Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
156.36 Кб
Скачать

31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).

Талент У.Караткевіча дасканала раскрыўся ў яго драматычных творах. У іх уваскрашаюцца дзіцячыя і юнацкія гады Янкі Купалы («Калыска чатырох чараўніц»), падзеі Вялікай Айчыннай вайны («Млын на Сініх Вірах»), сялянскага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага («Кастусь Каліноўскі»), Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. («Маці ўрагану»), Віцебскага паўстання 1623 г., калі жыхарамі горада быў пакараны святар Язафат Кунцэвіч, чалавек жорсткі і нецярпімы да праяў вальнадумства і іншай веры («Званы Віцебска»). Дзесяцігоддзямі Уладзімір Караткевіч імкнуўся ўвасобіць у драматычных формах гісторыю свайго народа ў яе кульмінацыйных момантах. "Званы Віцебска" — пра ўзброенае выступленне мяшчан супраць паланізацыі і каталіцызацыі ў стагоддзі семнаццатым. "Кастусь Каліноўскі" — пра паўстанне супраць царызму пад кіраўніцтвам перадавой шляхты ў стагоддзі дзевятнаццатым. У "Званах Віцебска" Уладзімір Караткевіч узнавіў не толькі вонкавую хаду падзей, але і глыбінныя, псіхалагічныя матывацыі людскіх учынкаў. Іасафат Кунцэвіч у яго — не толькі вораг, не толькі носьбіт рэлігійнага прымусу, але і духоўна багаты чалавек, мысліцель, натура значная і супярэчлівая. Ён перакананы, што, пашыраючы унію, робіць добрую справу. І тым большая асабістая трагедыя Кунцэвіча, тым большы напал пачуццяў у п'есе.

Кастусь Каліноўскі таксама значна апераджаў свой час. Непрымірымы вораг самаўладства і прыгонніцтва, ён дзейнічаў на рубяжы дзвюх эпох — феадалізму і капіталізму, рэвалюцыйнасці шляхецкай і рэвалюцыйнасці дэмакратычнай. Узнімаючы свой народ на паўстанне, ён імкнуўся спалучыць рух нацыянальны і рух сацыяльны. Яго не разумелі, асабліва ў стане "белых". Але за Каліноўскім была будучыня. Яго ідэі "мужыцкі народ" рэалізаваў толькі год праз сорак-пяцьдзесят — у час рэвалюцый 1905 і 1917 гг. Ці ведаў ён, заклікаючы паўстанцаў узяць у рукі стрэльбы і косы, што ўсё скончыцца паражэннем, вісельняй і катаргай? Мабыць, адчуваў, прадчуваў сваім сэрцам. І тым не меней — клікаў. Каб кінутае ў зямлю зерне прарасло ў наступных пакаленнях.

Дарэчы, Уладзімір Караткевіч свядома арыентаваўся і на Скарыну, і на Каліноўскага, адчуваў падабенства сваёй і іх місій. Таму і шукаў сляды Скарыны ў Вільнюсе і Полацку, Празе і Кракаве, таму і прысвяціў яму два цудоўныя эсэ. Што ж датычыцца легендарнага Кастуся, то гэта быў любімы герой Караткевіча, яго другое "я". Скарыну і Каліноўскага ён успрымаў як папярэднікаў, ад якіх пераняў гістарычную эстафету.

32. Творчы шлях Р .Барадуліна. Тэма Радзімы, дому, маці ў паэзіі Р.Барадуліна ("Трэба дома бываць часцей", "Бацькаўшчына", "Мая мова", "Вогнепаклонніца", "Верасовачка", цыкл "Матчыны песні", паэма "Вяртанне ў першы снег").

