Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.

Лясістасць тэрыторыі складае амаль 40%, гэта больш, чым у Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША (сярэдні паказчык у свеце – 32%). Аднак у межах Беларусі лясістасць значна вагаецца па раёнах: ад 11% у Нясвіжскім да 67% у Лельчыцкім. Агульныя запасы драўніны ацэньваюцца ў 1,6 млрд. м³, асноўная частка якіх прыпадае на Гомельскую, Мінскую і Віцебскую вобласці.

Апрацоўка драўніны і вытворчасць вырабаў з дрэва складаецца з самых розных відаў дзейнасці: пілавання, вытворчасці драўняных будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў, фанеры, пліт, тары, прапіткі драўніны і інш. Асноўныя аб’ёмы лесапілавання сканцэнтраваны ў буйных цэнтрах (Бабруйску, Мазыры, Рэчыцы, Гомелі, Барысаве і інш.), якія маюць спрыяльнае транспартна-геаграфічнае становішча. Акрамя гэтых цэнтраў, яно атрымала развіццё практычна ў кожным адміністрацыйным раёне. Аднак эфектыўнасць іх функцыянавання невысокая з-за слабай тэхнічнай базы і немагчымасці па гэтай прычыне поўнасцю выкарыстоўваць адходы лесапілавання. У вытворчасці будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў вылучаюцца Бабруйскі “ФанДок”, “Віцебскдрэў”, “Баранавічыдрэў” і “Мінскдрэў”. Вытворчасць пліт (ДСП і ДВП) геаграфічна прывязана да буйных лесапрамысловых цэнтраў для больш эфектыўнага выкарыстання драўніны ў спалучэнні з іншымі дрэваапрацоўчымі вытворчасцямі – Рэчыца, Пінск, Мазыр, Івацэвічы, Віцебск, Бабруйск, Гомель. Асноўныя магутнасці па вытворчасці фанеры сканцэнтраваны ў Брэсцкай (Пінск, Івацэвічы), Гродзенскай (Масты) і Магілёўскай (Бабруйск) абласцях. Вытворчасць драўнянай тары прадстаўлена на розных дрэваапрацоўчых камбінатах. Адзіны ў Беларусі шпалапрапітачны завод знаходзіцца ў Смалявічах.

Вытворчасці мэблі ў Беларусі паспрыяў шэраг фактараў: трывалая сыравінная база, спрыяльнае эканоміка-геаграфічнае становішча, кваліфікаваныя кадры, попыт на айчынным рынку і рынку суседніх краін. Усяго ў Беларусі працуе звыш 300 мэблевых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Акрамя таго, пэўную частку мэблі вырабляюць прыватныя прадпрымальнікі. Найбуйнейшыя прадпрыемствы па яе выпуску размешчаны ў буйных прамысловых цэнтрах у складзе дрэваапрацоўчых аб’яднанняў – “Пінскдрэў”, “Гомельдрэў”, “Мазырдрэў”, “Мінскмэбля”, “Бабруйскмэбля”, “Маладзечнамэбля”. Сярод выпускаемых відаў мэблі асноўныя – сталы, стулы і крэслы, гарнітуры і наборы мэблевых вырабаў, шафы.

6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.

Да асаблівасцей аўтамабільнага транспарту можна аднесці: магчымасць дастаўкі грузаў па варыянту “ад дзвярэй да дзвярэй”; забяспечанасць захаванасці грузаў; высокая мабільнасць і хуткасць перавозак; эканамічнасць пры перавозцы на адносна невялікую адлегласць (да 200 км); яго выкарыстанне здымае неабходнасць назапашваць грузы, дазваляе арганізаваць рытмічнасць адправак. Разам з тым для гэтага віду транспарту характэрна абмежаванасць выкарыстання на вялікую адлегласць значных партый грузаў, асабліва масавых. Аўтатранспарт у большай ступені залежыць ад дарожнай сеткі і з’яўляецца больш дарагім (у параўнанні з чыгуначным). Аўтамабільны транспарт Беларусі мае развітую сетку аўтамабільных дарог, з якіх 59% маюць цвёрдае пакрыццё і займае 2-е месца па груза- і пасажыраабароту пасля чыгуначнага.

Дарогі па тэрыторыі краіны размеркаваны вельмі нераўнамерна. Нават на ўзроўні абласцей розніца ў іх шчыльнасці паміж Гродзенскай, дзе яна самая высокая і Гомельскай, дзе яна самая нізкая, дасягае амаль 2-х раз. Яшчэ большая яна на ўзроўні адміністрацыйных раёнаў. Найбольшая шчыльнасць назіраецца ў цэнтральных і заходніх раёнах, найменшая – у палескіх раёнах.

Галоўнай аўтамабільнай магістраллю з’яўляецца Брэст-Мінск-Масква. Гэта адзіная беларуская магістраль, якая адпавядае еўрапейскаму ўзроўню. Другая магістраль, якая злучае Брэст з Масквой праходзіць па тэрыторыі краіны праз Івацэвічы, Слуцк, Бабруйск і Крычаў. Яна праходзіць даволі далёка ад чыгуначнай дарогі , судаходных рэк, что павялічыла яе значэнне ва ўнутрырэспубліканскіх перавозках. Важная роля належыць Палескай магістралі (Гомель – Пінск – Брэст), дарогам Маладзечна – Вільнюс, Гродна – Ліда – Мінск, Мінск – Бабруйск – Мазыр, Мінск – Магілёў і інш. Яны, як правіла, блізка падыходзяць да чыгункі, што дае магчымасць часткова разгрузіць яе ад перавозак грузаў на малую адлегласць.

Вялікую ролю адыгрывае аўтамабільны транспарт у раёнах, дзе адсутнічае чыгунка. Такіх раёнаў у Беларусі 20.

Для Беларусі з яе адносна невялікай тэрыторыяй, асобнае значэнне маюць дарогі абласнога і мясцовага значэння. Яны спалучаюць паміж сабой усе населенные пункты. Вялікую патрэбнасць у дарогах адчувае сельская мясцовасць, дзе амаль палова якіх не мае пад’езду да дарог агульнага карыстання.

З-за высокай манеўранасці і прыдатнасці аўтатранспарту практычна для ўсіх відаў грузаў і сезонаў года яго роля ў перавозках як у межах рэспублікі, так і з замежнымі краінамі, будзе ўзрастаць. Аднак для гэтага неабходна не толькі падтрымліваць належную якасць дарог, але і інтэнсіўна развіваць прыдарожны сэрвіс, ад стану якога залежаць бяспека і зручнасць руху, рост транспартных патокаў і як вынік – папаўненне дзяржаўнага бюджэту валютнымі сродкамі.