
З АРХІВА РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ
ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА. ТЭКСТ ДЛЯ ВОДГУКУ
ТРЭЦІ (АБЛАСНЫ) ЭТАП
2009 / 2010 Навучальны год
IX клас
Заданне 1. Запішыце па 5 слоў, якія вымаўляюцца і злева направа, і справа налева, не губляючы лексічнага значэння.
Максімальная колькасць балаў - 5.
Заданне 2. Выпішыце словы, у якіх літар больш, чым гукаў. Адзначце іх колькасны склад.
Максімальная колькасць балаў - 5.
Заваявальнік, парыжскі, завязь, дарадца, іранізаваць, забруіць, двукроп’е, дваіць, гушканне, йаганесбургскі.
Слова |
Колькасць літар |
Колькасць гукаў |
|
|
|
Заданне 3. Устаўце прапушчаныя арфаграмы і ўкажыце, якія нормы, акрамя арфаграфічных, уплываюць на правільнасць напісання гэтых слоў.
Максімальная колькасць балаў - 7.
дрэсір...ваны |
ператас...ваны |
сч...саны |
спрац...ваны |
пранумар...ваны |
раскрыж...ваны |
стабіліз...ваны |
перат...плены |
прык...ваны |
пераахал...джаны |
разн...сены |
перафарб...ваны |
Дакладнасць напісання прыведзеных слоў звязана з _____________________________ |
Заданне 4. Падбярыце і запішыце па 4 сінонімы да прыведзеных слоў.
Максімальная колькасць балаў - 4.
Утойваць |
Схіл |
|
|
|
|
|
|
|
|
Заданне 5. Падкрэсліце назоўнікі, якія не адпавядаюць дамінуючаму характару словаўтварэння большасці з іх. Выбар растлумачце.
Максімальная колькасць балаў - 3.
Друкар, архітэктар, званар, лекар, пекар, даяр, скульптар, літаратар, інструктар, сенатар.
Заданне 6. Запішыце словазлучэнні па-беларуску, выкарыстоўваючы разнастайныя лексічныя сродкі для перадачы дзеяслова производить.
Максімальная колькасць балаў - 5.
1) Производить опыт – ..., 2) производить ремонт – ..., 3) производить переполох – ..., 4) производить продукцию – ..., 5) производить в лейтенанты – ....
Заданне 7. Вызначце і запішыце, якому тыпу структуры адпавядаюць прыведзеныя фразеала- гізмы-сказы.
Максімальная колькасць балаў - 6.
Фразеалагізм-сказ |
Структурная разнавіднасць фразеалагізма |
Абое рабое |
|
Якая кошка прабегла |
|
Макавай расінкі ў роце не было |
|
Снегу леташняга не дапросішся |
|
Як серада на пятніцу |
|
Дзе ракі зімуюць |
|
Заданне 8. Адзначце, які з прапанаваных варыянтаў тэарэтыка-літаратурных паняццяў і характарыстык поўнасцю адпавядае твору «Паўлінка» Янкі Купалы.
Максімальная колькасць балаў - 3.
А) Трагічны пафас, вобраз-персанаж, вадэвіль, класіцызм, гратэск;
Б) патрыятычны пафас, рамантычны герой, фарс-вадэвіль, бытавы канфлікт, рэалізм;
В) рэалізм, вадэвіль, сацыяльна-бытавы канфлікт, тыпізаваны герой, моўная індывідуалізацыя.
Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце.
Максімальная колькасць балаў - 4 (2 - за правільны адказ, 2 - за абгрунтаванне).
Льецца Нёман паміж гораў,
Поўны сілы і красы,
У далёкія прасторы
Гоніць воду праз лясы.
Гэй ты, Нёман, наша рэка!
Поіш ты і корміш нас,
Бедну чайку чалавека
Ты з сабой насіў не раз.
Над табою месяц круглы
Ў ясным небе ціха плыў,
I за табой высокі, смуглы
Лес ціхутка гаварыў.
А) Янка Купала, Б) Цётка, В) Якуб Колас, Г) Максім Багдановіч.
Абгрунтаванне: _____________________________________
Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зробленыя пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае – захаваць мастацкую цэласнасць твора
Максімальная колькасць балаў - 8 (па 2 балы за кожны адпаведны варыянт).
На берегу пустынных волн
Стоял он, дум великих полн,
И вдаль глядел.
Пред ним широко
Река неслася; бедный чёлн
По ней стремился одиноко.
По мшистым, топким берегам
Чернели избы здесь и там,
Приют убогого чухонца;
И лес, неведомый лучам,
В тумане спрятанного солнца
Кругом шумел.
А. С. Пушкін. «Медны коннік».
На беразе пустынных вод
Стаяў ён, буйных дум палёт
_____________________. Прад ім шырока
Плыла рака, па ёй – сярод –
Плыў бедны човен адзінока.
Па мшыстых топкіх берагах
Чарнелі хаты ________________,
Прытулак ўбогага чухонца;
I лес, які не __________________
Туманам схованага сонца,
Вакол шумеў.
Пераклад Янкі Купалы (1937).