Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.

Уплыў прыродных умоў у межах Беларусі менш заўважны, чым у суседніх Расіі, ва Украіне. Адсутнасць тэрытарыяльнай розніцы ў рэльефе, у кліматычных умовах не стварае вялікіх адрозненняў у развіцці прамысловасці, транспартнай дзейнасці, будаўніцтве і ўмовах пражывання людзей. Аднак гэтага нельга сказаць у адносінах с/г.Паўднёвыя рэгіёны краіны першымі пастаўляюць на рынкі гарадоў садавіну і агародніну, бульбу і іншую прадукцыю.

Асаблівую каштоўнасць для гаспадарчай дзейнасці ў сучасных умовах набываюць прыродныя рэсурсы. Асноўнае нацыянальнае багацце краіны – зямельныя рэсурсы. У цэлым па краіне назіраецца тэндэнцыя ўсё большага адвядзення зямель пад гарадскую забудову і памяншэння іх для сельскагаспадарчых патрэб. Працэс пагаршэння ўрадлівасці глебаў. Адмоўны баланс па гумусу назіраецца больш чым у 40 раёнах.

Застаецца вялікая колькасць неспрыяльных для земляробства зямель па прычыне іх забалочанасці, завалуненасці.

Кожны шосты раён краіны мае лясістасць звыш 50%. Агульныя запасы драўніны ацэньваюцца ў 1,6 млрд. м³, асноўная частка якіх прыпадае на Гомельскую, Мінскую і Віцебскую вобласці (звыш 60%). А спелага лесу ў агульных запасах усяго 13%, самымя вялікія запасы маюць Асіповіцкі, Гарадоцкі, Пружанскі, Петрыкаўскі, Свіслацкі раёны.

У лясах краіны шмат грыбоў, прыдатных для ўжывання (каля 400 відаў). Максімальныя іх запасы знаходзяцца ў лясах Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Звыш 400 відаў лекавых раслін праізрастае у лясах, аднак толькі 60 відаў уцягнуты ў прамыс. нарыхтоўку (чабор, валер’ян, зверабой, пустырнік). Спрыяльныя ўмовы склаліся для арганізацыі палявання. Плошча паляўнічых угоддзяў краіны складае амаль 17 млн. га, на якіх функцыянуе 255 паляўнічых гаспадарак. На долю Віцебскай, Мінскай і Гомельскай вобласці, прыпадае амаль 60% гэтых угоддзяў.

Вялікае рэсурснае значэнне мае рыба, 29 відаў якой з’яўляюцца ў Беларусі прамысловымі. Найбольшымі яе запасамі характарызуюцца такія азёры, як Сялява, Дрывяты, Езярышча.

Беларусь валодае дастатковымі прыроднымі рэкрэацыйнымі рэсурсамі. Гэта тычыцца не толькі лясных рэсурсаў, але і водных, лячэбных (мінеральныя воды, торфагразі, сапрапелі), і кліматычных рэсурсаў.

У цэлым можна канстатаваць, што найбольшай канцэнтрацыяй элементаў ПРП характарызуюцца Мінская, Гомельская і Віцебская вобласці. Значыць, магчымасці развіцця вытворчасці ў частцы забеспячэння яе сыравінай (для вытворчасці будматэрыялаў, драўніны, грыбоў, ягад і інш.) у гэтых рэгіёнах выглядаюць больш прывабна. Такі параметр кліматычных умоў, як сума актыўных тэмператур паветра вышэй 10° С, лепш выглядае ў паўднёвых рэгіёнах (Брэсцкай і Гомельскай абласцях). Што тычыцца ападкаў за гэты цеплавы перыяд, тут лепш выглядаюць Віцебская і Гродзенская вобласці.

33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.

На пачатак 2012 г. Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны боль чым з 150 краінамі свету. Беларусь бярэ ўдзел ў розных інтэграцыйных праектах: СНД, Саюзная Дзяржава, Еўразійскае эканамічнае згуртаване (ЕўрАзЭС), Мытны саюз, Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ) і інш. Яшчэ больш шырокім з’яўляецца прадстаўніцтва Беларусі ў розных міжнародных арганізацыях: ААН, АБСЕ, ЮНЭСКА, Савет Еўропы і інш. У сваю чаргу ў Беларусі працуюць прадстаўніцтвы такіх міжнародных арганізацый, як Выканаўчы камітэт СНД, Эканамічны суд СНД, Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, Еўразійскі банк развіцця, Прадстаўніцтва дзіцячага фонду, Прадстаўніцтва ААН і інш.

Плошча, якую займае Беларусь, складае 207,6 тыс. км². Сярод краін СНД – гэта 6-е месца (пасля Расіі, Казахстана, Украіны, Туркменіі і Узбекістана), сярод еўрапейскіх - 13-е месца (большасць краін Еўропы меншыя па плошчы) і у свеце - на 85-м месцы.

Працягласць межаў Беларусі – 2969 км, у тым ліку з Расіяй – 990 км, Украінай – 975 км, Літвой – 462 км, Польшчай – 399 км, Латвіяй – 143 км.

Па колькасці насельніцтва (9,4 млн. чалавек) у СНД Беларусь знаходзіцца на 5-м месцы (Расіі, Украіны, Узбекістана і Казахстана), у Еўропе – на 16-е месца, а ў свеце – толькі 86-е.

Універсальная характарыстыка эканамічнай магутнасці любой краіны – валавы ўнутраны прадукт (ВУП). Па парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) у 2010 г. ён склаў 165 млрд. дол. ЗША. Гэта 4-ы паказчык сярод краін СНД (наперадзе Расія, Украіна і Казахстан). Аднак у Еўропе – гэта толькі 21-е месца, ў свеце – прыкладна 60-е. Краіны, якія меншыя па колькасці насельніцтва і плошчы за Беларусь пераўзыходзяць яе па агульнаму ВУП у разы (Аўстрыя – у 2,8 раза, Данія – 1,8 раза, Швейцарыя – у 2,7).

Яшчэ больш яскрава характарызуе ВУП на душу насельніцтва. Беларусь займае 38-е месца у Еўропе, что сведчыць аб адставанні ад большасці краін. Суцяшэннем тут выглядае 3-е месца па гэтым параметры сярод краін СНД (пасля Расіі і Казахстана).

Размеркаванне створанага ў краіне ВУП па сектарах эканомікі за 2010 г. сведчыць аб тым, што Беларусь з’яўляецца індустрыяльнай краінай, таму як у структуры ВУП на долю прамысловасці прыпадае 46%, а на долю паслуг – 41%. Найбольш заўважным месца Беларусі на эканамічнай карце свету з’яўляецца менавіта па вытворчасці тавараў: калійных угнаенняў – 10%, трактароў –7%, халадзільнікаў – 1%, льновалакна – 6% і г.д.

Па ІРЧП сярод 187 краін свету РБ у 2011 г. заняла 65-е месца і знаходзіцца ў групе з высокім ІРЧП (0,75), сярод СНД – самае высокае месца.