Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел.літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
156.36 Кб
Скачать

20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.

Васіль Быкаў у аповесці «Знак бяды» (1982) мкнецца раскрыць прыроду ўзнікнення сацыяльных і маральных дэфармацый у грамадстве. Менавіта гэтым тлумачацца два планы, якія непасрэдна звязаны ў творы: вайна і перадваенны перыяд. Такая сюжэтна-кампазіцыйная будова аповесці дапамагла чытачу глыбей зазірнуць у сутнасць з'яў і яшчэ раз пераканацца ў тым, што ўсё ўзаемазвязана ў акаляючым свеце, што несправядлівасць, жорсткасць бумерангам вяртаюцца. Зло спараджае зло, абыякавасць адгукнецца абыякавасцю. Так у творы ўзнікае тэма адказнасці асобы — адна з самых надзённых сёння. Адказнасвд за слова і ўчынак перад чалавекам, народам, чалавецтвам. Галоўная гераіня аповесці Сцепаніда Багацька, разважаючы пра нелюдзяў, што прыйшлі і топчуць яе родную зямлю, адзначае, што ўжо той факт, што немцы прыйшлі са зброяй, значыць, што праўда не на іх баку. У каго праўда, таму не патрэбна зброя. Гераіня робіць вывад, што ніколі не скарыцца ворагу, таму што яна чалавек, а яны звяры. Паражэнне немцаў у вайне аўтар тлумачыць тым, што яны парушылі чалавечы закон дабра і зла. Здзейсніўшы зло, яны тым самым падпісалі сабе смяротны прысуд. Аповесць «Знак бяды» — адзін з самых глыбокіх твораў В. Быкава па філасофскім асэнсаванні жыцця. У ім пастаўлены праблемы вельмі актуальныя для нашага часу: праблема супрацьстаяння гераізму і здрадніцтва, сацыяльнай і маральнай шкоднасці двайной маралі ў грамадстве, трагічных вынікаў беспрынцыпнасці і безадказнасці ў паводзінах чалавека. Высокія маральныя перакананні, ідэалы заўсёды існавалі і існуюць у народзе, нягледзячы на ўсе перажыткі гістбрыі. Менавіта ў сцверджанні гэтых маральных ідэалаў і ёсць пафас усёй быкаўскай творчасці і аповесці «Знак бяды». Менавіта з мэтай падкрэсліць грунтоунасць маральных ідэалаў аутар апелюе ў творы да хрысціянскага вучэння, да Бібліі.В. Быкаў пераканальна раскрывав ў творы, як абставіны часу, палітыка дзяржавы ўздзейшчаюць на характеры людзей: адных ламаюць, іншьіх — яшчэ больш загартоўваюць, пераконваюць у веры ў дабро і справядлівасць, як, напрыклад, Петрака і Сцепаніду. Пісьменнік у творы даследуе і паказвае, як працэс калектьгвізацыі ў той жорсткай форме, у якой ён праводзіўся; калечыў чалавека духоўна, прыводзіў да пагібелі тысячы сапраўдных гаспадароў зямлі. Упершыню калектывізацыя паказана як вялікая падзея і, у той жа час, вялікая трагедыя народа. Падзеі вайны нібы па-новаму асвятлілі ўсё, што адбывалася да вайны. Галоўнае, ад чаго хоЧа адвесці чытача В. Быкаў — ад спрошчанага разумения гераізму і патрыятызму народа.Страшныя, трагічныя падзеі перадваеннага часу не знішчылі ў людзях чалавечую годнасць, любоў да Радзімы, якую героі не дэкларуюць, яны проста ахвяруюць сабой у імя вызвалення роднай зямлі ад зла. Гарыць хутар, што падпаліла Сцепаніда, як пратэст супраць рабства і гвалту. Па сутнасці, гэта ахвяраванне сабою ў імя дабра і волі. В. Быкаў раскрывав гістарычныя падзеі ў жыцці народа праз успрыманне герояў, якіх адносяць да «простых» людзей. Такім чынам, пісьменнік імкнецца ўбачыць усё нібыта знутры. Прычым вачыма розных людзей: Петрака з яго патрыярхальна-хрысціянскай псіхалогіяй і Сцепаніды, якая ўсім сэрцам успрыняла ідэі рэвалюцыі.