Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
156.36 Кб
Скачать

30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.

Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя таго,расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага. Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью Кагутоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным жыццём,мовай беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры дрэве")расказвае пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у падпольнай арганiзацыi "Агул",пра сустрэчы з К.Калiноускiм,пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi цар адмянiу прыгоннае права. Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх. Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi,перыяд,калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч iмкнууся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу бел.народа,iх уплыу на далейшае развiццё нацыi.Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.

У р-не не выглядае выпадковасцю, што шукальнікам царскай праўды быў Алесь Загорскі. Герой з таго асяроддзя, якое здольна было надаць арганізаваны хар-р стыхійным нар выступ-ням, узначаліць паўстанне. Сярод праблем, узнятых у творы, можна вылучыць пр-му народа і правадыроў.

Караткевіч імкнуўся да аб'ектыўнасці ў паказе як шляхты, так і сялянства, не ідэалізуючы ні адзін з бакоў, не спрашчаючы іх узаемаадносін. Ён стварае самыя розныя вобразы тых, хто стаяў над народам. Гэта заўзятыя прыгоннікі Хаданскія, Кроер, Таркайлы, ліберальна настроены Юрый Загорскі, нязломны змагар з самадзяржаўем Чорны Война, патрыёты бел зямлі Алесь Загорскі, Кастусь Каліноўскі, Мсціслаў Маеўскі...

У творы адлюстроўваюцца таксама будні і святы, надзеі, вераванні і многае іншае, з чаго складалася жыццё працоўнага чалавека, хоць яно, прадстаўлена не так шырока. Шмат станоўчых, прывабных рыс у членаў сям'і Кагутоў, у Кірдуна, Брона і інш. Але аўтар не абмінае выпадкі, якія характарызуюць сялянства не лепшым чынам. Так, у сям'і Корчака, калі той пасля бунту ў вёсцы вымушаны быў хавацца ад пана і жандармаў, «грамада» забрала надзел, матывуючы сваё рашэнне тым, што без гаспадара зямля не будзе належным чынам апрацавана. Гаворыць пісьменнік пра наіўную веру простага люду ў «добрага цара» і пра выбухі сляпой нянавісці, калі ўсе паны, незалежна ад іх чалавечых якасцяў і адносін да сялян, на адзін твар — прыгнятальнікі. Апошняе Караткевіч па-мастацку паказаў на вобразе Корчака. Алесь Загорскі спадзяецца, што некалі яны з Корчакам будуць разам. Малады князь паважае «вялікую чысціню нянавісці» селяніна, разумеючы, што збіралася яна вякамі, перадавалася ад пакалення да пакалення. Аднак пакуль што да паразумення далёка. Для Корчака Загорскія, Раўбічы такія ж «паны», як і Кроер, ён не хоча верыць у шчырасць іх учынкаў і памкненняў, не прымае нават відавочна добрае з іх боку. У супрацьстаянні герояў пісьм-к на баку А. Загорскага, таму што ацэньвае кожнага па яго ўчынках і справах, а не па сац-му статусу ці якой знешняй прыкмеце. У гэтым выявілася сучаснасць твора — гуман-е стаўленне да чалавека, што сцвярджаў аўтар на працягу сваёй тв-ці.

Яшчэ адна важная ідэя рамана вынікае з ідэі паказу жыцця-гармоніі — гэта ідэя ўдасканалення рэчаіснасці, яе пастаяннага абнаўлення. Пісьменнік выступае супроць застойнасці, кансерватызму. Ухваляе вечны рух наперад — і прыроды, і чалав. гісторыі, і думак, і мараў. Напэўна пісьменнік стварыў увогуле жыццесцвярджальны ў цэлым твор. Пра гэта сведчаць многія факты, падзеі, сюжэт рамана. Так, у яго фінале арыштаваны і адпраўлены ў родны маёнтак у высылку князь Алесь Загорскі марыць пра вечнасць жыцця, вечнасць зораў на небе, перамогу сіл дабра над сіламі зла, нягледзячы на магчымыя часовыя перамогі апошніх. Зорка-Палын няздольная замуціць крыніцаў народнага жыцця, спыніць рух наперад, да ачышчэння. Акрамя гэтага, і фінал «Каласоў», і самі загалоўкі твора і яго дзвюх частак сведчаць пра прыняцце мастаком рэвалюцыйнага шляху барацьбы за свабоду. Ды гэта ўжо тэма асобнай размовы.