- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
Літаратурны ўплыў, што адбіўся на творчасці празаіка апошніх год, можна вызначыць як прыцягненне Коласа, як імкненне да коласавай ураўнаважанасці, эпічнага спакою, засяроджанасці. Асабліва гэта адчуваецца ў творах пра прыроду і дзяцінства. У прыродзе пісьменнік, як і Колас, шукае праявы мудрай філасофіі жыцця, захапляецца той велічнай нязменнасцю, з якой адбываюцца прыродныя колазвароты, прасякаецца мастацкім адчуваннем пантэізму. Гэтыя матывы прысутнічаюць у апавяданнях «Па грыбы», «Мульменкаў сад», «Срэбраныя мхі» і асабліва ў адным з самых значных твораў I. Навуменкі апошніх гадоў — аўтабіяграфічнай трылогіі «Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва» (1997). Вяртанне да тэмы дзяцінства вызначае адну з найважнейшых у творчасці празаіка маральна-этычных і філасофскіх канстантаў. Яна — раўнавага адносінаў чалавека і прыроды, чалавека і сусвету — пацвярджае сябе пры параўнанні такіх розных па часе напісання твораў, як аповесць «Дзяцінства» (першая частка аўтабіяграфічнай трылогіі) і аповесць «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959).
Канфліктныя вузлы абодвух твораў вырастаюць з тых матываў і праблем, якія ў творах для дарослых выглядалі нібыта другаснымі, перыферыйнымі. Так, матыў няўпэўненасці ў сабе, рэфлектыўнасці звязаны з вобразам Міці Птаха з раманаў пра вайну, у аповесці «Дзяцінства» робіцца адным з генеральных, вырашае дамінанту душэўнага стану цэнтральнага персанажа — Васі.
Значную, нават пераважную сюжэтную прастору і «Дзяцінства», і «Вайны каля Цітавай копанкі» займае апісанне стасункаў маленькага чалавека — дзіцяці — з мікраасяроддзем, навакольным светам, сямейнікамі, прыродай. Спасціжэнне тых складаных законаў, паводле якіх рухаецца быццё, у гэтых творах адбываецца паводле аналізу адмысловых формаў паводзінаў, уласцівых дзяцінству, — гульні, забавы. Паўтараюцца «матывы» і «правілы» гульняў: «даследаванне» птушыных гнёздаў, «грыбное паляванне», знаёмы ўжо «жульвернізм», нарэшце, своеасаблівая дзяльба «прасторы ўплыву», асабліва характэрная для аповесці «Вайна каля Цітавай копанкі». У аповесці «Падлетак» сталенне Васіля, які працуе ў леспрамгасаўскай бібліятэцы, паказваецца не толькі як пашырэнне кругагляду, але і як выпрацоўка ўласнай пазіцыі, самастойнага погляду на рэчы. Супярэчлівыя рэаліі часу — раскулачванне, арышты бязвінных людзей, унутраныя і міжнародныя навіны, пра якія пішуць газеты і гавораць людзі, — цяпер ужо не выклікаюць у хлопца разгубленасці, а змушаюць да самастойных развагаў. Вось як, прыкладам, разважае ён пра Сталіна: «Сталін мудры, геніяльны, вядзе народ ад перамогі да перамогі. Няхай вядзе. Васіль не любіць высокіх, напышлівых слоў. У звычайным жыцці такіх слоў няма. Было б смешна, калі б пра якога-небудзь местачкоўца, напрыклад, сказалі: ён вялікі і мудры...».
Біяграфізм і спавядальнасць аповесці «Юнацтва» падкрэсліваюцца пераходам да апавядання ад першай асобы. Васіль — удзельнік вайны; падзеі разгортваюцца ў вызваленай Польшчы. Аповесць створана ў дзённікавай манеры, пры якой нязначныя, на першы погляд, дэталі і акалічнасці побыту ўзмацняюцца нябачнай прысутнасцю смерці, якая падпільноўвае кожнага з удзельнікаў вайны. Сам Васіль, некалькі разоў паранены, перажывае яшчэ адно моцнае ўзрушэнне: ён па-сапраўднаму закахаўся ў нямецкую дзяўчыну Інгеборг, балюча перажывае непазбежнае расстанне з ёю. Гэты сюжэтны матыў пераканаўча падсумоўваецца аўтарам напрыканцы аповесці: «Вось так канчаюцца войны. Любоўю, мілаваннем розных рас і народаў».
Іван Навуменка не ідэалізуе сваіх герояў: яны бываюць наіўнымі і рамантычнымі, сур’ёзнымі і смешнымі. Пісьменнік імкнецца раскрыць іх маральны патэнцыял, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя агульнай справы.
