Уласныя версіі
3-і радок:______________________________________________________________
7-ы радок: _____________________________________________________________
9-ы радок: _____________________________________________________________
Тэкст для водгуку
***
Сузор’і замярзалі.
Рыба, губляючы срэбную луску,
выпаўзла на чорны лёд, знерухомела.
Рахманы Леў драмаў,
бачыў цёплую Афрыку.
Вялікая Мядзведзіца пагаджалася ўсё жыццё танчыць на гарачай падлозе, як некалі ў Смаргонскай Акадэміі.
Вам таксама холадна, Валасы Веранікі?..
Снягі навокал.
Я дыхаю на зоры,
спадзеючыся, што калісьці далёкай-далёкай жнівеньскай ноччу з чорных халодных лапаў космасу вызваліцца хоць адна зорачка, адагрэтая маім дыханнем.
Міхась Скобла
Даведкі
Заданне 1.
рог [рох] |
[хор] хор |
соль [сол’] |
[л’ос] лёс |
сад [сат] |
[тас] таз |
лёд [л’от] |
[тол’] лёд |
араб [арап] |
[па́ра] пара |
Каментарый: Дакладнае выкананне прапанаванага задання заснавана на размежаванні двух узроўняў – графічнага і фанетычнага, а таксама элементаў іх прэзентацыі: літар і гукаў. Спецыфіка ўзаемаадносін графем, прызначаных для фіксацыі фанемнага складу слова, і таго, што складае так званую гукавую абалонку лексічнай адзінкі, даволі часта прыводзіць да полісеміі пры аднолькавым фанемным складзе. Напрамак спалучэння фанем і размяжоўвае патэнцыяльна магчымыя значэнні аднаго гукавога комплексу.
Паколькі ва ўмове задання назіраецца мнагазначнасць фармулёўкі «не губляючы лексічнага значэння», дапускаецца прывядзенне паліндромаў (ад грэч. πάλιν – ‘назад, зноў’ і грэч. δρόμος; – ‘бег’) – слоў і сказаў, якія аднолькава чытаюцца ў абодвух напрамках, што таксама не пярэчыць умове (напрыклад, шалаш).
Заданне 2.
Словы |
Колькасць літар |
Колькасць гукаў |
парыжскі [парыск’і] |
8 |
7 |
завязь [зав’ас’] |
6 |
5 |
дарадца [дарац:а] |
7 |
6 |
іранізаваць [іран’ізавац’] |
11 |
10 |
гушканне [гушкан:’э] |
8 |
7 |
Каментарый: Веданне арфаэпічных нормаў (змены асіміляцыйнага характару: парыжскі, дарадца) падкажа правільны адказ на заданне. Немалаважным з’яўляецца ўважлівае стаўленне да размежавання паняццяў графема і гук (фанема), калі, напрыклад, мяккі знак выступае толькі графічным паказчыкам мяккасці зычнага на пісьме (завязь, іранізаваць), а “дубліраванне” графем – адлюстравання на пісьме падваення зычных гукаў (гушканне).
Заданне 3.
дрэсіраваны |
ператасаваны |
счасаны |
спрацаваны |
пранумараваны |
раскрыжаваны |
стабілізаваны |
ператоплены |
прыка(о)ваны |
пераахалоджаны |
разнесены |
перафарба(о)ваны |
Дакладнасць напісання прыведзеных слоў звязана не толькі з веданнем арфаграфічных нормаў, але і са спецыфікай націску ў дзеепрыметніках, гэта значыць з веданнем акцэнтуацыйных нормаў. |
||
Каментарый: Пры ўтварэнні і напісанні дзеепрыметнікаў неабходна ўлічваць, што ва ўсіх склонавых формах адзіночнага і множнага ліку яны характарызуюцца нерухомым націскам – на аснове (на корані ці суфіксе).
У дзеепрыметніках залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н- (-ен-, -ан-, -ян-) назіраецца тэндэнцыя да захавання месца націску ўтваральнай асновы дзеяслова: дрэсірава́ць – дрэсірава́ны, спрацава́цца – спрацава́ны, стабілізава́ць – стабілізава́ны, ператасава́ць – ператасава́ны, раскрыжава́ць – раскрыжава́ны, пранумарава́ць – пранумарава́ны, разне́сці – разне́сены.
У некаторых выпадках назіраюцца “акцэнтуацыйныя зрухі”: пераход націску дзеепрыметніка бліжэй да пачатку слова ў параўнанні з утваральнай асновай (перахаладзі́ць – перахало́джаны, ператапі́ць – перато́плены).
Часам сустракаюцца выпадкі варыянтнасці: прыкава́ны/прыкованы, перафарбава́ны/перафарбованы, закапа́ны/закопаны і некаторыя іншыя.
