- •1.Агракліматычныя рэсурсы Беларусі і іх ацэнка.
- •2.Агульная характарыстыка транспарту. “Крытскія калідоры” на тэрыторыі Беларусі.
- •3.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (атп) Беларусі і яго асаблівасці.
- •4.Асаблівасці гарадскога і сельскага рассялення насельніцтва Беларусі, накірункі яго удасканалення.
- •5.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння апрацоукі драуніны і вытворчасці вырабау з дрэва; вытворчасці мэблі.
- •6.Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння аутамабільнага транспарта Беларусі.
- •7. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння неметалічных мінеральных прадуктаў.
- •8. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння харчовых прадуктау разам з напіткамі і тытуню.
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
- •17. Вытворчы патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •18. Гаспадарчая асвоеннасць тэрыторыі Беларусі і яе геаграфічныя адрозненні.
- •19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.
- •20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.
- •21. Лесапрамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння цэлюлозна-папяровай вытворчаяці і выдавецкай дзейнасці.
- •22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.
- •23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
- •24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
- •25. Неабходнасць удасканалення эканамичнага раяниравання и администрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення Беларуси.
- •26. Палиуна-энергетычны комплекс: склад, асабливасци сучаснага развицця и размячшчэння здабычы и перапрацоука палиуна-энергетычных рэсурсау. Энергетычная бяспека.
- •27. Прамысловасць як вядучы вид эканамічнай дзейнасці Беларуси і яе структура.
- •28. Працоуны патэнцыял Беларуси и яго ацэнка. Геаграфічныя асаблівасці рынку працы.
- •30. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця и тэрытарыяльнай арганизацыи гаспадарки (лясныя и рэкрэацыйныя рэсурсы)
- •31. Прыродна-рэсурсны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі (мінеральна-сыравінныя).
- •32. Прыродныя ўмовы рэгіёнаў Беларусі і іх ацэнка для жыцця людзей і гаспадарчай дзейнасці.
- •33. Рэспубліка Беларусь на палітычнай і эканамічнай карце свету.
- •34. Рэспубліка Беларусь – сувярэнная незалежная дзяржава (фарміраванне тэрыторыі, ацэнка сучаснага ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця).
- •35. Сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял Беларусіяк фактар устойлівага развіцця. Важнейшыя тэндэнцыі сучаснага дэмаграфічнага развіцця краіны.
- •36. Структура эканомікі Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці і тэндэнцыі змяненняў. Міжгаспадарчыя комплексы.
- •37. Трубаправодны транспарт: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •38.Турыстычная дзейнасць Беларусі: геаграфічныя асаблівасці і праблемы развіцця.
- •39.Тэрытарыяльная структура эканомікі Беларусі і яе асаблівасці. Валавы рэгіянальны прадукт.
- •40.Узровень і якасць жыцця насельніцтва Беларусі і іх геаграфічныя адрозненні.
- •41.Умовы і фактары ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця і тэрытарыяльнай арганізацыі гаспадаркі Беларусі. Ацэнка эканоміка-геаграфічнага і геапалітычнага становішча краіны.
- •42.Хімічная вытворчасць: асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння.
- •43.Хімічны комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці гумавых і пластмасавых вырабаў.
- •44.Эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Сучасныя эканоміка-сацыяльна-геаграфічныя даследаванні ў Беларусі.
23. Міграцыя насельніцтва Беларусі. Геаграфічныя асаблівасці унутранай і знешняй міграцыі.
Адмоўнае ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны аказваюць міграцыйныя працэсы. Дастаткова адзначыць нерацыянальныя міграцыйныя плыні з сельскай мясцовасці ў гарадскую, што моцна дэфармуе полаўзроставую структуру на сяле і абвастрае сітуацыю на рынку працы гарадоў.
Па сваіх маштабах унутраная міграцыя істотна перавышае знешнюю. Знешняя міграцыя ці міжнародная склала па прыбыўшых звыш 17 тыс. чалавек, у т.л. з краін СНД – звыш 14 тыс. чалавек, а па выбыўшых – каля 7 тыс. чалавек, у т.л. у краіны СНД – 5 тыс. чалавек. Як бачна, станоўчае сальда маем з краінамі СНД. Асноўныя краіны СНД, з якімі Беларусь мела найбольшы міграцыйны прырост, - гэта Расія, Украіна, Казахстан, Туркменія і Азербайджан; з краін паза СНД – Літва, Латвія, Грузія, Польшча і В'етнам.
Міграцыйны прырост назіраўся толькі ў г.Мінску, Віцебскай і Гомельскай абласцях.
Больш важнай уяўляецца задача выкарыстання патэнцыялу беларускай дыяспары, таму як каля 3 млн. беларусаў пражывае паза яе межамі. Беларусь дала свету шмат знакамітых асоб, сярод якіх дыпламаты (І.Гашкевіч), вучоныя (І.Дамейка, Б.Кіт і інш.), пісьменнікі і спевакі (Я.Запруднік, Н.Арсенева, Забэйда-Суміцкі і інш.), кампазітары (П.Чайкоўскі) і інш. Больш таго, некаторыя з лауратаў Нобеляўскай прэміі таксама беларускага паходжання (напрыклад, І.Прыгожын, Ж.Алфёраў і інш.).