У гэтых творах вызначальнай з’яўляецца тэма, якая ўсё больш ібольш хвалюе I. Навуменку-празаіка: пасляваеннае светаўладкаванне, адказнасць людства за дзень сённяшні і заўтрашні.
27. Звесткі аб жыцці і творчасці У .Караткевіча. Ідэйна-мастацкі змест паэзіі Караткевіча (зб. "Матчына душа", "Вячэрнія ветразі", "Мая Іліяда", "Быў.Ёсць. Буду"). Асэнсаванне праблем "чалавек і Радзіма", "прырода і чалавек", кахання. Жанр балады ў творчасці У.Караткевіча.
Нарадзіўся у 1930 г. у горадзе Воршы Віцебскай вобласці ў сям'і служачага. Белларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. Друкаваўся з 1955. Уладзіміру Караткевічу, як і сотням тысяч яго аднагодкаў, давялося спазнаць жахі Вялікай Айчыннай вайны. Караткевіч выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Ужо на пачатку творчага шляху звярнуўся да мінуўшчыны, да набыткаў фальклору, пра што сведчаць творы пад назвай "Казкі і легенды маёй Радзімы". Арыгінальна і непаўторна раскрыўся як паэт. У якасці паэтычнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча засталіся чатыры паэтычныя сборнікі: “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”, “Быў.Ёсць.Буду.”. Яго чатыры сборнікі - гэта сапраўдны літаратурны скарб, адметны набытак беларускай літаратуры. Змешчаныя ў іх вершы, паэмы, балады, рамансы, прысвячэнні, песні, прытчы, оды, рэквіемы ў значнай меры кампенсуюць відавочны на першы погляд “колькасны” недахоп. Галоўны сакрэт паэзіі заключаецца ў духоўнай узнёсласці герояў, узнёсласці манеры апавядання, узнёсласці паэтычнага выказвання паэта. Для Караткевіча галоўнае - праз духоўнае засваенне мінуўшчыны як мага паўней аднавіць гераічныя і трагічныя старонкі жыцця беларусаў, даследаваць вытокі іх мастацкай самасвядомасці, калектэвізму, патрыятызму, інтэрнацыяналізму, убачыць узаемаабумоўленасць сацыяльнага і нацыянальнага жыцця народа, прасачыць глыбінную сувязь мінулага з сённяшнімі праблемамі. Галоунымі сферамі даследвання выступалі тры ўзаемасвязаныя стыхіі – людзі, гісторыя, прырода. Вершы пра мінулае роднай зямлі У.Караткевіч вызначае раскаваннасцю мыслення ў часе, рамантычна – ўзнёслай афарбаванасцю пачуцця. Беларускае мінулае ён паказвае ў гераічным і таргічным святле, імкнецца да эпічнай разгорнатасці выказвання. Усхваляваны патрыятычны пафас, страснасць пачуцця выяўляецца ў творах: “Беларуская песня”, “Балада пра паўстанца Ваўкалаку”, “Баявыя вазы”, “Скарыны пакідае радзіму”, “Балада плахі” і інш. У.Караткевіч шукае выхад на больш высокія ступені грамадскага развіцця, больш глыбокае пранікненне ў вытокі і сутнасць рухаючай сілы барацьбы народа супроць прыгнятальнікаў. Паэт дае ўражлівую карціну прыгнёту беларускага сялянства на пачатку дзевятнаццатага стагоддзя. Найвышэйшы ідэал для паэта – “Край свой родны”, і таму яго душа поўнілася болем за Беларусь. Яго лірычны герой – мужны духоўны заступнік Бацькаўшчыны. У вершах гучыць прызнанне ў любові да бацькоўскага краю, паэт гаворыць пра богаабранасць роднай зямлі. У сваіх вершах паэт вядзе размову пра адносіны героя да родных мясцін і пра яго гатоўнасць да самаахвярнасці ў імя дабрабыту і шчасця роднай Беларусі, пра паэтычнае ўслаўленне прыгажосці беларускага краю і пра еднасць беларускага народа з іншымі народамі, пра нескароннасць і мужнасць беларусаў у барацьбе за свабоду і незалежнасць. Яскрава і бачна імкнецца паэт да спасціжэння гісторыі развіцця беларусаў, вытокаў іх культуры, эстэтычнай і маральнай свядомасці. Паэт з гордасцю піша, што, калі б мы забыліся пра родную мову, мы б не былі ні народам , ні нацыяй. Паэт не выстаўляў сябе крыклівым патрыётам, ён толькі зрабіў ўсё магчымае, каб яго любоў да роднай зямлі перадалася новым пакаленням беларусаў.
