- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
Вытворчасцю неметалічных мінеральных прадуктаў уваходзіць у склад будаўніча-прамысловага комплексу. У яе складзе асабліва вылучаецца вытворчасць вырабаў з бетону, цэменту і гіпсу. Важнейшыя фактары размяшчэння прадпрыемстваў па іх вытворчасці – сыравінны, спажывецкі, паліўна-энергетычны і транспартны.
Для паспяховай дзейнасці прадпрыемстваў па вытворчасці неметалічных мінеральных прадуктаў у Беларусі склаліся ў цэлым спрыяльныя ўмовы. Так, на мясцовай сыравіне (мел) працуюць 4 цэментныя заводы – Беларускі цэментны завод у Касцюковічах, Крычаўскі цэментны завод і 2 заводы ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” у Ваўкавыскім раёне. Свае патрэбы ў цэменце Беларусь амаль поўнасцю пакрывае за кошт уласнай вытворчасці.
Вядучае месца ў складзе разглядаемай вытворчасці займае выпуск розных вырабаў з бетону – зборных жалезабетонных канструкцый, сценавых блокаў і інш. У сувязі з тым, што гэта прадукцыя характарызуецца нізкай транспартабельнасцю, яе прадпрыемствы размешчаны па тэрыторыі краіны адносна раўнамерна, аднак асноўныя магутнасці сканцэнтраваны, як правіла, у абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах, якія застаюцца асноўнымі яе спажыўцамі.
Шырокае геаграфічнае распаўсюджванне мае вытворчасць цэглы, чарапіцы і іншых будаўнічых вырабаў з абпаленай гліны. Кожная вобласць налічвае не адно падобнае прадпрыемства, што звязана найперш з вялікай колькасцю радовішчаў цагляных глін, хаця запасы іх, за рэдкім выключэннем, не істотныя. Сярод буйнейшых цэнтраў па вытворчасці цэглы трэба нагадаць Брэст, Бярозу, Віцебск, Гомель, Гродна, Клімавічы, Любань, Мінск, Обаль, Оршу, Полацк, Смаргонь, Чысць і інш. Да гэтай вытворчасці далучаецца выпуск сценавых блокаў, які таксама прадстаўлены ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Сярод іншых неметалічных мінеральных прадуктаў, якія атрымалі шырокае развіццё ў краіне, набходна нагадаць вытворчасць керамічных плітак і пліт (Мінск, Віцебск, Рэчыца і інш.), шкла і вырабаў з яго (Гомель, Гродна, Бярозаўка, Ялізава і інш.).
Да прадпрыемстваў будаўніча-прамысловага комплексу, якія больш лакалізаваны, трэба аднесці ААТ “Граніт” у Мікашэвічах (здабыча і перапрацоўка будаўнічага каменю), “Даламіт” у Рубе (вапна, друз і інш.), “Дах” у Асіповічах (дахавыя матэрыялы), “Керамзіт” у Новалукомлі, “Полацк-Шкловалакно”, “Белгіпс” у Мінску (гіпсавыя пліты, гіпсакардонныя лісты і інш.), “Добрушскі фарфоравы завод”, “Амкадор” і “Строммашына” (машыны і абсталяванне) і інш.
8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
Вытворчасць харчовых прадуктаў, разам з напіткамі, і тытуню – адна з галоўных частак АПК. У сваім размяшчэнні прадпрыемствы па вытворчасці харчовых прадуктаў арыентуюцца, з аднаго боку, на спажыўца (вытворчасць піва, кандытарскіх вырабаў, малака), з другога, - на сыравіну (вытворчасць цукру, сліўковага масла, малочных кансерваў), з трэцяга, - на спажыўца і сыравіну (вытворчасць мяса, тытуню, гарэлкі).
Вядучае месца ў гэтым відзе эканамічнай дзейнасці займае вытворчасць мяса. Усяго ў Беларусі налічваецца звыш 20 мясакамбінатаў: па 5 у Гродзенскай і Віцебскай абласцях, па 4 – у Брэсцкай і Мінскай і па 3 – у астатніх абласцях. Акрамя мясакамбінатаў, працуе таксама вялікая колькасць цэхаў па вытворчасці мяса і каўбасных вырабаў.
Вытворчасць малочных прадуктаў займае другое месца ў складзе гэтага віду дзейнасці. Геаграфічна яна прадстаўлена амаль у кожным раёне. Найбольшыя аб'ёмы перапрацоўкі малака ажыццяўляюць Брэсцкая і Мінская вобласці (прыкладна па 20%), найменшыя – г.Мінск і Магілёўская вобласць. Сярод асобных прадпрыемстваў лідарамі па яго перапрацоўцы з'яўляюцца «Савушкін прадукт» і «Бабушкіна Крынка».
Заўважнае месца ў вытворчасці харчовых прадуктаў належыць прадпрыемствам па выпуску кандытарскіх вырабаў. Асноўную іх частку (звыш 70%) вырабляюць сем спецыялізаваных кандытарскіх фабрык: «Камунарка» і «Слодыч» у Мінску, «Спартак» у Гомелі, «Чырвоны мазыранін» у Нароўлі, «Чырвоны харчавік» у Бабруйску, «Івкон» у Івянцы, «Конфа» у Маладзечна.
Больш лакалізаванай з'яўляецца вытворчасць цукру, якая прадстаўлена Гарадзейскім і Скідальскім цукровымі камбінатамі, Жабінкаўскім цукровым заводам і Слуцкім цукрова-рафінадным камбінатам; алею і маргарыну («Гомельскі тлушчавы камбінат», «Бабруйскі завод алеяў», «Мінскі маргарынавы завод»); лікёра-гарэлачных вырабаў («Мінск Крышталь», Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі, Гомельскі лікёра-гарэлачныя заводы); дражджэй («Дражджавы камбінат» у Мінску); солі («Мазырсоль» і «Беларуськалій» у Салігоску), соладу («Белсолад» у Іванава, «Крыніца» у Мінску, «Маладзечнапіва», «Полацкпіва» ); тытуню (Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», «Тытунь-інвест у Мінску), рыбных кансерваў («Санта-Брэмар» у Брэсце, «Рыбакомплекс» у Мінску), харчовых канцэнтратаў («Лідскія харчовыя канцэнтраты»).
Вострыя праблемы развіцця вытворчасці харчовых прадуктаў – недахоп сельскагаспадарчай сыравіны і нізкая яе якасць, высокі знос абсталявання і старыя тэхналогіі, недахоп абаротных сродкаў і інш. Усё гэта прыводзіць да павелічэння імпарту і як вынік – да аслаблення харчовай бяспекі краіны. Іх рашэнню можа паспрыяць мадэрнізацыя ўсёй эканомікі, рэфармаванне АПК і актыўная палітыка імпартазамяшчэння.
