Уласныя версіі
1 радок: _______________________________________________________________
4 радок: _______________________________________________________________
7 радок: _______________________________________________________________
Тэкст для водгуку
***
Старэюць людзі, дрэвы і кусты,
прыроды рух, – ён і суддзя, і сведка,
ужо да зор пракладзены масты,
а ў вечнасці ніхто не быў ў адведках...
Па ніцях нерваў мой сыходзіць час
пад дахам, дзе заўжды ў адным парадку
з зімы да лета вечны Валапас
пераганяе зоркавыя статкі.
І ўсе законы –
і быцця, і з’яў,
як не праломіць векавая прызма, –
жыццё ў абсягах вечных толькі прысмак,
а што ёсць смак –
ніхто мне не сказаў.
Раіса Баравікова.
Даведкі
Заданне 1.
Супастаўляльны аналіз паказвае, што нямецкае слова Теllеr, беларускае талерка і рускае тарелка пры блізкім фанетычным афармленні адрозніваюцца варыянтамі паслядоўнасці асобных гукаў і складоў. У навуцы гэтая з’ява называецца метатэзай.
Прымяняючы гэты прынцып узаемаадносін паміж гукамі, можна знайсці вытворнае ад нямецкага Futteral: футарал (футляр) – ‘скрынка ці чахол, куды кладзецца якая-н. рэч, каб захаваць яе ад псавання або пашкоджанняў’.
Заданне 2.
З вядомых свойскіх жывёл па асаблівасцях паводзін найбліжэйшая да капрызнага чалавека каза. Аднак не толькі на падставе яе незвычайных скокаў і спецыфікі паводзін. Як паказвае эты малагічны аналіз, асновай для ўтварэння слова капрыз паслужыла італьянскае сарrа ‘каза’: італ. cарrа → сарrіссіо – ад франц. сарrісе (капрыз).
Параўнайце: капрычыо ‘музычны твор вольнай формы, які вызначаецца жывасцю, нечаканымі і арыгінальнымі пераходамі’.
Заданне 3.
Ад слова да слова |
|
Аднаго поля суніцы |
Аднаго поля ягады |
Атрута бывае горкай |
Атрута бывае салодкай |
Беражонага Бог беражэ |
|
Выводзіць у людзі |
|
Дзе дым, там і касцёр |
Дзе дым, там і агонь |
З усіх сіл |
|
З кім павядзешся, ад таго і нацерпішся |
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся |
Конь на чатырох нагах і то бяжыць |
Конь на чатырох нагах і то спатыкаецца |
Калі тое свята будзе |
|
Заданне 4.
Слова для аналізу |
Спосаб словаўтварэння |
Уласны прыклад па вызначанай мадэлі |
уросып |
прыставачна-нульсуфіксальны |
уроскід |
уроскідку |
прыставачна-суфіксальны |
уперавалку |
усебакова |
суфіксальны |
устойліва |
урачыста |
суфіксальны |
упарта |
К
аментарый:у-россып-Ø
← россып-
= у-роскід-Ø
← роскід- ; у-роскід-ку
← роскід- = у-перавалк-у
←
перавалк-а; усебаков-а
← усебаков-ы = устойлів-а
← устойлів-ы; урачыст а
←
урачыст-ы = упарт-а
← упарт-ы.
Заданне 5.
Магчымыя два варыянты правільнага адказу: Віцька паедзе з Віталем, і возьмуць яны з сабою Эдзіка або Віцька паедзе з Эдзікам, і возьмуць яны з сабою Віталя.
Каментарый: Выбар адпаведнай прыслоўнай формы ў беларускай мове залежыць ад лексіка-граматычнага характару назоўніка – яго родавай прыналежнасці, звязанай у гэтым выпадку з полавай прыналежнасцю героя.
Пры ўказанні на сумеснасць дзеяння асоб мужчынскага, жаночага полу або асоб рознага полу ўжываюцца наступныя формы:
удвух – у колькасці дзвюх асоб мужчынскага полу;
удзвюх – у колькасці дзвюх асоб жаночага полу;
удваіх – колькасцю ў дзве асобы (рознага полу) або істоты (ніякага роду);
утрох – у колькасці трох асоб або толькі мужчынскага, або толькі жаночага полу;
утраіх – колькасцю ў тры асобы (рознага полу) або істоты (ніякага роду).
Таму толькі з Віталем (ці Эдзікам) “будзе весялей” і ўтрох (Віцька, Віталь і Эдзік) – “дні на тры на астравы”.
Заданне 6.
