- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
Тэрытарыяльная структура – гэта дзяленне геаграфічнага ўтварэння (краіны, вобласці) на прасторавыя элементы, кожны з якіх выконвае пэўную функцыю ў развіцці дадзенага геаграфічнага ўтварэння. Задача эфектыўнага развіцця эканомікі краіны не можа быць вырашана без уліку яе прасторавай арганізацыі. Іншымі словамі кажучы, граматнае, рацыянальнае размяшчэнне гаспадарчых аб'ектаў у прасторы можа забяспечыць не меншы рост прадукцыйнасці працы, чым выкарыстанне новай тэхнікі.
Як і для структуры эканомікі па відах эканамічнай дзейнасці, для тэрытарыяльнай структуры таксама характэрны дынамізм, праўда змены тут адбываюцца больш павольна. Напрыклад, за апошнія дзесяцігоддзі ў вытворчасці прамысловай прадукцыі ўзрасла доля Гомельскай, Віцебскай і Мінскай абласцей, а доля Магілёўскай вобласці і г.Мінска знізілася, што яшчэ больш узмацніла нераўнамерны характар яе геаграфічнага размеркавання. Прычыны такіх зрухаў трэба шукаць не ў стварэнні дадатковых вытворчых магутнасцей, а ў рознай ступені іх выкарыстання, розных тэмпах змянення цэн на вырабляемую рэгіёнамі прадукцыю. Усё гэта дае падставы канстатаваць, што для тэрытарыяльнай структуры прамысловасці Беларусі характэрна дыспрапарцыянальнасць.
Яшчэ больш яскрава гэта дыспрапарцыянальнасць праяўляецца на ўзроўні асобных прамысловых цэнтраў. Дастаткова адзначыць, што на долю сталіцы Беларусі і астатніх абласных цэнтраў прыпадае 37% усёй прадукцыі прамысловасці краіны, а калі дадаць сюды яшчэ рэгіянальныя цэнтры гэты паказчык павялічыцца амаль у 2 разы.
Такім чынам, у тэрытарыяльнай структуры прамысловасці краіны вядучую ролю адыгрывае невялікая колькасць буйных цэнтраў, якія можна разглядаць як прамысловыя вузлы.
Дыспрапарцыянальнасць – гэта з'ява, якая характэрна не толькі для прамысловасці. Дзякуючы таму, што ў Беларусі з 2010 г. пачалі разлічваць валавы рэгіянальны прадукт, з'явілася магчымасць супаставіць рэгіёны па гэтым сукупным паказчыку.
Розніца паміж рэгіёнамі ў ВРП значна большая, чым у вытворчасці прамысловай прадукцыі і складае амаль 3 разы (паміж г. Мінскам і Магілёўскай вобласцю).
40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
Узровень жыцця – складаная сацыяльна-эканамічная катэгорыя, якая характарызуе ўзровень і ступень задавальнення матэрыяльных, духоўных і сацыяльных патрэбнасцяў насельніцтва, сацыяльных груп, сям’і, асобы. Асноўны фактар дыферэнцыяцыі ўзроўню жыцця насельніцтва – грашовыя даходы на душу насельніцтва. Яны нават у разрэзе буйных рэгіёнаў адрозніваюцца амаль у 2 разы. На раённым узроўні дыферэнцыяцыя ў заработнай плаце працуючых дасягае некалькіх разоў. Розніца ў зарплаце паміж малымі і вялікімі гарадамі, сельскімі і гарадскімі пасяленнямі складае дзесяткі раз. За мяжой беднасці сёння знаходзіцца 1/4 частка насельніцтва краіны, а на сяле – амаль палова. Ў свеце падыходы да паняцця “беднасць” адрозніваюцца, але можна казаць пра два асноўныя: беднасць па даходах і беднасць як вынік абмежаваных магчымасцяў. Для Беларусі больш характэрна беднасць па даходах (з-за высокай нагрузкі ўтрыманцаў на працуючых і нізкай заработнай платы апошніх). Безумоўна, нельга скідваць з рахунку нашы магчымасці атрымліваць адукацыю, медыцынскую дапамогу, якая для вялікай колькасці насельніцтва свету застаецца марай. Разам з тым нельга не бачыць таго, што насельніцтва Беларусі значную частку грашовых даходаў траціць на ежу (лічыцца, што траты тут павінны быць меншымі, чым на атрыманне паслуг, набыццё тавараў).
Неабходная ўмова жыццядзейнасці – сацыяльная інфраструктура (гэта аб'екты па аказанні паслуг насельніцтву). Важнейшымі сярод гэтых паслуг з'яўляюцца камунальныя, якія ствараюць жыццёвы камфорт. Розніца паміж раёнамі ў забеспячэнні жыллёвага фонду вадаправодам, каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем і гарачай вадой складае звыш 5 раз. Нават па сярэдняй забяспечанасці насельніцтва жыллём розніца складае звыш 1,5 раза. Пры гэтым па краіне ў цэлым яна застаецца даволі нізкай (24 м²). Як вынік – вялікая колькасць сямей, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.
Значна лепшая сітуацыя склалася з забеспячэннем насельніцтва ўстановамі аховы здароўя. Па колькасці бальнічных ложкаў на 10 тыс. насельніцтва, урачоў Беларусь выглядае лепш за некаторыя развітыя краіны. Аднак матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя застаецца ў пераважнай большасці слабай, што ў значнай ступені адбіваецца на стане здароўя насельніцтва і як вынік – вядзе да павелічэння смяротнасці.
Не апраўдана вялікімі застаюцца геаграфічныя адрозненні ў гэтых і іншых паказчыках, асабліва паміж сельскай і гарадской мясцовасцю. Агульная смяротнасць насельніцтва Беларусі застаецца па-ранейшаму вельмі высокай нават у СНД. Такім чынам, неабходна прыкласці яшчэ шмат намаганняў, каб дасягнуць еўрапейскіх стандартаў па абслугоўванні насельніцтва і наблізіцца да іх па якасці жыцця. Для гэтага важна не толькі забяспечыць хуткі рост ВУП краіны, але і граматна яго размяркоўваць, г.зн. сацыяльная сфера павінна заставацца прыярытэтнай не толькі пры размеркаванні бюджэтных сродкаў, але і пры рэалізацыі іншых інвестыцыйных праектаў.