Гісторыя жыцця герояў намалявана В. Быкавым трагічнымі фарбамі. Радасць заўсёды паварочваецца для Петрака і Сцепаніды яшчэ большым горам. Гісторыю народа аўтар успрымае як трагедыю, у якой народ паўстае ахвярай.У паслярэвалюцыйныя гады героі па-рознаму станяцца да таго, што яны сталі гасйадарамі зямлі. Для Сцепаніды гэта радасць, вялікае шчасце. Пятрок жа разгублены, напалоханы, на яго думку, тое, што яны ўзялі сабе чужое — вялікі грэх. I вось ужо Пятрок і Сцепаніда імкнуцца атрымаць прабачэнне ў пана Яхімоўскага, але нават словы іх былога гаспадара, што ён іх не асуджае, не прыносяць героям чаканага супакою. Ратуючыся ад бяды, героі звяртаюцца да Бога, ставяць крыж на сваей зямлі, якая ў далейшым атрымае назву Га л гофа. Галгофай стане гэтая зямля для Сцепаніды і Петрака да канца іх дзён. Пакуты герояў не змяншаюцца, а становяцца ў далейшым зусім невыноснымі. Адкуль жа знак бяды на гэтай зямлі, якая як бы становіцца правобразам усёй Беларусі? Хто парушыў закон сумлення?Новая ўлада дала і зямлю, і каня, і карову. Героі адчулі шчасце, нарэшце збылася іх мара. Але калі пан Яхімоўскі сказаў, на першы погляд, банальную ісціну: «Грэх зарыцца на чужое», — гэтыя словы болем адгукнуліся ў душы Сцепаніды.В. Быкаў прыгадвае чытачу хрысціянскі запавет аб тым, што нельга пабудаваць шчасце на чужым няшчасці, і праводзіць гэтую думку праз увесь твор.На падзеі, звязаныя з калектывізацыяй, аўтар глядзіць вачыма Сцепаніды. Менавіта таму, што Сцепаніда ўсёй душой прыняла новае ў жыцці вёскі, ёй многае раптам становіцца незразумелым, а калі гераіня бачыць, што зло перамагае дабро, яна пратэстуе, не хоча, каб яе рукамі тварылася жорсткасць і несправядлівасць. Пратэстуе, але разумев, што бяссільная перад бядой, што насоўваецца, як хмара.Сцепаніда ніяк не можа зразумець, адкуль тое зло, якое знішчае такі звычны, такі дарагі для яе свет.Па-філасофску асэнсоўваючы гісторыю народа, пісьменнік вяртае чытача да асноў народпай маралі, сцвярджаючы, што маральнае адчуванне ніколі не падводзіла людзей працы.Маленькі хутар Яхімоўшчына — гэта правобраз роднага краю, невыпадкова менавіта сюды, па аўтарскай задуме, лёс прыводзіць кіраўніка рэспублікі Чарвякова. Герой стомлена слухае Сцепаніду, дае ёй чырвонец, сцвяржаючы гэтым думку, што нічым больш не ў стане дапамагчы такім, як Пятрок і Сцепаніда. Але Пятрок і Сцепаніда адчулі ў ім сумленнага чалавека, і менавіта да Чарвякова ідзе за дапамогай Пятрок у самыя трагічныя для вёскі дні, а даведаўшыся, што Чарвякова няма ў жывых, герой адчуў поўную бездапаможнасць, усё здалося «чужым, пастылым, і вельмі захацелася дамоў».Пятрок вяртаецца ў сваю хату «на краю Галгофы», да свайго маленькага кутка «на гэтай неласкавай вялікай зямлі».Такім чынам, В. Быкаў, апавядаючы пра дэфармацыі, якія адбываліся ў грамадстве напярэдадні вайны, прыводзіць чытача да думкі аб тым, штовялікая трагедыя ў жыцці народа, якой стала вайна з фашызмам, паказала ў новым святле мінулае і сённяшняе людзей і праявіла з усёй сілай сапраўдную каштоўнасць маральных ідэалаў, якія заўсёды жылі ў народзе. Зло і дабро ўжо больш не зліваюцца: зло з'явіцца злом, а дабро — дабром. Пятрок і Сценаніда Багацькі, пакутуючы, прыходзяць да пераканання, што праўду і дабро нельга знішчыць. Гэта яны і даказваюць сваёй смерцю, якая падобная на подзвіг.Гарыць хутар Яхімоўшчына, гарыць уся беларуская зямля, нібы ачышчаючыся ад цёмнага мінулага, жорсткага антычалавечага сённяшняга, несучы надзею на ачышчэнне і ўзвышэнне свету.

