
- •9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
- •10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
- •11. Асаблівасці і тэндэнцыі сучаснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі
- •12. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады. Электрабаланс Беларусі і схема аб’яднання энергасістэмы краіны.
- •13. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання; транспартных сродкаў і абсталявання.
- •14. Ацэнка эканоміка- і палітыка-геаграфічнага становішча краіны і яе рэгіенаў.
- •15. Будаўніча-прамысловы комплекс: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння будаўніцтва.
- •16. Віды эканамічнай дзейнасці па аказанні паслуг: склад, асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння воднага, паветранага і чыгуначнага транспарта.
9. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў.
Металургічная вытворчасць Беларусі – гэта найперш чорная металургія, якая займаецца перадзелам мяталаў, г.зн. сыравінай для яе з’яўляюцца металічны лом і нарыхтоўкі. Прадпрыемствы металургічнай вытворчасці спецыялізуюцца на выплаўцы чыгуннага ліцця, сталі, труб, металакорду, гатовых металічных вырабаў. Вытворчасць экспартна-арыентаваная і звязана гэта ў першую чаргу з дзейнасцю Беларускага металургічнага завода (БМЗ), які размешчаны ў Жлобіне.
Найбуйнейшыя прадпрыемства металургічнай вытворчасці –Магілёўскі металургічны завод, які спецыялізуецца на вытворчасці труб; Рэчыцкі метызны завод, які вырабляе разнастайныя гайкі, балты, шрубы, цвікі і інш.; Гомельскі ліцейны завод “Цэнтраліт”, які спецыялізуецца на вытворчасці чугуннага ліцця, каналізацыйных люкаў і інш.; Гомельскі завод ліцця і нармаляў; Маладзечненскі завод лёгкіх металаканструкцый (вырабляе стальныя трубы) і Маладзечанскі завод парашковай металургіі, які метадам прасоўкі вырабляе прадукцыю спецыяльнага прызначэння для машынабудаўнічых прадпрыемстваў і інш. Разнастайныя металічныя вырабы выпускаюць ААТ “ВолМет” (Ваўкавыск), “Смалявіцкі вопытна-механічны завод”, “Старадарожскі механічны завод”, “Завод ПРАДМАШ”, РУВП “Ольса” (Магілёў) і інш.
“Малая металургія” Беларусі – гэта вытворчасць сталі і пракату на буйных машынабудаўнічых заводах. Усяго такая вытворчасць прадстаўлена ў 40 гарадах краіны.
Зборам і першаснай перапрацоўкай лому займаюцца шматлікія арганізацыі “Белкапсаюза”, абласныя і мінскае прадпрыемствы дзяржаўнага аб’яднання “Белдругмет”, “Белрэсурсы”.
Прадпрыемствы па выпуску каляровых металаў размешчаны ў Мінску, Маладзечна, Смаргоні і спецыялізуюцца на вытворчасці цвёрдых сплаваў, тугаплаўкіх і жаратрывалых металаў, а таксама другасных каляровых металаў.
Нягледзячы на адносна развітую металургічную вытворчасць Беларусі (штогод вырабляе звыш 2,5 млн. т сталі, амаль 2,5 млн. т гатовага пракату, звыш 180 тыс. т труб), вялікую колькасць чорных металаў вымушана імпартаваць (штогод звыш 2 млн. т). У сувязі з гэтым узнікае набходнасць стварэння ўласнай металургічнай базы поўнага цыклу на рудах Акалоўскага і Навасёлкаўскага радовішчаў. Урадам краіны вядзецца пошук патэнцыяльных інвестараў па іх распрацоўцы.
Асноўнымі фактарамі фарміравання былі: спрыяльнае ЭГС (блізкасць да металургічных баз, навукова-даследчых цэнтраў, заходніх краін і інш.); развітая транспартная інфраструктура; высокая забяспечанасць працоўнымі рэсурсамі, кваліфікаванымі кадрамі, сеткай ВНУ і інш.; запатрабаванасць прадукцыі з боку ваенна-прамысловага комплексу СССР і г.д.
