- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
З-за невысокай матэрыялаёмістасці менавіта гэта вытворчасць найбольш поўна адпавядае магчымасцям і інтарэсам Беларусі. Яна прадстаўлена самымі рознымі прадпрыемствамі, сярод якіх трэба найперш адзначыць “Агат-электрамеханічны завод”, “Інтэграл”, “Планар”, “Гарызонт”, “Белвар”, “Калібр” (Мінск), “Маналіт” і “Віцязь” (Віцебск), “Ратон” і “Электраапаратура” (Гомель), “Брэсцкі электралямпавы завод”, “Лідскі завод электравырабаў”, “Брэстгазаапарат”, “Зеніт” (Вілейка), Гродзенскі завод “Радыёхваля”, Маладзечанскі радыёзавод “Спадарожнік”, Жлобінскі завод “Святло”, кабельныя заводы ў Гомелі, Мазыры і Шчучыне. Перспектывы разглядаемай вытворчасці звязаны з асваеннем новых відаў энергаэканамічных канкурэнтаздольных вырабаў.
На вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання прыпадае каля 3% ВУП Беларусі. Аснову гэтага структурнага падраздзялення машынабудавання складаюць вытворчасць аўтамабіляў і іншых транспартных сродкаў. Шырокае развіццё машынабудавання ў краіне было звязана з будаўніцтвам Мінскага аўтамабільнага завода (1947 г.), які выпускае сёння самыя розныя мадэлі аўтамабіляў сярэдняй грузападымальнасці, магістральныя аўтацягнікі, аўтобусы, прычэпы і інш. Па колькасці працуючых гэта самае буйное прадпрыемства Беларусі. Другое прадпрыемства дадзенай вытворчасці – “БелАЗ”, якое спецыялізуецца на выпуску кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці, дарожна-будаўнічай тэхнікі (пагрузчыкаў, бульдозераў), машын для металургічных прадпрыемстваў (шлакавозы, цяжкавозы), для падземных работ (самазвалы, шасі), машыны спецыяльнага прызначэння (аэрадромныя цягачы), грузавога рухомага саставу. Кар’ерныя самазвалы вялікай грузападымальнасці займаюць 1/3 сусветнага рынку аналагічнай прадукцыі.
Да гэтай вытворчасці адносіцца таксама “Мінскі завод колавых цягачоў” (сядзельныя цягачы, армейскія шасі і інш.), “Белкамунмаш” (тралейбусы, трамваі), “Мотавела ” (дарожныя, спартыўныя, турысцкія веласіпеды, мапеды і матацыклы і інш.), “МАЗ-Купава” (аўтамабільныя прычэпы і кузавы), “Магілёўтрансмаш” (аўтапрычэпы, кантэйнера- і смеццевозы і інш.).
Вялікая колькасць прадпрыемстваў краіны вырабляе разнастайныя вузлы і дэталі для транспартных сродкаў: Мінскі рэсорны завод, “Клецкі мехзавод”, “Зеніт-БелОМО”, “Белкард” і “Радыёхваля” у Гродна, “Цветатрон” (Брэст), Барысаўскі “Аўтагідраўзмацняльнік”, Баранавіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод і г.д..
Сярод іншых прадпрыемстваў па выпуску транспартных сродкаў неабходна адзначыць Гомельскі, Пінскі, Рэчыцкі і Петрыкаўскі суднабудаўніча-суднарамонтныя заводы, Мазырскі суднарамонтны завод, Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод і інш.
14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
ЭГС – гэта сукупнасць прасторавых адносін сацыяльна-эканамічных аб’ектаў да іншых аб’ектаў гэтага віду. Розныя ўзроўні ЭГС: а) макрастановішча, г. зн. выяўленне адносін да далёкіх, але важных з эканамічнага пункту гледжання аб’ектаў, б) мезастановішча – адносіны да не вельмі далёкіх і не зусім блізкіх аб’ектаў, в) мікрастановішча – адносіны да бліжэйшага акружэння. Пры гэтым у першую чаргу ацэньваюцца такія яго віды, як транспартна-геаграфічнае, затым – аграрна-геаграфічнае, дэма-геаграфічнае, збыта-геаграфічнае і іншыя віды прасторавых адносін.
