- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
Хімічны комплекс Беларусі, як і металурга-машынабудаўнічы, адносіцца да базавых і таксама вызначае яе спецыялізацыю ў міжнародным падзеле працы. У яго склад уваходзяць здабыча мінеральнай сыравіны для хімічнай прамысловасці і вытворчасці мінеральных угнаенняў, хімічная вытворчасць, вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў, а таксама навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія арганізацыі з эксперыментальнай вытворчасцю.
Аб’ядноўвае гэтыя вытворчасці ў адзін комплекс блізкасць тэхналогій, тэхналагічная ўзаемазвязанасць, вытворчасць больш прагрэсіўных у параўнанні з традыцыйнымі канструкцыйных і іншых матэрыялаў, накіраванасць на эфектыўныя хімічныя спосабы комплекснага выкарыстання сыравіны і вытворчых адходаў. На долю хімічнага комплекса прыпадае 2% усіх юрыдычных асоб краіны, якія ствараюць звыш 7% яе ВУП. Ён вылучаецца таксама адносна вялікай удзельнай вагой у вартасці асноўных прамысловых сродкаў (20%), але характарызуецца пры гэтым не высокай доляй занятага насельніцтва (менш10%). На ўзроўні абласцей і г.Мінска ў структуры іх ВРП найбольш заўважнай доля хімічнага комплекса з’яўляецца ў Мінскай (17%) і Магілёўскай (13,5%) абласцях, найменш заўважнай – у Брэсцкай вобласці (звыш 2%) і Мінску (каля 3%).
Вытворчасць гумавых і пластмасавых вырабаў значна апярэджвае хімічную вытворчасць па колькасці юрыдычных асоб (у 2,5 раза), аднак істотна саступае ёй па выпуску тавараў (у 2,6 раза). Для іх выпуску, як ужо адзначалася, існуе трывалая база – вытворчасць сінтэтычнага каўчуку і пластмас у пярвічных формах. Найбуйнейшае прадпрыемства дадзенай вытворчасці – ААТ “Белшына” (шыны для аўтамабіляў, трактароў і сельгасмашын). Гуматэхнічныя вырабы для розных відаў эканамічнай дзейнасці выпускаюць таксама ў Барысаве, Магілёве, Крычаве, Капылі і інш.
Шырокай геаграфіяй характарызуецца вытворчасць пластмасавых вырабаў (налічвае звыш 300 прадпрыемстваў). Найбуйнейшыя з іх – ААТ “Палімір”, Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў, Мінскія заводы “Тэрмапласт” і “Белпласт”, Магілёўскі завод па вытворчасці палімерных труб і інш.
44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
Эканамічная і сацыяльная геаграфія – гэта навука аб прасторавай арганізацыі грамадства.
Эканамічная і сацыяльная геаграфія ўяўляе сабой цэлую падсістэму геаграфічных навук, а сама ўваходзіць у сістэму як геаграфічных навук, так і сістэму грамадскіх навук. Яна можа лічыцца адначасова і геаграфічнай, і эканамічнай, і сацыяльнай навукай. Яе галоўнымі часткамі з’яўляюцца эканамічная геаграфія і сацыяльная геаграфія. Эканамічная геаграфія – гэта накірунак у эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі, які вывучае прасторавыя працэсы і формы арганізацыі жыцця людзей і грамадскай вытворчасці найперш з пункту гледжання эфектыўнасці самой вытворчасці, прадукцыйнасці працы. Сацыяльная геаграфія – гэта накірунак у эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі, які вывучае прасторавыя працэсы і формы арганізацыі жыцця людзей і грамадскай вытворчасці з пункту гледжання чалавека – умоў яго працы, быту, адпачынку, узнаўлення. У кожнай з іх свой аб’ект і кожная з іх даследуе заканамернасці іх функцыянавання ў прасторы. У якасці гэтай прасторы можа быць свет увогуле (глабальны ўзровень), некалькі краін (міжнацыянальны ўзровень), асобная краіна (нацыянальны ўзровень), рэгіён краіны (рэгіянальны ўзровень), дробная адзінка (лакальны ўзровень).
Структура сацыяльна-эканамічнай геаграфіі – гэта таксама і больш дробныя часткі, не толькі накірункі. Яна складаецца з сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай, медыцынскай, гістарычнай, рэкрэацыйнай, ваеннай геаграфіі, геаграфіі насельніцтва, этнагеаграфіі, геадэмаграфіі, геаграфіі рэсурсаў.
Крыніцы інфармацыі ў эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі – самыя разнастайныя. Найперш гэта шматлікія статыстычныя зборнікі, розная справаздачнасць і першасныя матэрыялы, атрыманыя шляхам непасрэднага назірання (сацыялагічныя апытанні, палявыя матэрыялы і інш.), рэсурсы Інтэрнэту і г.д.
Першыя звесткі па эканамічнай геаграфіі тычыліся асобных гарадоў Беларусі (Віцебску, Полацку). Характарыстыка беларускіх губерняў сустракаецца ў ваенна-статыстычным аглядзе Расійскай імперыі за 1848-52 гг. У 1861-64 і 1883-86 гг. выдадзены працы па асобных губернях і гарадах.
Эканоміка-геаграфічныя звесткі збіраў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства. Грунтоўныя матэрыялы па эканамічнай геаграфіі і статыстыцы пазямельнай маёмасці асобных частак Беларусі даў у сваіх працах П.П.Сямёнаў-Цянь-Шанскі.
Развіццё эканамічнай геаграфіі як навукі пачалося ў ХХ ст. У 1920-я гады выкананы работы з аналізам нацыянальнага даходу, складу насельніцтва, класіфікацыяй гарадскіх паселішчаў. У 1919 г. выдадзены першы падручнік па геаграфіі – работа А.Смоліча “Геаграфія Беларусі”.
У 30-я гады пачалося комплекснае вывучэнне Палесся, у 1934 г. пры БДУ створана кафедра эканамічнай геаграфіі. У 1940 г. выдадзены першы падручнік “Эканамічная геаграфія БССР”, дзе ўпершыню комплексна апісаны прырода, насельніцтва і гаспадарка рэспублікі. Даследаваліся асобныя галіны прамысловасці: тарфяная, льняная, броварная.
У пасляваенны час шмат эканоміка-геаграфічных даследаванняў праводзілася ў інстытуце эканомікі АН БССР. Вывучаліся асобныя вобласці, транспарт, прамысловасць, сельская гаспадарка. У 70-я гады актыўна вядуцца даследаванні па рэкрэацыйнай геаграфіі, насельніцтву Беларусі. У 80-я гады пачаўся працэс вывучэння сферы абслугоўвання і г.д.