21. Узмацненне пафасу крытыкі таталітарнага грамадства ў апавяданнях В.Быкава "Бедныя людзі", "На Чорных лядах", Жоўты пясочак", "Зенітчыца", "Палітрук Каламіец" і інш., апов. "Пакахай мяне, салдацік" (на выбар).

Васіль Быкаў - адзін з найбольш вядомых беларускіх пісьменнікаў. Амаль усе яго творы прысвечаны тэме вайны. Дакладней, яны напісаны на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў - з кагорты тых нешматлікіх пісьменнікаў, якія імкнуцца ў сваёй творчасці найбольш праўдзіва і рэалістычна, без усялякіх прыкрас паказаць сапраўдны твар гэтай вялікай бяды. Падзеі, людзі, якія ў іх удзельнічаюць, іх рэакцыя на тое, што адбываецца вакол, па-майстэрску намаляваны пісьменнікам. У яго творах асабліва дакладна выяўлена бязлітасная і антычалавечая сутнасць фашызму і барацьба народа з гэтай пагрозай для чалавецтва.Героямі твораў Васіля Быкава з'яўляюцца звычайныя людзі, якія маюць і ўласныя добрыя якасці, і недахопы. Іх характары нічым асаблівым не адрозніваюцца. Яны самі ніяк не вызначаюцца сярод людзей, што іх акружаюць. Ды і ўчынкі сваіх герояў Васіль Быкаў малюе так, што яны выглядаюць зусім не гераічна, а як нешта звычайнае.Васіль Быкаў - агульнапрызнаны майстар такога жанру празаічнай творчасці, як аповесць. Апошнім творам у гэтым накірунку з'явілася аповесць "Пакахай мяне, салдацік". Яна вылучаецца тым, што, у адрозненне ад ранейшых твораў, у ёй В. Быкаў надае значную ўвагу вобразу жанчыны. Дзеянне ў аповесці "Пакахай мяне, салдацік" адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка. Галоўны герой - камандзір узвода лейтэнант Змітрок Барэйка, ад імя якога вядзецца апавяданне. Сустрэўшыся з маладзенькай зямлячкай Франяй, лейтэнант закахаўся ў яе. Аднак шчырае і чыстае пачуццё Змітрака трагічна абарвалася з-за забойства Франі, разам з якой загінулі яе нямоглыя гаспадары - прафесар біялогіі Шарф і яго жонка фраў Сабіна. Змітрок праклінае забойцаў: "Хто б яны ні былі - нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты!" Прасочваючы лёс Змітрака і Франі, аўтар выступае супраць неапраўданай помслівасці, жорсткасці і ахвяр, не выкліканых ваеннай неабходнасцю, гаворыць пра небяспеку і фашызму, і бальшавізму. Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку. Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як "На чорных лядах", "Перад канцом" і "Жоўты пясочак". У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі - Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі - надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. Тэме палітычных рэпрэсій 20-30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій раскручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё - ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным "быдлам". Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці. Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні "Бедныя людзі". Два героі твора - прафесар і аспірант- пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін (кожны паасобку) пішуць даносы адзін на аднаго ў "органы". Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства.

22. Спецыфіка адлюстравання рэчаіснасці ў творах В.Быкава апошняга дзесяцігоддзя XX - пачатку XXI стагоддзяў (апав. "Падоранае жыццё", "Сцяна", "Народныя мсціўцы", "Труба", "Байкі жыцця", "Дваццаць марак", апов. "Ваўчыная яма") (на выбар).

