Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
СЭГ РБ.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
121.78 Кб
Скачать

19. Інавацыйны патэнцыял Беларусі як фактар устойлівага развіцця.

Інавацыйны патэнцыял – гэта сукупнасць усіх відаў рэсурсаў і ўмоў забеспячэння практычнага асваення выніковых даследаванняў і распрацовак, якія павышаюць эфектыўнасць вытворчых працэсаў, у тым ліку асваенне ў вытворчасці новай прадукцыі і тэхналогіі.

Тэмпы і параметры эканамічнага росту краіны ў значнай ступені залежаць ад стану інавацыйнага патэнцыялу. Інавацыя - гэта ўвядзенне ў спажыванне якога-небудзь новага ці значна палепшанага прадукта (тавара ці паслугі), ці працэса, новага метаду маркетынгу, ці новага арганізацыйнага метаду ў дзелавой практыцы, арганізацыі працоўных месцаў ці знешніх сувязях. З гэтага вызначэння бачна, што можна казаць пра чатыры тыпы інавацый: 1) прадуктовая інавацыя – укараненне тавара ці паслугі, якія з'яўляюцца новымі ці значна палепшанымі ў частцы іх уласцівасцяў ці спосабаў выкарыстання; 2) працэсная інавацыя – укараненне новага ці значна палепшанага спосаба вытворчасці ці дастаўкі тавара; 3) маркетынгавая – укараненне новага метада маркетынгу, разам з істотнымі змяненнямі дызайну ці ўпакоўкі тавара, яго размяшчэнні, прасоўванні на рынак і г.д.; 4) арганізацыйная інавацыя – укараненне новага арганізацыйнага метаду ў дзелавой практыцы прадпрыемства, у арганізацыі працоўных месцаў ці знешніх сувязей.

Для станаўлення інавацыйнай эканомікі неабходна мець трывалую адукацыю; сучасную навуку; трансфер высокіх тэхналогій (хуткае ўкараненне вынаходстваў) і інвестыцыі, якія павінны ісці ў высокія тэхналогіі. Зыходзячы з гэтых патрабаванняў, можна сцвярджаць, што Беларусь у цэлым не валодае ўсім неабходным для яе станаўлення, за выключэннем адукацыі.

Важна падкрэсліць, што найбольшая доля інавацыйна-актыўных арганізацый прамысловасці у 2010г. прыпадала на арганізацыі апрацоўчай прымысловасці (97%), а сярод затрат на тэхналагічныя інавацыі галоўнымі былі сродкі на набыццё машын і абсталявання (65%).

Галоўныя фактары нізкай інавацыйнай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў – недахоп уласных грашовых сродкаў, нізкі іх інавацыйны патэнцыял, недахоп кваліфікваных кадраў, нізкі попыт на інавацыйную прадукцыю, слабая фінансавая падтрымка з боку дзяржавы і інш.

Асноўнымі элементамі інавацыйнай інфраструктуры ў Беларусі з'яўляюцца тэхнапаркі; інавацыйныя цэнтры; навукова-вытворчыя цэнтры; цэнтры трансфера тэхналогій; парк высокіх тэхналогій і інш.

Геаграфічна пераважная большасць пералічаных элементаў сканцэнтравана ў сталіцы і абласных цэнтрах, што з'яўляецца заканамерным, таму як менавіта тут знаходзяцца важнейшыя навуковыя і адукацыйныя ўстановы.

20. Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння гарбарнай вытворчасці і вытворчасці абутку.

Комплекс па вытворчасці спажывецкіх тавараў (КВСТ) - складанае міжгаспадарчае ўтварэнне, якое аб’ядноўвае розныя віды эканамічнай дзейнасці па прынцыпу функцыянальнага прызначэня іх прадукцыі і адзінства мэты – найбольш поўна забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў спажывецкіх таварах за кошт уласнай вытворчасці. У яго склад уваходзяць: тэкстыльная і швейная вытворчасць; гарбарная вытворчасць і вытворчасць абутку; вытворчасць харчовых прадуктаў, разам з напіткамі, і тытуню; вытворчасць мэблі, ювелірных вырабаў, музычных інструментаў, спартыўных тавараў, цацак і іншых спажывецкіх тавараў, якія прадстаўлены ў розных відах эканамічнай дзейнасці. Акрамя таго, у склад комплекса неабходна ўключыць вытворчасць абсталявання па выпуску спажывецкіх тавараў і навукова-даследчыя арганізацыі адпаведнага профілю.

Дадзены комплекс мае выключна важнае сацыяльна-эканамічнае значэнне, таму як ад ступені задавальнення попыту насельніцтва на спажывецкія тавары залежыць яго самаадчуванне, якое, у сваю чаргу, уплывае на прадукцыйнасць працы. Пры ацэнцы якасці жыцця насельніцтва любой краіны ці рэгіёна абавязковым элементам з’яўляецца забяспечанасць яго гэтымі таварамі. На сённяшнім этапе развіцця Беларусі задача выпуску шырокага асартыменту спажывецкіх тавараў разглядаецца як адна з важнейшых у паляпшэнні яе знешнегандлёвага балансу.

Для развіцця КВСТ у Беларусі склаліся ў цэлым спрыяльныя ўмовы. Па-першае, гэта адносна ёмісты ўнутраны рынак і ёмістыя рынкі суседніх краін . Па-другое, спрыяльнае ЭГС Беларусі . Па-трэцяе, высокая забяспечанасць кваліфікаванымі працоўнымі рэсурсамі. Па-чацвертае, адносна развітая сыравінная база.

Гарбарная вытворчасць і вытворчасць абутку. Калі пра тэкстыльную і швейную вытворчасць можна сказаць, што яны апранаюць насельніцтва, дык пра гарбарную і абутковую – што яны абуваюць яго. Гарбарнай і абутковай вытворчасцю займаюцца ў краіне толькі 125 юрыдычных асоб, на долю якіх прыпадае ўсяго 0,4% ВУП. Аб’ёмы і якасць іх прадукцыі непасрэдна залежаць ад стану жывёлагадоўлі, а калі казаць дакладней – яе статку. На жаль, сітуацыя з ім, як ужо адзначалася, выглядае не лепшым чынам. Не выратоўвае яе і завод штучнай скуры, які размешчаны ў Пінску (у апошнія гады працуе вельмі не стабільна). У сувязі з гэтым значныя аб’ёмы сыравіны на гарбарныя заводы ў Гатава, Магілёве, Бабруйску, Віцебску, Смілавічах даводзіцца імпартаваць.

Абутковая вытворчасць Беларусі налічвае звыш 10 прадпрыемстваў, сярод якіх трэба найперш адзначыць “Белвест” і “Марка” у Віцебску, “Ле гранд”, “Чэвляр”, “Прамень” і “Оціка” у Мінску, “Нёман” у Гродна, “Рытм” у Баранавічах, “Белкельме” у Белаазёрску, “Лідскую абутковую фабрыку” і інш.