ўяўленне, здавалася важным, шматзначным. Вастрыня тагачасных, «ваенных», пачуццяў i думак унікальная. Аднак гэта не толькі ўласцівасць аднаго чалавека, ад прыроды надзеленага дарам увасабляць свае назіранні ў слове. Чытаючы ўспаміны маці пісьменніка, Ганны Мітрафанаўны Адамовіч, здзіўляешся, як жа падобна ўспрымалі яны, дарослы чалавек i падлетак, як блізка запаміналі тое, што адбывалася. Гэта была ўжо не толькі асабістая, а як бы «сямейная»памяць: уражлівыя падрабязнасці, прозвінхчы, даты, месца дзеяння ўдакладняліся сумесна — маці, старэйшым братам. A былі ж яшчэ i «атрадныя» ўспаміны — гэта калі ветэраны збіраліся разам на традыцыйныя партызанскія сустрэчы. Увесь гэты велізарны матэрыял, вопыт перажытага ў час вайны многімі людзьмі пісьменнік увасобіў у рамане-дылогіі «Вайна пад стрэхамі» i «Сыны ідуць у бой».

Были разбураны i спалены мноства сел и весак у тым лику разам з жыхарами фашыстамі за гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў кожны чацвёрты, a ў Віцебскай вобласці — кожны трэці жыхар Беларусі. А. Адамовіч успрыняў гэта як сацыяльны заказ часу i разам ca сваімі паплечнікамі Я. Брылём i У. Калеснікам аб'ехаў усю Беларусь, каб запісаць страшныя апавяданні сведкаў, людзей «з вогненных вёсак». У выніку з'явілася дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…». У працэсе працы была напісана i «Хатынская аповесць», якая належыць пяру А. Адамовіча. Гэта жывы боль людзей, боль цэлага народа, па якім фашызм асабліва моцна i асабліва бязлітасна ўдарыў. Аднак час усведамлення гэтага болю надышоў, i A. Адамовіч прыняў адказнае рашэнне выявіць гэты боль з дапамогай мастацкіх сродкаў. Ён адным з першых адчуў i зразумеў, што сёння, калі чалавецтва падышло да краю прорвы, куды спіхвае яго мілітарызм, жахлівы вопыт беларускіх «вогненных вёсак» набывае ўсеагульнае значэнне, наглядна паказвае, што чакае людзей, калі яны дапусцяць трэцюю сусветную, атамную, вайну. У гэтым сэнс дакументальных заставак з газет, якія паказваюць актуальнасць успамінаў беларускіх людзей пра вайну i яе трагедыі, неабходнасць быць пільнымі. У гэтым сэнс i маналогаў жывых людзей, запісы якіх прыводзіць у тэксце твора аўтар i якія ў шмат разоў узмацняюць сілу ўздзеяння мастадкага апавядання. Лёс галоўнага героя аповесці Флёры Гайшуна, лёс жыхароў вёскі Пераходы, з якімі жорстка расправіліся карнікі,— не выпадковасць, не выключэнне, a выяўленне агульнага лёсу народа, над якім павісла пагроза пагалоўнага знішчэння.

Аўтар назваў сваю аповеець «Хатынскай», бо сама назва беларускай вёскі, дзе ў 60 я гады быў пабудаваны мемарыяльны комплекс, стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў час вайны. Жанр твора таксама адпавядаў задачы пісьменніка апавядаць пра падзею, якая заняла ў гістарычнай памяці беларусаў асаблівае месца.

НЯМКО

Нявыдуманая гісторыя

АД АЎТАРА

«Здымаюць скальпы (нават зь дзяцей), кастрыруюць, праз маленькую дзірку ў цемені выцягваюць з жывога чалавека мозаг, ірвуць ногі» – гэта хто, фашысты 40-х гадоў? Не, гэта сёньняшнія газэтныя паведамленьні з нашых «блізкіх» рэгіёнаў-дзяржаваў аб высьвятленьні нацыянальных, кланавых і палітычных прэтэнзіяў адно да аднаго. Гэта мы з вамі. Калі ў 41-м немцы-фашысты забівалі савецкіх ваеннапалонных на вачах у жыхароў майго пасёлку, старая, ушчэнт раздушаная бессэнсоўнай гібельлю ў засьценках НКВД яе мужа (поруч зь яшчэ васьмю дзясяткамі заводзкіх рабочых), галасіла ў сьлязах: «Чаго хацець ад чужых, калі свае вунь што тварылі?..» О, гэтыя «чужыя» і гэтыя «свае»! Як лёгка асуджаем іншых і як цяжка паварочваецца язык сказаць жорсткую праўду сабе, уласнаму народу, нават калі верх у ім бяруць ці ўзялі ўжо «свае» падонкі і расісты (як бы яны сябе ні называлі). Ці шмат мы чулі самаасуджальных галасоў хаця б ад вядомых усёй краіне інтэлігентаў з Азэрбайджану і Армэніі, з Кіргізіі і Узбэкістану, з Малдовы і Таджыкістану? Сьвет пахаладзеў ад Сумгаіта і Хаджы, ад Фэрганы і Ошы, ад Бэндэр і Курган-Цюбэ. Мільёны людзей ва ўсіх краінах у жаху, а наша нацыянальная інтэлігенцыя адмоўчваецца. I ў Прыбалтыцы маўчаць, і ў Грузіі, ніхто не сказаў, не гаворыць «на ўвесь голас» уласнаму народу, што шавінізм «малога» народу такі ж агідны, як і любы іншы, што імпэрскія замашкі ў дачыненьні да ўласных «меншасьцяў» падрываюць і твае правы на самастойнасьць. I дабром гэта ніколі не заканчваецца. Сьведчаньнем таму – Асэтыя, Абхазія, Прыднястроўе. Прарасейскіх і ўкраінскіх «нашых», якія адкрыта і ў самазабыцьці дэманструюць свой нацысцкі радавод, і гаварыць ня хочацца, хаця разумеем: вірусы расізму ў такім вялізным целе – небясьпека ўжо для ўсёй плянэты.

Ня будзем недаацэньваць падобную ж небясьпеку і для адносна спакойных Беларусі ці Казахстану. Мы пераканаліся ўжо: гэта прарываецца нечакана і, здавалася б, «зь нічога».

Бачачы ўсё, перажываючы, суперажываючы зь іншымі – а непакоіць, мучыць гэта ўсіх, – я раптам прыгадаў рэальную гісторыю беларускай дзяўчынкі і маладога нямецкага салдата – зь мінулай вялікай вайны, з часоў фашысцкага азьвярэньня цэлых краін і кантынэнтаў. Яны, амаль яшчэ дзеці, змаглі пераступіць праз наймагутнейшыя нацыяналістычныя і дзяржаўна-ідэалягічныя міты, догмы і выканаць на зямлі сваю Чалавечую місію – быць братам, сястрой, быць каханьнем, быць чалавекам для іншага чалавека.

У нас перасыхае горла, перахоплівае дыханьне, калі трэба сказаць жорсткую праўду пра нас самых. Тады няхай яны яе нам скажуць, за нас – дзяўчынка і юнак адтуль, з самай ночы фашызму і сталінізму.

Гэта – аўтарскі адказ на зусім законнае, верагоднае пытаньне: зноў пра вайну, навошта?

*Я цябе абараню. (ням.)