Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.

Вытворчы патэнцыял – гэта магчымасці эканомікі краіны на дадзеным адрэзку часу вырабляць разнастайныя матэрыяльныя даброты і аказваць паслугі. У больш шырокім разуменні – гэта здольнасць розных відаў эканамічнай дзейнасці вырабляць прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю, ажыццяўляць будаўніцтва, перавозку грузаў, аказваць насельніцтву і прадпрыемствам паслугі.

Ацэньваецца вытворчы патэнцыял сістэмай колькасных і якасных паказчыкаў. Асноўны абагульняючы паказчык – ВУП, па велічыні і структуры якога мяркуюць аб узроўні эканамічнага развіцця краіны і ступені прагрэсіўнасці яе эканомікі.

Адзін з абагульняючых паказчыкаў, характарызуючых вытворчы патэнцыял – вартасць асноўных сродкаў ( будынкаў, збудаванняў, рабочых і перадатачных машын і абсталявання, транспартных сродкаў, рабочай і прадукцыйнай жывёлы і г.д.). Менавіта з асноўнымі сродкамі (іх колькасцю і якасцю) звязана паняцце вытворчай магутнасці як здольнасці сродкаў працы прадпрыемства, вытворчасці, рэгіёна да выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі. Калі яны не аднаўляюцца, г.зн. не ўводзяцца новыя сродкі, наступае крызіс эканомікі. Неабходна, каб аб’ём іх уводу ў дзейнасць пераўзыходзіў аб’ём іх выбыцця.

Якаснымі характарыстыкамі вытворчага патэнцыялу з’яўляюцца: узровень зносу асноуных сродкау; узроставы склад актыўнай часткі АС; доля абсталявання, якая адпавядае адпаведным перадавым сусветным параметрам і г.д. У гэтых адносінах вытворчы патэнцыял Беларусі выглядае вельмі сціпла. Так, маральны і фізічны знос АС складае амаль 55%. Асабліва небяспечная сітуацыя склалася ў прамысловасці ( 62%), сельскай гаспадарцы (58%), транспарце (56%). Пры гэтым амаль 80% тэхналогій, якія ўжываюцца ў эканоміцы, з’яўляюцца традыцыйнымі, 16% - новымі і толькі 5% - высокімі. У такіх умовах вельмі складана канкурыраваць на сусветным рынку прадукцыяй айчыннай вытворчасці.

Падмурак вытворчага патэнцыялу – прамысловасць, на долю якой прыпадае 31% усіх АС. Найбольшай вартасцю характарызуюцца такія віды прамысловай дзейнасці, як вытворчасць машын, абсталявання і транспартных сродкаў, вытворчасць электраэнергіі, хімічная вытворчасць і інш.

З высокім зносам АС звязана слабая загрузка вытворчых магутнасцей прамысловых прадпрыемстваў як краіны ў цэлым, так і яе рэгіёнаў.

Нізкай застаецца рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг у прамысловасці (10%).

Не лепшым чынам выглядае вытворчы патэнцыял аграрнага сектару эканомікі. Акрамя пагаршэння ўрадлівасці глебаў, змяншаюцца энергетычныя магутнасці сельскай гаспадаркі.

Істотна пагоршылася сітуацыя з забеспячэннем тэхнікай.

Устойлівы рост эканомікі Беларусі ў значнай ступені залежыць ад стану вытворчага патэнцыялу будаўніцтва.

18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.

Асваенне тэрыторыі, ці ўключэнне яе ў гаспадарчую дзейнасць – адна з форм прасторавай арганізацыі прадукцыйных сіл. Вынікам гэтай арганізацыі з'яўляецца розная ступень яе гаспадарчай асвоенасці. Асноўная прыкмета асваення тэрыторыі – засяленне яе людзьмі. У адпаведнасці з відамі гаспадарчай дзейнасці вылучаюцца і віды асваення тэрыторыі: прамысловае, сельскагаспадарчае, транспартнае, рэкрэацыйнае і інш. Асаблівасці прыродных умоў і забяспечанасць тэрыторыі тымі ці іншымі рэсурсамі абумоўліваюць розную ступень яе выкарыстання. Так, наяўнасць багатых радовішчаў карысных выкапняў выклікае неабходнасць іх здабычы (будаўніцтва кар'ераў, шахт, прамысловых прадпрыемстваў) пры ўмове, што існуюць патрэбныя тэхнічныя сродкі. Наяўнасць урадлівых глеб абумоўлівае іх выкарыстанне пад ворыва; вялікія запасы драўніны дазваляюць выкарыстоўваць яе для лесанарыхтовак; прыгожыя краявіды – для арганізацыі адпачынку і г.д. Беларусь характарызуецца высокім узроўнем асвоенасці тэрыторыі. Дастаткова адзначыць тое, што антрапагенныя ландшафты (гэта тыя землі, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці) складаюць звыш 90% агульнай плошчы краіны і па гэтаму паказчыку яна займае адно з вядучых месцаў у СНД.

Вынікам асваення тэрыторыі з'яўляецца стварэнне асноўных вытворчых сродкаў – будынкаў, збудаванняў, абсталявання, якія звязаны з рознымі відамі яе асваення. Таму найбольш дакладная ацэнка ўзроўню асвоенасці тэрыторыі – вартасць асноўных сродкаў у разліку на 1 км² тэрыторыі. Пэўнае ўяўленне аб узроўні асвоенасці даюць і такія паказчыкі, як аб'ём вырабляемай прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі на адзінку плошчы, шчыльнасць дарог. Па маштабах ахопу тэрыторыі важнейшым з’яўляецца сельскагаспадарчае асваенне і звязана гэта найперш з прыроднымі ўмовамі краіны. Са старажытных часоў на тэрыторыі Беларусі людзі пачалі высякаць лясы і асвойваць землі пад ворыва. Не выпадкова менавіта сельскагаспадарчыя землі з’яўляюцца асноўным відам у структуры яе зямельнага фонду (43%). Найбольш высокай сельскагаспадарчай асвоенасцю характарызуецца цэнтральная частка Беларусі, найменшай – паўднёвая і паўночная. Асноўны від сельскагаспадарчых зямель – ворныя. Сельскагаспадарчае асваенне тэрыторыі Беларусі спалучаецца з іншымі відамі. У месцах канцэнтрацыі радовішчаў карысных выкапняў, а таксама дзякуючы іншым фактарам (забяспечанасці працоўнымі рэсурсамі, транспартнымі магістралямі) асноўным відам асваення тэрыторыі з’яўляецца прамысловае. Раскіданасць па тэрыторыі Беларусі гарадскіх і сельскіх пасяленняў абумовіла транспартнае яе асваенне. За апошнія два стагоддзі ў яе межах сфарміравалася густая сетка чыгунак і аўтамабільных дарог. Абагульняючы паказчык узроўню гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі краіны – шчыльнасць насельніцтва: чым яна большая, тым больш высокі ўзровень асвоенасці тэрыторыі. Такім чынам, самай высокай гаспадарчай асвоенасцю характарызуюцца Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці.