Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

22. Металурга-машынабудаўнічы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчачці машын і абсталявання.

Металурга-машынабудаўнічы комплекс (ММК) – вядучы, базавы комплекс айчыннай прамысловасці. Галоўная яго функцыя – вытворчасць экспартнай прадукцыі і забеспячэнне ўсіх відаў эканамічнай дзейнасці мяталам, машынамі, абсталяваннем, а насельніцтва – разнастайнай тэхнікай, прыборамі, металавырабамі. У склад ММК уваходзяць здабыча і абагачэнне няруднай сыравіны для металургічнай вытворчасці; вытворчасць вогнетрывалых матэрыялаў; металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў; апрацоўка металічных адходаў і лому; вытворчасць машын і абсталявання; вытворчасць электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання. У структуры прамысловасці Беларусі ММК займае вядучае месца па колькасці занятых, вартасці асноўных вытворчых сродкаў (30%), адно з вядучых месцаў па аб’ёму выпускаемых тавараў (25%). На яго долю прыпадае прыкладна чацвертая частка ўсяго экспарту Беларусі. У структуры прамысловасці рэгіёнаў Беларусі найбольш заўважная доля ММК у г.Мінску (49%) і Гомельскай вобласці (33%), найменш заўважная – у Віцебскай (6%) і Гродзенскай (11%) абласцях.

Да асноўных асаблівасцей комплекса трэба аднесці, па-першае, яўнае дамінаванне ў яго складзе машынабудаўнічых вытворчасцей (72%); па-другое, металургія, якая не мае ўласнай трывалай базы для свайго развіцця. Металургічная вытворчасць Беларусі – гэта найперш чорная металургія, якая займаецца перадзелам мяталаў, г.зн. сыравінай для яе з’яўляюцца металічны лом і нарыхтоўкі. Прадпрыемствы металургічнай вытворчасці спецыялізуюцца на выплаўцы чыгуннага ліцця, сталі, труб, металакорду, гатовых металічных вырабаў. За апошнія дзесяцігоддзі гэта вытворчасць стала экспартна-арыентаванай і звязана гэта ў першую чаргу з дзейнасцю Беларускага металургічнага завода (БМЗ) ў Жлобіне. Асноўная прадукцыя завода – высокаякасны металакорд, сталь і трубы.

На самастойным балансе знаходзяцца яшчэ звыш дзвух дзесяткаў прадпрыемстваў металургічнай вытворчасці. Найбуйнейшыя сярод іх –Магілёўскі металургічны завод, які спецыялізуецца на вытворчасці труб; Рэчыцкі метызны завод; Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт”, які спецыялізуецца на вытворчасці чугуннага ліцця, каналізацыйных люкаў; Маладзечненскі завод лёгкіх металаканструкцый (вырабляе стальныя трубы) і Маладзечанскі завод парашковай металургіі, які метадам прасоўкі вырабляе прадукцыю спецыяльнага прызначэння для машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

Ядро ММК – машынабудаванне, якое сфарміравалася ў краіне ў ХХ ст. Асноўнымі фактарамі яго фарміравання былі: спрыяльнае ЭГС (блізкасць да металургічных баз, навукова-даследчых цэнтраў); развітая транспартная інфраструктура; высокая забяспечанасць працоўнымі рэсурсамі, кваліфікаванымі кадрамі; запатрабаванасць прадукцыі з боку ваенна-прамысловага комплексу СССР і г.д.

Машынабудаванне падзяляецца на: 1) вытворчасць машын і абсталявання, 2) вытворчасць электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання, 3) вытворчасць транспартных сродкаў і абсталявання. У сваю чаргу кожная з гэтых вытворчасцей падзяляецца на шэраг больш дробных вытворчасцей.

Далейшае развіццё ММК павінна быць скіравана на павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі і імпартазамяшчэнне. На жаль, пакуль толькі менш 5% прадукцыі комплекса трапляе на рынкі развітых краін, тады як прадукцыі замежных краін на рынку Беларусі становіцца ўсё больш.