Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.

У геаграфічнай навуцы паняцці “умовы” і “фактары” адносяцца да вельмі шырокаўжываемых. Фактарамі лічыцца ўсё тое, што характарызуе сам аб’ект размяшчэння, а ўмовамі – месца яго размяшчэння. Калі ідзе размова пра ўмовы развіцця краіны ці рэгіёна, найперш трэба зыходзіць з ацэнкі патэнцыялаў гэтых тэрыторый. Ў сённяшніх умовах для Беларусі эканоміка-геаграфічнае і геапалітычнае становішча трэба разглядаць як адзін з галоўных стратэгічных фактараў яе развіцця.

ЭГС – гэта сукупнасць прасторавых адносін сацыяльна-эканамічных аб’ектаў да іншых аб’ектаў гэтага віду. ЭГС краіны вызначае ступень спрыяльнасці развіцця эканамічных сувязей з іншымі краінамі, якое можа стымуляваць іх развіццё, ці, наадварот, абмяжоўваць.

Па свайму макрастановішчу Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, на водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў, з’яўляецца раўніннай краінай (размешчана на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны), таму не мае фізічных перашкод для сувязей з суседнімі краінамі.

Транспартна-геаграфічнае макрастановішча Беларусі вельмі спрыяльнае, таму як размешчана яна на перакрыжаванні міжнародных транспартных калідораў (МТК). З 10-ці трансеўрапейскіх транспартных накірункаў два непасрэдна праходзяць праз Беларусь (№2 – Берлін – Варшава – Мінск – Масква – Ніжні Ноўгарад і №9 – Хельсінкі – Санкт-Пецярбург – Масква – Пскоў – Кіеў – Бухарэст – Дзімітраўград – Александруполіс) з адгалінаваннем 9В: Гомель – Жлобін – Мінск – Маладзечна – Вільнюс – Каўнас – Клайпеда/Калінінград. Акрамя таго, праз Беларусь праходзяць транспартныя шляхі, якія забяспечваюць яе міжнародныя сувязі з Прыбалтыйскімі краінамі, Польшчай, Украінай, Расіяй, а таксама гэтых краін паміж сабой. У выніку транзітныя перавозкі ажыццяўляюць праз Беларусь звыш 50 краін свету, што зрабіла аказанне паслуг па транзіту адным з галоўных накірункаў яе ўзделу ў міжнародным падзеле працы. Такім чынам, галоўная асаблівасць макрагеаграфічнага становішча Беларусі – яе цэнтральнасць і транзітнасць.

Для мікрастановішча Беларусі характэрны таксама шэраг пераваг. Па-першае, трэба адзначыць вельмі кампактную форму яе тэрыторыі, што істотна павышае эфектыўнасць унутраных сувязей. Па-другое, адлегласць ад сталіцы Беларусі да сталіц краін-суседзяў адносна невялікая. Па-трэцяе, мяжуючы з Еўрапейскім саюзам, з аднаго боку, Беларусь мае магчымасць доступу да тэхналогій, адукацыі, навукі, фінансавых рынкаў, якімі валодае гэта супольнасць, з другога, - агульная мяжа з Расіяй гарантуе доступ да яе рынкаў і багатых мінеральных рэсурсаў. Нельга забывацца таксама пра тое, што ўсе суседзі Беларусі – марскія дзяржавы.

ГПС – гэта месца дзяржавы ў сістэме міжнародных адносін, якое складаецца не толькі з становішча яе ў геаграфічнай прасторы, але і з функцыянальнай ролі той ці іншай краіны ў сукупнасці дзяржаў. Найважнейшы элемент геапалітычнага аналізу – сіла і магутнасць дзяржавы. З аднаго боку, яна ўключае ў сябе здольнасць дзяржавы дасягаць сваіх знешніх мэт шляхам уплыву на палітыку іншых дзяржаў. З другога, - катэгорыя “сіла” у геапалітычным разуменні характарызуе магчымасць дзяржавы адстойваць свае інтарэсы на міжнароднай арэне, самастойна рашаць задачы свайго палітычнага і эканамічнага развіцця.

З’яўляючыся адносна невялікай па сваіх памерах і ваенна-эканамічным патэнцыяле краінай свету, Беларусь не ў стане істотна ўплываць на ход сусветнай палітыкі. Больш таго, часцей даводзіцца падпарадкоўвацца ёй. Геапалітычныя інтарэсы краін ЕС найперш палягаюць у сферы выкарыстання яе спрыяльнага геаграфічнага транзітнага становішча на шляхах да рынкаў Расіі.

Геапалітычныя інтарэсы Расіі да Беларусі палягаюць як у эканамічнай сферы (транзітнасць перавозак розных грузаў, перамяшчэння людзей і інш.), так і ў ваеннай сферы (буферная зона з блокам НАТО, ваенная інфраструктура і інш.).

Для Беларусі важнымі з’яўляюцца змены, якія адбываюцца на геапалітычнай і геаэканамічнай прасторы суседніх краін, асабліва Расіі.