- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці мае трохзвёную сістэму тэрытарыяльнага кіравання, на верхнім узроўні якой – 6 абласцей і г.Мінск, на сярэднім – 118 раёнаў, на ніжнім – 1295 сельскіх Саветаў. Да катэгорыі гарадоў адносяцца г.Мінск (яго статус вызначаецца асобным законам) і гарады абласнога падпарадкавання – пасяленні з колькасцю насельніцтва не менш 50 тыс. чалавек, якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай. Да гарадоў раённага падпарадкавання адносяцца пасяленні з колькасцю насельніцтва звыш 6 тыс. чалавек. Да катэгорыі пасёлкаў гарадскога тыпу адносяцца: гарадскія пасёлкі з колькасцю жыхароў звыш 2 тыс. чалавек; курортныя пасёлкі; рабочыя пасёлкі – населеныя пункты з колькасцю жыхароў не менш 500 чалавек, якія размешчаны пры прамысловых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях. Астатнія пасяленні адносяцца да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў.
Для абласцей краіны характэрны істотныя адрозненні ў АТП, што абумоўлена памерамі іх тэрыторый, колькасцю насельніцтва і асаблівасцямі яго рассялення, размяшчэннем прамысловасці і сельскай гаспадаркі, развіццём транспартнай інфраструктуры.
Паміж рэгіёнамі назіраюцца істотныя адрозненні ў вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. Найбольшую ўдзельную вагу ў вытворчасці прадукцыі прамысловасці ў краіне мае Гомельская вобласць (21%) і г.Мінск (18%), найменшую – Магілёўская, Брэсцкая і Гродзенская (звыш 9% кожная). У вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі лідыруе сталічная вобласць, на долю якой прыпадае амаль ¼ усёй прадукцыі краіны. Заўважна адстае Магілёўская і Віцебская вобласці.
Яшчэ больш яскрава выглядаюць адрозненні паміж адміністрацыйнымі раёнамі. Пры сярэдняй колькасці насельніцтва адміністрацыйнага раёна Беларусі 80 тыс.чалавек у кожным пятым яна не перавышала 20 тыс. чалавек. Адміністрацыйныя раёны абласцей істотна адрозніваюцца па плошчы. Так, пры сярэдніх памерах аднаго раёна 1,76 тыс. км² 10 раёнаў маюць тэрыторыю да 1 тыс. км²(Бераставіцкі, Зэльвенскі, Нясвіжскі, Крычаўскі, Хоцімскі). Звыш 3 тыс. км² маюць толькі 5 раёнаў Беларусі: Пінскі, Столінскі, Гарадоцкі, Полацкі і Лельчыцкі.
Асобымі тэрыторыямі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца свабодныя эканамічныя зоны (СЭЗ). Іх ствараюць для прыцягнення інвестыцый, укаранення высокіх тэхналогій, нарошчвання экспартнага патэнцыялу. У сучаны момант у краіне функцыянуе 6 СЭЗ: “Брэст”, “Мінск”, “Гомель-Ратон”, “Віцебск”, “Гроднаінвест” і “Магілёў”.
Тэрытарыяльнымі адзінкамі краіны з’яўляюцца таксама тэрыторыі спецыяльнага рэжыму выкарыстання: запаведнікі, тэрыторыі гістарычных помнікаў і помнікаў прыроды, тэрыторыі абароннага прызначэння.
4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
Нацыянальная сістэма рассялення ўяўляе сабой сукупнасць апорных населеных пунктаў, якія звязаны ў адзінае цэлае транспартнымі камунікацыямі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі сувязямі. У Беларусі гістарычна склалася дастаткова развітая сетка населеных пунктаў, якая налічвае 205 гарадскіх і 23,5 тыс. сельскіх пасяленняў. Шчыльнасць гэтай сеткі - 115 населеных пунктаў на 1000 км², а сярэдняя адлегласць паміж гарадскімі пасяленнямі – каля 30 км, паміж сельскімі – 3 км. Тэрыторыя краіны заселена адносна раўнамерна. Сярэдняя шчыльнасць складае каля 46 чал./ км². Узровень урбанізацыі Беларусі 75%, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам у СНД. Па абласцях доля гарадскога насельніцтва змяняецца ад 76,5% у Магілёўскай да 56% у Мінскай. Па раёнах: ад 13% у Мінскім да 88% у Гомельскім.
Адметнымі рысамі гарадскога рассялення Беларусі з'яўляюцца, па-першае, - канцэнтрацыя насельніцтва ў пасяленнях, якія размешчаны на гістарычна сфарміраваных транспартных магістралях і ўтвараюць так званы ўрбанізацыйна-камунікацыйны каркас (90% усяго гарадскога насельніцтва), па-другое, - высокая канцэнтрацыя насельніцтва ў невялікай колькасці гарадоў. У буйных і вялікіх гарадах з насельніцтвам звыш 100 тыс. чалавек пражывае 65% гарадскіх жыхароў.
Зусім іншы малюнак характэрны для сельскага рассялення, якое знаходзіцца пад уплывам прыродных і гістарычных умоў і характарызуецца змяншэннем шчыльнасці пасяленняў з поўначы на поўдзень. Менавіта на поўначы знаходзяцца самыя маленькія вёскі (да 100 чалавек), а на Палессі – вялікія. Не можа не хваляваць агульная тэндэнцыя змяншэння колькасці сельскіх пасяленняў і іх люднасці.
У Дзяржаўнай схеме комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь па свайму значэнню ў сістэме рассялення вызначаны наступныя класы населеных пунктаў:
- еўрапейскага значэння (гэта г.Мінск);
- нацыянальнага значэння (гэта шматфункцыянальныя, прамыслова развітыя гарады, адміністрацыйныя цэнтры абласцей з насельніцтвам 250 – 500 тыс. чалавек і іншыя гарады рознай велічыні, якія адлюстроўваюць нацыянальныя інтарэсы краіны ў працэсе міжнароднай інтэграцыі);
- рэгіянальнага значэння (прамыслова развітыя гарады, якія маюць асаблівае прамысловае, інфраструктурнае, рэкрэацыйнае і іншае значэнне і не абавязкова з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў і адміністрацыйныя цэнтры раёнаў з насельніцтвам менш 100 тыс. чалавек);
- мясцовага значэння (гэта прамысловыя, аграрнапрамысловыя, аграрныя ці турысцка-рэкрэацыйныя, прыродаахоўныя гарадскія населеныя пункты (з насельніцтвам менш 20 тыс. чалавек) ці нават сельскія пасяленні (аграгарадкі), якія маюць развітую сацыяльную і арганізацыйна-гаспадарчую інфраструктуру).