Аповесць "Ваўчыная яма" (1998) напісана В. Быкавым напрыканцы XX стагоддзя, калі ў свеце абвастрыліся апакаліпсічныя настроі і трывожныя эсхаталагічныя чаканні. Беларусы і ў гэтых адносінах апярэдзілі многія народы свету: яны не толькі зведалі на ўласным вопыце, што такое "вялікая перабудова" і жыццё на руінах былой імперыі, але і перажылі і яшчэ доўга будуць перажываць вынікі чарнобыльскай трагедыі. Вельмі страшным падаецца наша грамадства ў аповесці "Ваўчыная яма". Нечалавечыя пакуты выпалі на долю салдата. Яму давялося перажыць агідныя здзекі, пасля якіх герой забівае крыўдзіцеля. А потым вымушаны да смерці несці знешні і ўнутраны крыж зробленага. Знешні крыж несці крыху прасцей: неяк можна справіцца з голадам, іншымі нястачамі. Але як прымусіць сябе не ўспамінаць тое, што здарылася? Салдат не перастае пакутаваць. Пастаянны аналіз-успамін - асноўны прыём, абраны В.Быкавым для стварэння вобраза, якраз у поўнай меры перадае напружанне, боль душы героя. Ён спрабуе разабрацца, матываваць свой учынак. Не адразу ўдаецца яму ацаніць зробленае. Бомж, выказаўшы сваё меркаванне, як бы падсумоўвае папярэднія развагі і прапануе свае крытэрыі, якімі варта кіравацца (" - Знаеш, у Евангеллі сказана: не забі. Думаеш, чаму сказана - што ворага шкада? Цябе, дурня, шкада. Таго, хто забівае. Куля яна ж забівае двух - аднаго прама, а другога рыкашэтам, пагадзя").

23. Жыццёвы і творчы шлях Я.Брыля. Асаблівасці ранніх апавяданняў,адлюстраванне заходнебеларускай рэчаіснасці ("Марыля","Праведнікі і зладзеі", "Як маленькі" і інш.). Выяўленне антычалавечай сутнасці вайны ў творчасці Я.Брыля ("Дваццаць", "Маці", "Mevento mori" і інш.).

Нарадзіўся Янка Брыль у 1917 года ў Адэсе. Вельми рана памер бацьа. У маці засталося тры хлопцы.Янка вучыцца не змог: трэба было дапамагаць па гаспадарцы. Узмоцнена займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў, захапляўся творчасцю і вучэннем Льва Талстога. Быў прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. Удзельнічаў у абарончых баях пад Гдыняй, дзе трапіў у нямецкі палон. Увосень 1941 года з двума сябрамі ўцёк на радзіму. Удзельнічаў у партызанскім руху, супрацоўнічаў у падпольным друку. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам мірскай раённай газеты «Сцяг свабоды». Пазней працаваў у часопісе «Вожык». Быу сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Можна сцвярджаць: свае творы - у іх падзейнай і эмацыйнай аснове - Брыль спачатку пражыў і перажыў у рэальным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае. А жыццё рэальнае аж да краёў было насычана падзеямі агульназначнымі, падзеямі багатага грамадска-сацыяльнага зместу. Яны для Брыля і ў Брыля сталі асабіста ягонымі - і ў жыцці, і ў творчасці. Таму, пішучы пра сябе, Брыль заўсёды піша пра жыццё роднага краю, жыццё народа. Як пяшчотна апісваў вялікі майстар знешнасць безыменнай вясковай жанчыны, маці ў аднайменным апавяданні: заліты потам, маршчыністы твар, «нецалаваныя» рукі жняі ў мазалях, нібы згаслы зрок устрывожаных бядой вачэй. Як павольна, цяжка ішла яна паперадзе малодшанькага сына Васілька з поля дадому. Гэтаксама павольна, паважна, па-гаспадарску ішла яна, разам з яе сынамі -- збеглымі воінамі-палоннымі, на Галгофу, на смерць. Ішла, пераадольваючы страх, перажываючы за сваіх і чужых сыноў, маладых, прыгожых, якіх кінулі ў смяротную бойку, як і яе.