- •Заданні-тэсты
- •Творчыя заданні
- •Пуцявіны песняра
- •Асноўныя асаблівасці мастацкага стылю
- •Прыкладны план працы над водгукам
- •3. Устанавіць цэнтральны вобраз і адносіны аўтара да яго:
- •Лексічныя сродкі
- •Пытанні да верша “Кладкі”
- •Колер снегу
- •Чорны роджар
- •Дзве эпохі
- •Музей івана мележа
- •Дарога ў альбуць
- •Шляхі ігната буйніцкага
- •Вуснае выказванне Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да конкурса “Вуснае выказванне”
- •Знаёмства з агульнымі патрабаваннямі да вуснага выказвання, яго структурай.
- •Знаёмства з крытэрыямі ацэнкі вуснага выказвання.
- •3. Засваенне тэарэтычнага матэрыялу.
- •Арганізацыя працы вучняў па набыцці практычных навыкаў у стварэнні прамовы, вуснага выказвання.
- •Праца з тэмамі вусных выказванняў.
- •Набыццё навыкаў па арганізацыі працы пры падрыхтоўцы вуснага выказвання на алімпіядзе.
- •Рэкамендацыйны матэрыял для настаўнікаў і вучняў для падрыхтоўкі да конкурса “Вуснае выказванне”:
- •Прыкладны пералік тэм
Вуснае выказванне Рэкамендацыі па падрыхтоўцы да конкурса “Вуснае выказванне”
Падрыхтоўка да алімпіяды – працэс адказны і сладаны. І ў пэўнай ступені вынік залежыць ад прадуманасці і планамернасці падрыхтоўкі да конкурсных заданняў. Бяспрэчна, настаўнікамі накоплены багаты вопыт у працы з вучнямі, што арыентаваны на ўдзел у розных турах алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У дапамогу ім навукоўцамі прапануюцца досыць разнастайныя матэрыялы па беларускай мове для лінгвістычнага конкурса, прафесійныя рэкамендацыі па напісанні водгуку на мастацкі твор. У той жа час становіцца відавочным, што па-за ўвагай застаецца алімпіядны конкурс “Вуснае выказванне”. Як сведчаць назіранні, менавіта ў ім выяўляецца адсутнасць і элементарных навыкаў вуснага прамаўлення, і планамернай падрыхтоўкі да яго. Выступленні школьнікаў часта нагадваюць адцягненае разважанне на зададзеную тэму ці грунтоўны адказ на экзамене, бясстрасны і звыш інфарматыўны.
Што вуснае выказванне патрабуе толькі канкрэтных ведаў па зададзенай тэме - меркаванне спрошчанае і памылковае. Як сведчаць крытэрыі ацэнкі вуснага выказвання, у ім прадбачыцца рознабаковае выяўленне асобы вучня. На конкурсе ацэньваецца яго ўменне быць прамоўцам, здольным і зацікавіць адпаведнай інфармацыяй, і ўразіць формай яе падачы. У дадзеным выпадку вучням будзе карыснай інфармацыя па асновах аратарскага майстэрства. Гэтыя веды можна атрымаць на занятках па рыторыцы ці адпаведным факультатыве.
У той жа час не выключаецца і дапамога настаўніка-прадметніка, задача якога арганізавана правесці падрыхтоўку да конкурса вусных выказванняў.
Працу ў дадзеным рэчышчы рэкамендуецца арганізаваць ў некалькі этапаў:
Знаёмства з агульнымі патрабаваннямі да вуснага выказвання, яго структурай.
На дадзеным этапе, асабліва важным для вучняў-пачаткоўцаў, неабходна даць агульнае ўяўленне пра вуснае выказванне. Неабходна патлумачыць, што вуснае выказванне – від працы творчага характару, блізкі па сваіх канонах да сачынення-разважання і эсэ. На адну з прапанаваных тэм неабходна даць разгорнуты адказ з выяўленнем набытых ведаў, выхаванасці, узроставых асаблівасцей і жыццёвага вопыту.
Важна прадэманстраваць наглядна ўзор вуснага выказвання. У якасці прыкладу можа быць скарыстаны аўдыё- ці відэазапіс ці арыгінальнае выступленне старэйшых школьнікаў, што мелі вопыт удзелу ў алімпіядзе. Важна пазнаёміць і з друкаваным варыянтам выказвання, паказаць у ім такія структурныя кампаненты, як уступ, асноўная частка, заключэнне, абазначыць іх суадносны аб’ём.
Знаёмства з крытэрыямі ацэнкі вуснага выказвання.
У дадзеным выпадку неабходна звярнуць увагу вучняў на тыя важныя моманты як у змястоўным напаўненні, так і ў фармальным выяўленні вуснага выказвання, ацэнка якіх прапісана ў распрацаваных і зацверджаных спецыялістамі крытэрыях. Важна звярнуць увагу на асобныя палажэнні крытэрыяў ацэнкі, такія, як адпаведнасць выказвання абранай тэме, лагічнасць і будова выказвання, культура маўлення, дасканаласць прамаўлення. Можна прадэманстраваць характэрныя памылкі на прыкладзе канкрэтнай вуснай прамовы. На дадзеным этапе неабходна звярнуць увагу на правільнае разуменне тэмы вуснага выказвання, на адэкватнае яе раскрыццё.