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. У Рыгора Барадуліна ёсць тэмы і праблемы, якія сталі хваляваць яго толькі апошнія гады, ёсць такія, што былі яму асабліва блізкія нейкі час, ёсць і такія, што хвалююць яго ўвесь час, прасякаюць усю яго творчасць. Радзіма, мова, маці – ад “Маладзіка над стэпам”, першага яго зборніка, да “Евангелля ад мамы”, апошняга па часе напісання, - абавязкова прысутнічаюць у творчай памяці паэта. У вершы “Вяртанне ў першы снег” (1972) паэт, расказвае пра сябе і пра сваё пакаленне, здолеў шырока адлюстраваць прыгажосць Радзімы і роднай прыроды, паказаць вялікую чалавечнасць і гераізм савецкіх людзей, веліч іх подзвігу ў Вялікай Айчыннай вайне і пафас стваральнай дзейнасці, дружбу народаў. У паэзіі Барадуліна знаходзім вострае адчуванне роднага дома, радзімы, прыроды, мовы, гісторыі. Яго паэтычнае майстэрства надзвычай высокае: багацце мовы, шматстайнасць вобразна-стылёвых сродкаў, своеасаблівы псіхалагізм дапамагаюць дакладнаму і паўнакроўнаму выяўленню жыцця. У яго паэзіі назіраецца не толькі больш адкрытасці, шчырасці, але і імкненне да паглыблення набытага жыццёвага вопыту. Р. Барадулін прадстае перад чытачом – у кнігах “Лінія перамены дат”, “Вяртанне ў першы снег” і іншых – рэальнай, нявыдуманнай асобай свайго героя, які перажыў жах фашысцкіх блакад, бачыў і гнеў, і высакароднасць душы народа, гераізм сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Для яго паэзіі становіцца характэрным матыў вечнага чакання тых, хто не вярнуўся з вайны – бацькоў, мужоў, сясцёр і братоў.

33. Асэнсаванне ў паэзіі Р.Барадуліна праблемы нацыянальнага характару, "болевых кропак" сучаснасці ("Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы...", "Нянечкі", сатырычныя вершы (зб. "Дойны конь", "Бервенізацыя", паэма "Смаргонская акадэмія").

Асаблівае месца ў творчасці Р. Барадуліна займае тэма Бацькаўшчыны — малой радзімы Ушаччыны. Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, таму кутку, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе застаўся ляжаць у магіле бацька-партызан. Шчымлівыя, пранізлівыя барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, дабрэйшым, прылучаюць да вечных крыніц духоўнасці і чалавечнасці.

Паэма “Смаргонская акадэмія” - бадай, адзіная ў нашай паэзіі спроба сатырычнай паэмы на фальклорна-гістарычнай аснове.

34. Тэма вайны і пасляваеннай рэчаіснасці ў паэзіі Р.Барадуліна ("Бацьку", "Труба", "Палата мінёраў", "Арцель інвалідаў", "Балада Брэсцкай крэпасці", паэмы "Блакада", "Трыпціх" і інш.).

Паэма Рыгора Барадуліна “Блакада” сталася новым кругам у асваенні балючай для паэта і яго пакалення тэмы вайны. Перачытаная сёння, паэма гэтая ўражвае мо болей чым тады, калі яна была літаратурнай навінкай. Уласцівасць сапраўды таленавітага твора не старэць, не мізарнець і не блякнуць, а як бы набіраць дадатковую сілу разам з плынню ўсё новага часу - гэтую ўласцівасць барадулінская “Блакада” дэманструе надзвычай яскрава. Без перабольшвання можна сказаць, што сёння гэта ўжо наша класіка, бо паэма належыць да таго несумненна лепшага, што створана нашай паэзіяй пра вайну. Пакуль памяць жывая, ёй не трэба ставіць помнікі, яна сама - помнік, а што ўжо казаць пра тую памяць, якую дае чалавеку сапраўднае і сумленнае слова. Хіба раскажа помнік таму, хто не зведаў вайну, пра тое, як яна ўсё доўжыцца ў мірным чалавечым лёсе, як “у бальніцы раённай партызан памірае” - і, можа, не ад адных толькі ран - ад пакутнай памяці вайны, ад неўладкаванага побыту. Не толькі праўдзіва і дакладна ўзноўленай у ваенным часе атрымалася ў Барадуліна блакада, пакуты партызанаў і мірных жыхароў, але і сённяшні яе працяг у нашай памяці, у нашым лёсе, у псіхалагічным тонусе нашага жыцця (назвы раздзелаў: “Бяссонніца”, “Блакада сэрца”).

Жыццёвы і і дэйны мастацкі вопыт паэта адлюстраваўся ў “Баладзе Брэсцкай крэпасці. Гэта - паэма, якая асэнсоўвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай цытадэлі з вышыні сучаснасці. Кальцо крэпасных сцен, як і кальцо блакады, няўмольна сціскалася, але адказвала смяротным агнём. Тут ўжыты таксама характэрны барадулінскі прынцып дэталёвага, “кадравага” ўзнаўлення вогненнай панарамы. Дэталі нібы трасіруючыя кулямётныя чэргі (“Пясок выплюнуць не хапае сілы”, “Рукі ўцалелі - стужкі кулямётныя набівай”). Задума паэмы - узбуйнена паказаць мужнасць абаронцаў крэпасці - дала, бадай, самыя яркія ў нашым ліра-эпасе батальныя сцэны. Крэпасць памяці - завяршальная тэма, балючая ў сваіх асацыяцыях. Кожны з твораў пра вайну - гэта яшчэ адна старонка ў паэтычным летапісе гераізму народа ў Вялікай Айчыннай. Рыгор Барадулін асуджае войны і напамінае аб неабходнасці паўсядзённай барацьбы за забарону ядзернай зброі. Яго турбуе, што “зямному шару важка ад трацілу”, што “самалёт бомбу атамную губляе”.