Сонечным святлом дабрыні прасякнутая і навела «Memento mori» -- у перакладзе з лацінскай мовы -- «Памятай пра смерць». Трагічна развіваюцца ў ёй падзеі: гінуць людзі ў падпаленай фашыстамі аборы, гіне выдатны майстар пячнік, які адзін мог уратавацца, бо склаў сапраўдны цуд -- грубку з ляжанкай для зондэрфюрэра. Але чытаеш тэты лаканічны, будзённа-просты твор і нібы бачыш арэол святасці, які спавівае ўчынкі людзей. Гэты арэол выпраменьваецца з душы аўтара і праецыруецца на мастацкі тэкст. У апавяданні «Маці» вельмі лаканічна расказваецца пра вяртанне з поля маці і яе малодшага сына Васіля, тройчы згадваецца не сама вайна, а суровая аб'ява на слупе, што засталася ў свядомасці жанчыны белай плямай, пра пакаранне смерцю тых, хто будзе дапамагаць партызанам і ўцекачам з фашыстоўскага палону. Замест таго, каб пісаць падрабязна аб працоўнай дзейнасці звычайнай вясковай жанчыны, мастак засяроджвае нашу ўвагу на яе стомленым, у маршчынках, твары, пакрытых мазалямі руках, хадзе і г.д. Я звярнула ўвагу і яшчэ на адну мастацкую дэталь, пры дапамозе якой як бы «ўшчыльняецца» апавяданне: з поля маці ідзе наперадзе, а за ёю, крокі на два, ззаду, каб чуць, што гаворыць дарагі і паважаны чалавек, сын. Серп таксама вешаюць па чарзе: спачатку маці, а затым, следам за ёю, сын.Брыль-рэаліст тут нават у перадачы звычайнага, побытавага захоўвае вернасць рэаліям вясковага жыцця. А жыццё гэтае арыентавалася на агульначалавечыя каштоўнасці. А агульначалавечыя каштоунасці, у сваю чаргу, запісаныя ў Бібліі, грунтуюцца на запаветах Хрыста, адзін з якіх -- «Палюбі бліжэйшага свайго». Вясковая, у многім агульначалавечая мараль вучыла людзей дабрыні, чалавечнасці, павазе да старэйшых. I ў першу чаргу -- павазе да маці, якая цябе нарадзіла, ускарміла, выгадавала і выправіла ў вялікі свет з роднага гнязда.У апавяданні «Маці» мастак слова мог таксама доўга і падрабязна расказваць пра тое, якімі злыднямі былі фашысты, як страшна было маці ісці праз шчыльны рад вартаўнікоў з сабакамі, як гэтыя сабакі гаўкалі, кідаліся на невінаватыя ахвяры, на вялікіх пакутнікаў. Але апісанне ў заключнай частцы твора адсутнічае. Перад намі паўстае ў агульных абрысах карціна, вядомая па Бібліі і легендарных паданнях: на Галгофу ўзыходзяць пакутнікі за ўвесь неразумны чалавечы род, наперадзе гэтых пакутнікаў ідзе Маці чалавечая. Святая Марыя, боская маці прымае на сябе ўвесь чалавечы сорам, бруд і жах антыгуманных дзеянняў.Ідзе на смерць маці. Ідзе ціха, спакойна, як і жыла, трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі... мазалямі да мазалёў». Ідзе і моліцца, як вучыла яе яшчэ мама. Моліцца «і за сваіх сыноў, і за чужых, і за сябе...». Ідзе толькі таму, што ў яе вялікае чалавечае сэрца, поўнае любові, пяшчоты і шкадавання да дзяцей, сваіх і чужых («Маці»).Светлы высакародны вобраз Маці праходзіць праз усю творчасць Янкі Брыля. Гэта яна, не дасыпаючы начэй, зберагаючы кожную капейку, выводзіць дзяцей у вялікі свет. Гэта яна вучыць любіць і шанаваць роднае слова, бацькоўскую зямлю і свой родны Край. Гэта яна з'яўляецца носьбітам дабрыні, прыгажосці, чалавечнасці.Таму нездарма Брыль, пісьменнік з выключна абвостраным пачуццём прыгажосці і справядлівасці, зноў і зноў звяртаецца да маці як увасаблення ўсяго самага сумленнага, прыстойнага і светлага ў жыцці.І зразумела ж, што калі Янка Брыль пісаў і піша пра маці, то бачыць перад сабою, мае на ўвазе сваю родную матулю.У аповесци «Дваццаць» - дваццаць італьянскіх салдатаў адмаўляюцца страляць у мірных жыхароў вёскі, жанчын і дзяцей. Дваццаць не захацелі цаной нявіннай крыві вяртацца ў сваю непаўторна прыгожую краіну. Яны загінулі. У аповесци «Memento mori» -гіне стары, гіне разам з роднымі, суседзямі, з усімі добрымі людзьмі. Ён не хоча жыць адзін, не хоча жыць, калі гінуць людзі ягонай вёскі, не хоча прымаць літасць ад катаў. І ён згарэў, адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць. І ён жыве.