Пралі1 |
Пралі2 |
||
я праду́ |
мы прадзём |
я пяру́ |
мы пяром |
ты прадзе́ш |
вы прадзяце́ |
ты пярэш |
вы пераце́ |
яна прадзе́ |
яны праду́ць |
яна пярэ |
яны пяру́ць |
Каментарый:У форме прошлага часу дзеясловы прасці і праць выступаюць як амаформы. Яны маюць рознае лексіка-семантычнае значэнне і адпаведныя формы змянення.
Кантэкст падказвае, што значэнне дзеяслова пралі (1) звязана з працэсам вырабу нітак з ільну, воўны або пянькі пры дапамозе калаўрота ці верацяна (праду́, прадзе́ш, прадзе́...). У другім выпадку пралі (2) – вытканае палатно мылі, б’ючы пры гэтым яго спецыяльным прыстасаваннем – пранікам (пяру́, пярэш, пярэ...).
Заданне 7.
– Вельмі проста: ты і твая жонка – двое; я і мая жонка – чацвёра; твая жонка і я – шэсць; мая жонка і ты – восем; нашыя дзве жонкі – дзесяць; ну і мы абодва – вось табе і дванаццаць!
Каментарый: Матэматычна-лінгвістычны жарт заснаваны на моўнай спецыфіцы некаторых лексічных адзінак, якія выкарыстоўваюцца ў дыялогу Янкі і яго сябра. Так, прыслоўе адначасна характарызуе запланаванае дзеянне (уступленне ў шлюб) як тое, што адбываецца, робіцца ў адзін час з кім-небудзь іншым. Хлопцы адначасна возьмуць сабе за жонак дзяўчат і ўтвораць дзве шлюбныя пары, якія і будуць тымі 12 асобамі, што пачнуць гаварыць адно аднаму “ты”.
Заданне 8.
В) Рэалізм, Саша Траянава, драма, проза пра Вялікую Айчынную вайну, вастрыня канфлікту.
Заданне 9.
Верш 1 – А (Янка Купала, “Вісельнік”).
Для абгрунтавання можна прывесці наступныя аргументы: для творчай манеры Янкі Купалы характэрна нагнятанне моцных пачуццяў у адным творы без эмацыянальнай альтэрнатывы, абсалютызацыя адмоўнай эмоцыі; лірычны герой Янкі Купалы часта адчувае адзіноту, разгубленасць, татальны канфлікт са светам, у якім пануюць незразумелыя цёмныя сілы; у лірыцы і паэмах Янкі Купалы вельмі часта выкарыстоўваюцца вобразы буры, віхуры, начнога часу з гранічнай адмоўнай эмацыянальнай афарбоўкай, што, у прыватнасці, не характэрна для твораў іншых аўтараў.
Верш 2 – Г (Максім Багдановіч, “На могілках”).
Тлумачэнне можа быць прыкладна такое: для творчай манеры Максіма Багдановіча характэрна выкарыстанне вобразаў і формаў сусветнай літаратурнай класікі, што ў гэтым вершы выяўляецца ў вобразе Амура і форме трыялета; як ў большасці твораў Максіма Багдановіча, тут роздум, разважанне спалучаюцца з эмацыянальнай гармоніяй; сцвярджаецца перамога любові, кахання над смерцю.
Верш 3 – Д (Максім Танк, “Пушкіну”).
Гэты выбар можна патлумачыць наступным чынам: вобразы юнацтва, маладосці, якія прайшлі “на этапах”, – адлюстраванне жыццёвага лёсу Максіма Танка, “На этапах” – назва яго зборніка вершаў; у творы адчуваецца характэрны для Максіма Танка аптымізм, вера ў будучыню, выразны патрыятычны пафас, выражаны параўнаннем “другой радзімы” з яго родным краем.
У якасці магчымага спосабу аргументацыі можна выкарыстаць “метад выключэння”:
ніводзін з прыведзеных вершаў не вызначаецца характэрнымі для творчай манеры Рыгора Барадуліна ўскладненымі метафарамі, гульнёй са словамі, наватворамі;
вершы не маюць вызначальнай для творчай манеры Цёткі заклікальнасці;
у вершах няма ўласцівых творчай манеры Якуба Коласа пейзажных апісанняў і інтанацый.
Заданне10.
Цяпер мая пара: мне сумна жыць вясной;
Адлігі не люблю; слата –
вясной я хворы;
Бунтуе кроў, пачуцці сціснуты тугой.
Больш даспадобы мне зімовыя прасторы,
Суровыя снягі; як хораша зімой
Імчаць з сяброўкаю, калі іскрацца зоры,
Калі пад собалем, сагрэтая ў вазку,
Яна гарыць, дрыжыць і цісне вам руку!
З АРХІВА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
ТЭМЫ ВУСНЫХ ВЫКАЗВАННЯЎ
ТРЭЦІ (АБЛАСНЫ) ЭТАП
