Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)

ПРП – гэта сукупнасць прыродных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны (ці выкарыстоўваюцца) у гаспадарцы.

Важнае месца ў ПРП Беларусі займаюць лясныя рэсурсы. Лясістасць яе тэрыторыі складае амаль 40%, гэта больш, чым у Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША. Аднак у межах Беларусі лясістасць значна вагаецца па раёнах: ад 11% у Нясвіжскім да 67% у Лельчыцкім.

Агульныя запасы драўніны ацэньваюцца ў 1,6 млрд. м³, асноўная частка якіх прыпадае на Гомельскую, Мінскую і Віцебскую вобласці (звыш 60%). Аднак пры гэтым нельга забывацца пра тое, што спелага лесу ў агульных запасах усяго 13%, пятая частка дзяржаўнага ляснога фонду забруджана радыёнуклідамі, а палова плошчы лясоў краіны выконвае экалагічныя функцыі.

Асноўныя лесаўтваральныя пароды – сасна ( 50%), бяроза (23%), ёлка (9%), вольха чорная (8%), дуб (3,5%), вольха шэрая (звыш 2%), асіна (2%).

Лясы Беларусі – не толькі рэсурс драўніны, але і важная крыніца каштоўнай лекавай, прамысловай і харчовай сыравіны: ягад, грыбоў, арэхаў, пладоў і інш.

Беларусь валодае дастатковымі прыроднымі рэкрэацыйнымі рэсурсамі, каб задаволіць патрэбы не толькі свайго насельніцтва, але і прапанаваць іх замежным спажыўцам. Гэта тычыцца не толькі лясных рэсурсаў, але і водных, лячэбных (мінеральныя воды, торфагразі, сапрапелі), у пэўнай ступені кліматычных рэсурсаў. Для летняга адпачынку камфортным з’яўляецца сезон з сярэднесутачнай тэмпературай паветра вышэй 15°С. Працягласць спрыяльнага для летняга адпачынку перыяду змяняецца ў краіне ад 112 дзён на поўдні Палесся да 60 дзён на поўначы Беларускага Паазер’я. Для летніх відаў адпачынку па кліматычных умовах спрыяльна практычна ўся яе тэрыторыя, асабліва паўднёвыя раёны з большай колькасцю сонечных дзён і больш цёплым надвор’ем.

Для зімняга адпачынку спрыяльным лічыцца перыяд з устойлівым снегавым покрывам і сярэднесутачнай тэмпературай паветра ніжэй -5°С. Снегавое покрыва ўстойліва на працягу 60 (Брэсцкае Палессе) – 130 (Віцебскае ўзвышша) дзён. Яго сярэдняя вышыня вагаецца ад 10 да 45 см. Працягласць камфортнага зімовага перыяду змяняецца ад 10 дзён на Палессі да 95 дзён у Паазер’і і на Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Для зімовых відаў адпачынку больш спрыяльныя поўнач, паўночны ўсход і цэнтр Беларусі.

31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).

ПРП –сукупнасць прыродных рэсурсаў тэрыторыі, якія могуць быць выкарыстаны (выкарыстоўваюцца) у гаспадарцы. У яго складзе выдзяляюць прыродныя рэсурсы і прыродныя ўмовы.

Устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі вызначаюцца і станам мінеральна-сыравіннай базы, рацыянальным і комплексным выкарыстаннем рэсурсаў. Выяўлены і разведаны каля 5 тыс. радовішчаў мінеральнай сыравіны, у якіх да 30 відаў карысных выкапняў.

Па прамысловых запасах калійных соляў Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце. Разведаны 3 асноўныя радовішчы: Старобінскае, Петрыкаўскае і Акцябрскае. Запасы каменнай солі амаль невычарпальныя (Давыдаўскае, Старобінскае і Мазырскае)

Мсціслаўскае і Лабковіцкае (Крычаў р-н) радовішчы фасфарытаў (вытворчасці фасфарытнай мукі). Іх агульныя запасы - 400 млн. т.

Прамысловыя радовішчы нафты і газу знаходзяцца ў межах Прыпяцкага прагіну. Выяўлена 74 радовішчы нафты, з якіх 2 нафтагазакандэнсатныя. Забяспечанасць запасамі нафты складае прыкладна 32 гады (уласная здабыча нафты забяспечвае патрэбы менш чым на 10%)

Радовішчы бурага вугалю знаходзяцца ў межах Прыпяцкага прагіну. Разведаны Жыткавіцкае, Брынёўскае (Петрыкаўскі раён) і Тонежскае (Лельчыцкі раён) радовішчы з агульнымі запасамі 152 млн. т.

Гаручыя сланцы размешчаны ў Прыпяцкім сланцаносным басейне з прагнознымі рэсурсамі 8,8 млрд. т. Нерантабельны (малая цеплавартасць, вялікая попельнасць).

Тарфяныя радовішчы ёсць практычна ва ўсіх раёнах краіны (разведана звыш 9 тыс. радовішчаў з запасамі 4,4 млрд. т).

Жалезныя руды выяўлены ў Стаўбцоўскім (Акалоўскае) і Карэліцкім (Навасёлкаўскае) раёнах. Руды высокаякасныя і лёгкаабагачальныя. Утрыманне жалеза ў рудзе - 28%. Выяўлены рудапраяўленні некаторых рэдкіх і каляровых металаў (дыябазу, вальфраму, медзі).

У краіне выяўлены і: графіт (Уздзенскі раён), мармур (Карэліцкі раён), алмазы (Жлобінскі і Рагачоўскі раёны), мораны дуб.

Дадатковай крыніцай мінеральнай сыравіны з’яўляецца ўдзел Беларусі ў распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў за мяжой (Венесуэла, Іран).

На тэрыторыі Беларусі разведана каля 250 радовішчаў прэсных падземных вод. Іх запасы складаюць - 6 млн. м³/суткі, такая колькасць з’яўляецца дастатковай для задавальнення сучасных і перспектыўных патрэб

У бліжэйшыя гады ПРП не зможа забяспечыць усе народнагаспадарчыя патрэбы і павінен разглядацца як стрымліваючы фактар яе далейшага ўстойлівага развіцця. Беларусь вымушана будзе закупляць вялікую колькасць рэсурсаў (паліўна-энергетычных), трацячы на гэта вялікія фінансавыя сродкі.