Негатыўны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны аказвае нелегальная міграцыя (па ацэнках ад 100 да 300 тыс. чалавек.), якая не толькі абвастрае крымінагенную сітуацыю, але і пагаршае сацыяльныя ўмовы жыцця карэннага насельніцтва.
Актыўнае развіццё ў апошнія гады набывае такі від знешнеэканамічных сувязей, як працоўная міграцыя. Штогод па дамовах і кантрактах у Беларусь прыезджае 5-7 тыс. працоўных мігрантаў, пры гэтым выязджае працаваць за межы краіны 4-6 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць працоўных мігрантаў з Украіны (40%), Літвы (15), Турцыі (8), Кітая (7,5) і Узбекістана (7%). Асноўныя рэгіёны Беларусі, дзе яны працуюць, - гэта Мінск, Мінская і Брэсцкая вобласці (72% усіх працуючых).
Грамадзяне Беларусі выязджаюць працаваць у асноўным у Расію (63%), ЗША (25), Польшчу (6), Германію (2,5) і Латвію (1%). Фарміруецца гэта “працоўная плынь” пераважна за кошт насельніцтва сталіцы Беларусі, Магілёўскай і Гомельскай абласцей (83% усіх мігрантаў).
Павелічэнне ці змяншэнне працоўных мігрантаў на рынку Беларусі будзе напрамую залежыць ад яе сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, а таксама палітычнай сітуацыі ў свеце.
24. Навукова-тэхничны патэнцыял Беларуси як фактар устойливага развицця.
Навукова-тэхнічны патэнцыял – гэта сукупнасць рэсурсаў і ўмоў ажыццяўлення навуковых, прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак (навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ), разам з вопытна-канструктарскімі і вопытна-тэхналагічнымі работамі. Эканоміка Беларусі павінна быць не толькі сацыяльна-арыентаванай, але і інавацыйнай, канкурэнтаздольнай на сусветным рынку, навукаёмістай, рэсурсазберагальнай. Забяспечыць такую якасць яе немагчыма без трывалага навукова-тэхнічнага патэнцыялу (НТП). НТП характарызуюць розныя колькасныя і якасныя параметры і паказчыкі: колькасць навуковых арганізацый; аб’ёмы і структура даследаванняў і распрацовак; навуковыя кадры; матэрыяльна-тэхнічная база; навукова - інфармацыйныя рэсурсы. Аднак ключавы яго макрапараметр – навукаёмістасць ВУП, якая на працягу апошніх гадоў вагаецца ў межах 0,6-0,7%.
Колькасць персаналу, занятага навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў Беларусі у 2010 г. - 0,7% усіх занятых.
Асноўная частка навуковага патэнцыялу сканцэнтравана ў Нацыянальнай акадэміі навук (31%), Міністэрстве прамысловасці (28%), Дзяржаўным ваенна-прамысловым комплексе (14%), Міністэрстве адукацыі (8%) і Міністэрстве аховы здароўя (4%). Структура навуковага патэнцыялу па галінах навукі падзяляецца на тэхнічныя (62% усіх даследчыкаў), прыродазнаўчыя (18%), грамадскія і гуманітарныя (9%), сельскагаспадарчыя (6%) і медыцынскія (5%).
Геаграфічны аспект кадравага навуковага патэнцыялу Беларусі: 72% прыпадае на сталіцу, таму як менавіта тут знаходзяцца важнейшыя навуковыя і адукацыйныя ўстановы, па 9% - на Гомельскую і Мінскую вобласці і на ўсе астатнія разам - 10%. Найбольш шырока распаўсюджаны навукова-вытворчыя цэнтры. Гэта 15 навукова-практычных цэнтраў Міністэрства аховы здароўя, якія размешчаны ў Мінску, Гомелі, Мінскай вобласці; гэта 13 навукова-тэхнічных цэнтраў Міністэрства прамысловасці, якія размешчаны ў Мінску (трактарабудавання на базе «МТЗ», грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў на базе «МАЗа»), Гомелі (збожжаўборачная і кормаўборачная тэхніка на базе «Гомсельмаша»), Жлобіне (металургіі на базе «БМЗ»); гэта 11 навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук. У краіне налічваецца 11 тэхнапаркаў, геаграфія якіх ахоплівае як сталіцу («Тэхнапарк БНТУ «Палітэхнік», «Мінскі абласны інавацыйны цэнтр», «Тэхнапарк БДУ»), абласныя цэнтры, так і іншыя гарады («Навукова-тэхналагічны парк Полацкага дзяржуніверсітэту»);
Прыярытэтнымі накірункамі навукова-тэхнічнай дзейнасці Беларусі на бліжэйшыя гады з'яўляюцца: 1) энергетыка і энергазберажэнне; 2) хімічныя тэхналогіі, нанатэхналогіі і біятэхналогіі; 3) прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі; 4) аграрнапрамысловыя тэхналогіі; 5) медыцына, медтэхніка і тэхналогіі, фармацыя; 6) рацыянальнае прыродакарыстанне, рэсурсазберажэнне і абарона ад надзвычайных сітуацый.
