Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
156.36 Кб
Скачать

28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".

Чазенія –адна з самых лірычных аповесцей Караткевіча была напісана у 1967г.,калі ўжо адбылася страшная трагедыя ў Хірасіме, але наперадзе быў Чарнобыль. Уаповесці разгортваецца хвалюючая гісторыя кахання. Разам з тым у творы вырашаюцца і іншыя складаныя маральна-этычныя, экалагічныя і філасофскія праблемы: чалавек і свет, чалавек і прырода, чалавек і навукова-тэхнічны прагрэс, прырода і навукова-тэхнічны прагрэс, пачуцце абавязку і маральнага выбару, адвечнае і часовае.Асэнсоуваюцца гэтыя праблемы найперш на вобразах Севярына Будрыса і Гражыны Арсайла. Пры гэтым аўтар імкнецца вырашаць іх не проста на аснове асабістых узаемаадносін герояў, а галоўным чынам праз адносіны персанажаў твора да гэтых праблем.Севярын Будрыс-малады і таленавіты вучоны-фізік, які захапляецца не толькі светам высокай навукі, але і тонка адчувае і успрымае ўсе праявы зямной прыгажосці, лічыцца з высокімі ідэаламі чалавечнасці. Аднак ен усе часцей перажывае сваю непатрэбнасць на зямлі. Гражына не аддзельная ад прыроды. Яна сама як захад, сама як лістота. Увасабляе сабою арганічнае адзінства чалавека з навакольным светам. Героі адчуваюць каханне. Каханне вяртае Севярына у жыцце. Але разрыу з любай і нічога зделаць не можна.

29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.

Гіст. Дэтэктыў “Дзікае паляванне караля Стаха”

У аповесці аўтар звярнуўся да падзей бел гісторыі 1880-х гадоў, напоўніў распаўсюджаную ў літ-ры дэтэкт-ю схему арыгіналь. зместам, што дазволіла з усёй паўнатой адлюстраваць каларыт і нац асаб-ці тагачаснага грамадства. Ціка-ва і займальна пісьм-к распавядае пра сутыкненне Андрэя Беларэцкага з варожай сілай, якой з'яўл-ца дзікае паляванне караля Стаха, пра разгадку гал героем таямніцы Малога Чалавека і Блакітнай Жанчыны. Захапляе і тая глыбіня, з якой аўтар асэнсоўвае нац. гісторыю і нар. жыццё.Гал. герой трапляё ў нечаканыя, заблытаныя сітуацыі і выходзіць пераможцам з іх. Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі (галоўны герой твора) трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Уладальніцай маёнтка з'яўляецца апошняя прадстаўніца калісьці магутнага роду Надзея Яноўская. Па начах у доме бачаць Малога Чалавека і Блакітную Жанчыну, прадвеснікаў смерці кагосьці з роду Яноўскіх. Страх на ўсё наваколле наганяе дзікае паляванне караля Стаха, якое два гады назад забіла бацьку Надзеі і пагражае смерцю дачцэ. Беларэцкі вырашыў раскрыць таямніцу гэтых з'яў і дапамагчы ўладальніцы БалотныхЯлін. 3 бібліятэчнай кнігі герой твора даведваецца пра караля Стаха і рада-вое пракляцце Яноўскіх. У пачатку XVII ст. Стах Горскі, у жылах якога цяк-ла каралеўская кроў, вырашыў дабіцца незалежнасці. Стах меў вялі-кае войска і карыстаўся падтрымкай у сялян. Аднак дасягнуць самастойнасці Стаху не давялося: ён быў забіты сваім сябрам Раманам Яноўскім, якога калісьці выратаваў ад смерці. У перадсмяротны час кароль Стах праклінае ўвесь род Яноў-скіх. Гэта пракляцце праз стагоддзі дайшло і да Надзеі. Беларэцкаму ўдалося выкрыць таямнічыя сілы і разам з Рыгорам і сялянамі атрымаць перамогу над бандай. Высветлілася, што легенду пра Стаха выкарыстаў Дубатоўк, які стаў кіраўніком палявання. Ён прагнуў смерці Надзеі, каб стаць гаспадаром Балотных Ялін. Заканчваецца твор ад'ездам Беларэцкага і Надзеі Яноўскай (яго будучай жонкі) з Балотных Ялін.