Па свайму макрастановішчу Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы (адносіцца да групы краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы), на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў, з’яўляецца раўніннай краінай, таму не мае фізічных перашкод для сувязей з суседнімі краінамі.
Транспартна-геаграфічнае макрастановішча Беларусі вельмі спрыяльнае, таму як размешчана яна на перакрыжаванні міжнародных транспартных калідораў (МТК). МТК – гэта сукупнасць магістральных транспартных камунікацый з адпаведнай інфраструктурай, якія звязваюць буйныя транспартныя вузлы, у рамках якіх выкарыстоўваюцца розныя віды транспарту, і забяспечваюць перавозку пасажыраў і тавараў у міжнародным злучэнні па накірунках іх найбольшай канцэнтрацыі. З 10-ці трансеўрапейскіх транспартных накірункаў два непасрэдна праходзяць праз Беларусь (№2 – Берлін – Варшава – Мінск – Масква – Ніжні Ноўгарад і №9 – Хельсінкі – Санкт-Пецярбург – Масква – Пскоў – Кіеў – Бухарэст – Дзімітраўград – Александруполіс) з адгалінаваннем 9В: Гомель – Жлобін – Мінск – Маладзечна – Вільнюс – Каўнас – Клайпеда/Калінінград. Такім чынам, галоўная асаблівасць макрагеаграфічнага становішча Беларусі – яе цэнтральнасць і транзітнасць.
Для мікрастановішча Беларусі характэрны таксама шэраг пераваг. Па-першае, трэба адзначыць вельмі кампактную форму яе тэрыторыі. Па-другое, адлегласць ад сталіцы Беларусі да сталіц краін-суседзяў адносна невялікая: да Варшавы – 550 км, да Вільнюса – 215 км, да Кіева – 580 км, да Масквы – 700 км, да Рыгі – 470 км. Па-трэцяе, мяжуючы з Еўрапейскім саюзам, з аднаго боку, Беларусь мае магчымасць доступу да тэхналогій, адукацыі, навукі, фінансавых рынкаў, якімі валодае гэта супольнасць, з другога, - агульная мяжа з Расіяй гарантуе доступ да яе рынкаў і багатых мінеральных рэсурсаў. Нельга забывацца таксама пра тое, што ўсе суседзі Беларусі – марскія дзяржавы.
ГПС – гэта месца дзяржавы ў сістэме міжнародных адносін. З’яўляючыся адносна невялікай па сваіх памерах і ваенна-эканамічным патэнцыяле краінай свету, Беларусь не ў стане істотна ўплываць на ход сусветнай палітыкі. Геапалітычныя інтарэсы краін ЕС найперш палягаюць у сферы выкарыстання яе спрыяльнага геаграфічнага транзітнага становішча на шляхах да рынкаў Расіі. Нельга скідваць з рахунку важнасць Беларусі як складовай часткі экалагічнай сеткі Еўропы, дзякуючы таму, што захаваны шматлікія балоты, азёры, багатая відавая разнастайнасць і інш.
Геапалітычныя інтарэсы Расіі да Беларусі палягаюць як у эканамічнай сферы (транзітнасць перавозак розных грузаў, перамяшчэння людзей і інш.), так і ў ваеннай сферы (буферная зона з блокам НАТО, ваенная інфраструктура і інш.).
Свае асаблівасці ЭГС маюць рэгіёны Беларусі. У сучасны момант усё вобласці, за выключэннем Мінскай, з’яўляюцца прыгранічнымі. Пры гэтым кожная з іх мае непасрэдны выхад не менш як у дзве краіны (вылючэнне складае Магілёўская вобласць, якая мяжуе толькі з Расіяй). 44 адміністрацыйныя раёны таксама з’яўляюцца прыгранічнымі, што робіць адбітак на іх эканамічным, сацыяльным і палітычным жыцці. У трансгранічным супрацоўніцтве з боку Беларусі ўдзельнічаюць чатыры яе вобласці (Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Гродзенская) і некалькі дзесяткаў раёнаў
