- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
Вядучая роля ў хімічным комплексе краіны належыць хімічнай вытворчасці (звыш 5% ВУП), а ў яе складзе асабліва вылучаюцца вытворчасць угнаенняў, пластмас і сінтэтычнага каўчуку.
Вытворчасць мінеральных угнаенняў прадстаўлена ў Беларусі выпускам амаль усіх іх відаў, аднак яўна дамінуюць калійныя (85% усёй вытворчасці). Па вытворчасці калійных угнаенняў Беларусь уваходзіць у тройку сусветных лідараў, а па іх экспарту саступае толькі Канадзе. Акрамя ўгнаенняў, ААТ “Беларуськалій” вырабляе харчовую, кармавую і тэхнічную соль, што павышае ўзровень комплекснага выкарыстання сыравіны і некалькі змягчае вастрыню экалагічных праблем.
Вытворчасць азотных угнаенняў (карбамід, аміячная селітра, сульфат амонія) прадстаўлена на ААТ “Гродна Азот”, якія атрымліваюць з прыроднага газу.
Вытворчасць фасфатных угнаенняў (двайны суперфасфат, амафос) арганізавана на Гомельскім хімічным заводзе, які працуе таксама на імпартнай сыравіне (Хібінскім апатытах Расіі і серы Расіі і Украіны). На гэтым жа прадпрыемстве арганізавана вытворчасць сернай кіслаты, а таксама комплексных азотна-калійна-фасфатных угнаенняў.
Вытворчасць пластмас у пярвічных формах прадстаўлена Наваполацкім ААТ “Палімір” (поліэтылен, акрыланітрыл), ААТ “Гродна Азот” (капралактам), Магілёўскім ААТ “Хімвалакно” (дзіміцілтэрэфталат, поліэтылентэрэфталат), Лідскім ААТ “Лакафарба” (алкідныя і поліэфірныя смолы). Іх прадукцыя з’яўляецца зыходнай сыравінай як для вытворчасці сінтэтычных валокнаў, так і самых разнастайных пластмасавых вырабаў, плёнак, палімернай тары, труб.
Вытворчасць сінтэтычнага каўчуку ў пярвічных формах заснавана пераважна на аснове прадуктаў перапрацоўкі нафты і прыродных гаручых газаў. З’яўляючыся асновай гумавай вытворчасці, атрымала развіццё ў Бабруйску, Магілёве.
Заўважнае месца ў складзе хімічнай вытворчасці краіны займаюць штучныя і сінтэтычныя валокны. У агульнай іх вытворчасці яўна дамінуюць сінтэтычныя валокны (95%) з вуглевадароднай сыравіны – лаўсан (Магілёўскі і Светлагорскі аб’яднанні “Хімвалакно”), нітрон (Наваполацкі “Палімір”), капрон (Гродзенскае “Хімвалакно”). Сыравіна паступае з беларускіх і расійскіх НПЗ і хімкамбінатаў. Штучныя валокны вырабляюць з прывазной драўнянай цэлюлозы на Магілёўскім і Светлагорскім аб’днаннях “Хімвалакно”. Буйнейшым вытворцам шкловалакна ў Беларусі з’яўляецца “Полацк-Шкловалакно”.
З іншых хімічных вытворчасцей неабходна нагадаць лакафарбавую (Ліда, Мінск, Брэст, Пінск і інш.), вытворчасць мыла, мыйных сродкаў і сродкаў для чысткі, паліроўкі (Гомель, Асіповічы, Баранавічы, Барысаў, Брэст, Калінкавічы), парфумерных і касметычных сродкаў (Мінск, Брэст).
Заўважнае месца ў хімічнай вытворчасці займае выпуск фармацэўтычнай прадукцыі. Развіццю фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі спрыяюць шэраг фактараў: добрая забяспечанасць сыравінай, падрыхтаваныя кадры, адносна развітая навуковая база і інш. У сучасны момант краіна вырабляе прыкладна 1/3 частку лекавых сродкаў, якія прысутнічаюць на яе рынку. Найбуйнейшыя прадпрыемствы па вытворчасці лекавых сродкаў – “БЕЛМЕДПРЭПАРАТЫ”, Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў (звыш 180 відаў), СП “Фрэбор” (вырабляе штучную нырку), “Дыалек” (Мінск), “Экзон” (Драгічын), Гродзенскі завод медпрэпаратаў (лекавыя сродкі на аснове амінакіслот), “Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў”, “Лекфарм” (Лагойск) і інш.