Трыпціх” – гэта асэнсаванне свайго роду, прыналежнасці да роднай зямлі.Паэт звяртаецца да такіх дэталей, падрабязнасцей, якія знаходзяць для сябе ў запасніках нашай памяці, індывідуальным жыццёвым вопыце вельми спрыяльную глебу. Мы суперажываем разам з паэтам; вобраз пашыраецца, вырастае, кранаючы ўсё новыя бакі нашага светаадчування.

35. Творчы шлях Ніла Гілевіча. Асэнсаванне. праблем нацыянальнага характару і гістарычнага лёсу беларускага народа ў творчасці Н.Гілевіча (аналіз вершаў "Зямля бацькоў", "Лагойшчына мая", "Ты кажаш, я не ведаю вайны", "Раўняюць хлопцы рэчку", "Старыя друкарні", "Ці ачнёмся?", "I ўсё-такі дойдзем", паэма "Сто вузлоў памяці", араторыя 'Гарыць, гарыць мая Лагойшчына").

Лірыка Н. Гілевіча моцна прывязана да Лагойшчыны, малой радзімы пісьменніка. Ужо раннія вершы паэта былі словамі любові, адданасці роднай зямлі. Тэма малой радзімы з'яўляецца скразной у творчасці Н. Гілевіча і раскрываецца яна шматаспектна, рознабакова. У вершы «Зямля бацькоў, Лагойшчына мая...» (1958) гаворка ідзе пра нядаўняе мінулае, Вялікую Айчынную вайну. Лірычны герой твора ганарыцца тым, што родная зямля не скарылася ворагу, узнялася на бітву з фашызмам, стала «краем неўміручай партызанскай славы». Да пачуцця гонару далучаецца ў вершы іншае, народжанае асабістымі стасункамі з вайной. Дзяцінства Н. Гілевіча супала з ваенным ліхалеццем, і многія вобразы верша створаны на аснове побытавай памяці пра мінулае, пра маленства. Зямлянка ў лесе, «гаркавы дым» кастроў і бітваў вядомы яму не з чужых слоў. «Мяне б і зараз памяць прывяла / Да той зямлянкі на пясчанай выспе», — зазначае паэт. Лірычны герой удзячны роднай зямлі, што яна, як маці, аберагала яго, давала сілу і моц. Тады, у трывожны і грозны час, нараджалася ў сэрцы любоў да радзімы, бацькаўшчыны. Услаўляючы патрыятызм, гераізм народа, Н.Гілевіч гаворыць і пра трагічны бок вайны, пра чалавечыя ахвяры і пакуты:Тут грозны час сяброў мне не збярог Ім светлы дзень сустрэць не давялося.

У патрыятычнай араторыі “Гарыць, гарыць мая Лагойшчына...”, паэмах “Недзяленя”, “Сто вузлоў памяці”, “Заручыны”, “А раніцы ўжо не было”, аўтабіяграфічнай аповесці “Перажыўшы вайну” і іншых творах— драматызм, трагізм лёсу беларускага народа. У час вайны Нілу Гілевічу было ўсяго 10 — 13 гадоў, але ўражлівая душа хлопчыка занатавала ўсю бязмежнасць чалавечага гора і пакут. Больш як чвэрць стагоддзя працуючы ў літаратуры, Ніл Гілевіч стварыў каля дваццаці паэтычных зборнікаў, кожны з якіх у той ці іншай меры адлюстраваў па сваіх старонках не толькі паэтычнае развіццё яго таленту, але час і жыццё парода, думы і перажыванні грамадзяніна. Наогул трэба сказаць, што ў паэтыцы Ніла Гілевіча ў вельмі выразнай форме знайшлі выяўленне грамадзянскасць, скандэнсаваная сацыялынасць, аб чым сведчаць яго шматлікія лірычныя і ліра-энічныя творы і асабліва ягоная сатыра і гумар, у якіх паэт мае свой непаўторны голас, свой характэрны смех і сваю іронію. Сіла