Заданне 4.
Утойваць |
Схіл |
хаваць |
спад |
скрываць |
спуск |
маўчаць |
скат |
пакрываць (таіць, прытойваць, затойваць) |
адхон (нахіл, схон, адкос, абрыў, строма, круча, круцізна, касагор) |
Заданне 5.
Друкар, архітэктар, званар, лекар, пекар, даяр, скульптар, літаратар, інструктар, сенатар.
Каментарый: Усе прыведзеныя словы аб’яднаны адзінай сэнсавай і словаўтваральнай прыметай: назоўнікі абазначаюць асобу паводле роду заняткаў ці сферы яе дзейнасці і ўтвораны суфіксальным спосабам.
Выдзеленыя назоўнікі адрозніваюцца граматычным характарам словаўтваральнай асновы: усе яны адназоўнікавыя (архітэктар ← архітэктар, скульптар ← скульптура, літаратар ← літаратура, сенатар ← сенат), у параўнанні з іншымі – аддзеяслоўнымі (друкар ← друкаваць, званар ← званіць, лекар ← лячыць, пекар ← пячы, даяр ← даіць, інструктар ← інструктаваць).
Заданне 6.
1) Пронзводить опыт – праводзіць (выконваць) дослед, 2) производить ремонт – выконваць (рабіць) рамонт, 3) производить переполох – выклікаць перапалох, 4) производить продукцию – вырабляць прадукцыю, 5) производить в лейтенанты – узводзіць у чын лейтэнанта (надаваць чын лейтэнанта).
Каментарый: Пры перакладзе неабходна ўлічваць адпаведнасць спалучальнасных магчымасцей слоў у словазлучэнні і лексіка-семантычную разнастайнасць адпаведных дзеясловаў.
Заданне 7.
Фразеалагізм-сказ |
Структурная разнавіднасць фразеалагізма |
Абое рабое |
Са структурай двухсастаўнага неразвітага сказа |
Якая кошка прабегла |
Са структурай двухсастаўнага развітага сказа |
Макавай расінкі ў роце не было |
Са структурай аднасастаўнага безасабовага сказа |
Снегу леташняга не дапросішся |
Са структурай аднасастаўнага абагульнена-асабовага сказа |
(Крывіцца) як серада на пятніцу |
Са структурай няпоўнай даданай параўнальнай часткі |
(Паказаць) дзе ракі зімуюць |
Са структурай даданай дапаўняльнай часткі |
Каментарый:Фразеалагізмы паводле структуры могуць суадносіцца са словазлучэннямі, сказамі і спалучэннямі слоў, у адпаведнасці з чым і падзяляюцца на тры структурна-граматычныя разнавіднасці: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы, фразеалагізмы-спалучэнні. Сярод фразеалагізмаў-сказаў адрозніваюць пэўныя тыпы, якія вывучаюцца ў раздзеле сінтаксісу простага і складанага сказа. Сінтаксічная арганізацыя фразеалагізма стала такой жа ўстойлівай, нязменнай, як і яго значэнне, зафіксаванае ў слоўніках.
Заданне 8.
В) рэалізм, вадэвіль, сацыяльна-бытавы канфлікт, тыпізаваны герой, моўная індывідуалізацыя.
Заданне 9.
Аўтарам верша “Нёман” з’яўляецца Якуб Колас.
Каментарый: Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Якубу Коласу: Нёман – рака, з якой цесна звязаны жыццёвы шлях Якуба Коласа; вобраз Нёмана – адзін з апорных вобразаў і паэтычнай, і празаічнай творчасці пісьменніка; для творчай манеры класіка надзвычай характэрны разгорнутыя пейзажныя апісанні, прычым пераважае нейтральная эмацыянальная афарбоўка; у гэтым вершы, як і ўвогуле ў творчасці Якуба Коласа, няма супрацьпастаўлення чалавека і прыроды, наадварот, назіраецца імкненне да гармоніі паміж чалавекам і сіламі прыроды, што, у прыватнасці, выражана ў вобразах “поўны сілы і красы», “ціха плыў”, “ціхутка гаварыў”.
Заданне 10.
На беразе пустынных вод
Стаяў ён, буйных дум палёт
Лунаў у даль. Прад ім шырока
Плыла рака, па ёй – сярод –
Плыў бедны човен адзінока.
Па мшыстых топкіх берагах
Чарнелі хаты ў хмызняках,
Прытулак ўбогага чухонца;
І лес, які не знаў ў вяках
Туманам схованага сонца,
Вакол шумеў.
З АРХІВА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА. ТЭКСТ ДЛЯ ВОДГУКУ
ТРЭЦІ (АБЛАСНЫ) ЭТАП