Пісьменнік паказаў бел грамадства 80-х гадоў XIX ст. не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нац, культурнай і гістарычнай адметнасці. Для Караткевіча важна было выявіць каларыт, атмасферу мінулай эпохі. У аповесці шмат гістарычных апісанняў, этнаграфічных і побытавых падрабязнасцей (танцы ў маёнтку Яноўскай; стравы, напіткі і рэчы ў доме Дубатоўка; дрыкганты як рэдкая парода коней на Беларусі ў далёкія часы). Зварот Караткевіча да легенды пра караля Стаха быў абумоўлены марай пра вольны і незалежны край, імкненнем абудзіць у беларусаў нац гонар. Караткевіч паказаў, што пазней легенду пра караля Стаха і яго паляванне ва ўласных мэтах выкарысталі злыя і хцівыя людзі. I яна такім чынам набыла новы сэнс. Пісьменнік асудзіў у аповесці сацыяльны прыгнёт, тыранію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з'яўлялася дзікае паляванне. Адначасова паставіў пытанні аб прызначэнні чалавека, аб сутнасці жыцця і любові да радзімы, паказаў вялікае, прыгожае і чыстае каханне. Асаблівыя сімпатыі выяўляе ён да гал героя А. Беларэцкага, які выступае патрыётам роднай зямлі, асобай дзейснай і высакароднай. У яго словах, разважаннях і думках шмат горычы і болю за Беларусь. Мужным абаронцам людзей, змагаром за праўду і справядлівасць паказаны Андрэй Свеціловіч. Прываблівым і чароўным атрымаўся вобраз Надзеі Яноўскай. Каларытна абмаляваны Дубатоўк. Цэльным і змястоўным паўстае вобраз Рыгора.

Беларэцкі не проста выкрывае злыя сілы, а змагаецца і дасягае перамогі над імі разам з сялянамі, з тым народам, вусна-паэтычную тв-ць якога ён як вучоны-фалькларыст даследуе і з якім цесна звязаны.

Гіст. Дэтэктыў “Чорны замак Альшанскі.

У рамане «Чорны замак.Альшанскі» (1979) выявіўся адзін з гал-х эстэтычных прынцыпаў пісьмен-ніка — значнасць арганічнай повязі часоў. Галоўны герой Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае міну-лае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў».

Падзеі разгортваюцца на працягу XVII—XX ст. Антону Космічу, спецыялісту па сярэдневяковай гісторыі, удалося раскрыць злачынствы як чатырохсотгадовай даўнасці, так і мінулай вайны і сучаснасці (хто з'яўляецца забойцам Ганны Альшанскай і яе каханага Валюжыніча, Мар'яна Пташынскага, Людвіка Лапатухі і іншых сумленных людзей, куды зніклі фамільньныя скарбы, што адбылося ў замку ў апошнюю вайну?). У раскрыцці злачынстваў Космічу дапамагаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Хілінскі і Шчука, вясковыя настаўнікі Змагіцель і Шаблыка, айцец Жыховіч, вартаўнік замка і касцёла Мультан, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі Стася Рэчыц.

У рамане сцвярджаецца, што чалавек павінен заставацца чалавекам у самых крытычных і экстрэмальных сітуацыях. Твор вучыць любіць сваю Бацькаўшчыну, развівае цікавасць да гісторыі свайго народа.

Каларытна выпісаны ў р-не Людзвік Лапатуха. Ён са сваім уяўным вар'яцтвам, са сваёй незагойнай ранай-памяццю, душэўнай прасветленасцю і чысцінёй — адзін з самых глыбокіх і трагічных вобразаў рамана, вобраз-сімвал.

Злавеснай і адначасова трагічнай, складанай і неадназнач-най постаццю з'яўляецца Лыганоўскі, па віне і з ведама якога ўчынены многія забойствы, звязаныя з пошукамі скарбаў роду Альшанскіх.

Неабыякавасць да жыцця, увага да кожнага чалавека, любоў да радзімы, актыўная жыццёвая пазіцыя садзейнічалі поспеху Косміча. 3 яго дапамогай былі знойдзены скарб Альшанскіх і архіў немцаў. Ён разгадаў таямніцу Валюжыніча і Ганны-Гардзіславы Альшанскай.

У рамане аўтар дасягнуў свабоды самавыяўленыя, паказаў жыццё ва ўсім багацці і разнастайнасці, стварыў хар-ры не столькі рамантычна яркія, колькі рэалістычна праўдзівыя, тыповыя, шматгранныя; выступіў супраць духоўнага спусташэння чалавека; імкнуўся расказаць не прыватную і займальную гісторыю, што здарылася з яго героем, а паспрабаваць выявіць повязь паміж мінуўшчынай і сучаснасцю, раскрыць жыццё ва ўсіх яго складанасцях і супярэчнасцях, сцвердзіць думку пра непераможнасць і ўсемагутнасць дабра і чалавечнасці.

Косміч, Шаблыка, Змагіцель, Хілінскі і іншыя станоўчыя героі рамана неабыякавыя да зла і несправядлівасці. Сумленныя людзі, яны вераць, што «помста ўсё ж ёсць... За кожную кроплю крыві, за кожную слязу. Не цяпер, дык заўтра. Не самому, дык нашчад-кам». I разважаюць яны на ўзроўні персанажаў класічных твораў. Нагадаем хоць бы герояў Ф. Дастаеўскага з іх пакут-лівым роздумам над многімі праблемамі людскога быцця.