10. Асаблівасці сучаснага развіцця і размяшчэння тэкстыльнай і швейнай вытворчасці.
Тэкстыльная і швейная вытворчасць вылучаецца адносна невялікай удзельнай вагой яе ў ВУП (каля 2%). Прычыны гэтага разнастайныя, аднак важнейшымі з’яўляюцца пагаршэнне сітуацыі з забеспячэннем сыравінай (асабліва баваўнянай і шарсцяной вытворчасці), скарачэнне попыту, нізкая канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі і інш. З усіх вырабляемых тканін найбольшыя аб’ёмы прыпадаюць на шаўковыя і звязана гэта ў значнай ступені з тым, што менавіта шаўковая вытворчасць у сучасных умовах найлепш забяспечана сыравінай (хімічнымі валокнамі і ніткамі). Яна прадстаўлена дзвума шаўковымі камбінатамі, якія размешчаны ў Магілёве (“Магатэкс”) і Віцебску (“Віцебскі камбінат шаўковых тканін”), а таксама Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыкай і шэрагам іншых невялікіх тэкстыльных прадпрыемстваў. Другой па аб’ёму выпуску тканін з’яўляюцца баваўняная вытворчасць, якая атрымала развіццё найперш у Баранавічах (“Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне”), а таксама ў Віцебску, Слуцку, Дзяржынску, Слоніме, Рэчыцы, Кобрыне, дзе працуюць невялікія прадзільна-ткацкія фабрыкі. Яе развіццё поўнасцю абапіраецца на завазімую з-за мяжы сыравіну.
Льняная вытворчасць, якая традыцыйна вызначала спецыялізацыю краіны ў міжнародным падзеле працы, значна здала свае пазіцыі. Аднак Беларусь па-ранейшаму застаецца асноўным вытворцам льняных тканін у СНД. Да таго ж, льняная вытворчасць, якая прадстаўлена буйнейшым у Еўропе Аршанскім льнокамбінатам, мае адносна трывалую ўласную сыравінную базу і гэта дае падставы казаць пра добрыя перспектывы яе развіцця.
Найменшыя маштабы вытворчасці тканін характэрны для шарсцяной вытворчасці, якая сёння поўнасцю працуе на імпартнай воўне (айчыннымі застаюцца толькі яе замяняльнікі). Буйнейшыя прадпрыемствы - “Камволь” і “Сукно” у Мінску, “Гронітэкс” у Гродна, Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка, “Віцебскія дываны”, “Дываны Брэста”.
Яшчэ адзін важны від дзейнасці ў складзе тэкстыльнай прамысловасці – вытворчасць трыкатажных і панчошна-шкарпэткавых вырабаў. Геаграфічна яна таксама мае шырокае распаўсюджванне. Найбуйнейшыя прадпрыемствы – гэта “Палессе” (Пінск), “8 Сакавіка” (Гомель), “Купалінка” і “Калінка” (Салігорск), “Світанак” (Жодзіна), “Брэсцкі панчошны камбінат”, “Брэсцкая трыкатажная фабрыка “Элма”.
Вытворчасць адзення, выдзелка і афарбоўка футра – другая важная частка разглядаемай вытворчасці, якая налічвае не адзін дзесятак прадпрыемстваў. Сярод важнейшых трэба нагадаць “Мілавіца” і “Элема” у Мінску, “Камінтэрн” у Гомелі, “Сцяг індустрыялізацыі” у Віцебску, “Элод” у Гродна, “Вяснянка” у Магілёве, “Славянка” у Бабруйску. Значна меншае развіццё ў краіне атрымалі выдзелка футра і вытворчасць футравых вырабаў. Сярод асноўных прадпрыемстваў трэба адзначыць Бабруйскую футравую фабрыку, “Белфа” у Жлобіне.