Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_mat_kultura.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
102.32 Кб
Скачать

9. Дизайн современного городского жилища.

Мода заўсёды адлюстроўвае рэальнасць. Сёння ў інтэр’ернай модзе вяршэнствуе раскоша. Але зараз з раскошай спалучаюцца навейшыя тэхналогіі: святлодыёды, друк з лічбавых носьбітаў, нанатэхналогіі і стэрыялітаграфія. Зноў папулярны такі атрыбут раскошы, як ляпніна. Таксама вітаецца гравіроўка, антыкварная паціна, вінтажныя вырабы з пацёртасцю, раскошныя люстры на аскетычным фоне. Моднымі з’яўляюцца кантрасты і проціпастаўленні: багацце на фоне разрухі, ультрасучаснае ў спалучэнні са старажытным. Прыкметным трэндам у інтэр’еры з’яўляецца камп’ютарны дызайн: складаныя арнаменты, графіці і аплікацыі.

Сама планіроўка сучаснага жылля некалькі перайначылася ў параўнанні з недалёкім мінулым. Зараз стала модным аб’ядноўваць разам: гасціную і кухню, кухню і бібліятэку, а таксама кухню і сталовую. Гэта прыўносіць у жыццё большы камфорт і эканоміць час. Таксама ўсё звычайней становіцца і “сістэма разумнай кватэры”, праграмуецца ацяпленне і асвятленне. Бытавая тэхніка займае істотнае месца ў жыцці сучаснага чалавека. З’явіліся такія навінкі, як кандыцыянеры і ацяпляльныя канструкцыі. Спрашчаючы працэсы падрыхтоўкі ежы, захоўванні харчавання, мыцця вопраткі, уборкі кватэры, бытавая тэхніка дала магчымасць перайсці на якасна новы ўзровень жыцця.

Сёння вельмі актуальны такі накірунак у інтэр’еры жылля як этнашык або экастыль. Дызайн, створаны не чалавекам, а самой прыродай – вось сутнасць дадзенага стылю. Дэкаратары і дызайнеры ўзнаўляюць у кватэрах прыродныя аб’екты. Пры ажыццяўленні ідэй этнічнага дызайну выкарыстоўваецца экадэкор (выкарыстанне ў афармленні пакояў каменя і металу, а таксама злучэнне прыродных элементаў з новымі тэхналогіямі), экамэбля (мэбля з натуральных матэрыялаў, неапрацаваная драўніна без фарб і паліроўкі), фларыстычныя кампазіцыі.

Не менш папулярны ў сучасным інтэр’еры і стыль хай-тэк. Ён з’яўляецца поўнай супрацьлегласцю экастылю. Папярэднікам гэтага сучаснага і вельмі папулярнага сёння стылю прынята лічыць канструктывізм. Можна сказаць, што хай-тэк – гэта прадукт эвалюцыі канструктывізму, яго вышэйшая форма. Тэрмін “хай-тэк” азначае “вышэйшая тэхналогія”, гэты стыль – ілюстрацыя магчымасцяў сучаснай тэхнікі і навукі.

Пры ажыццяўленні дадзеных стылявых напрацовак выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы, найноўшыя спосабы апрацоўкі металу. Разам з тым жыць у такім асяроддзі, магчыма, па гусце далёка не кожнаму. Тэхнагенны падыход у архітэктурных і інтэр’ерных рашэннях робіць кватэру своеасаблівым жылым модулем, наборам функцыянальных блокаў. Інтэр’ер вельмі нагадвае лабараторыю, дакладней, некалькі лабараторый: лабараторыю сну, лабараторыю падрыхтоўкі ежы і г.д.

Яшчэ адным модным павевам у інтэр’еры з’яўляецца так званы стылявы кірунак “космас”. Яго сімвалізуюць дзіўныя мэблевыя гібрыды, бліскучыя металізаваныя паверхні, новыя “касмічныя” матэрыялы.

Прыкметную ролю на сучасным этапе адыгрываюць і іншыя стылявыя накірункі ў інтэр’еры.

- эклектыка – спалучаюцца розныя фактуры, прадметы, стылявыя рашэнні і нават культуры. Мінулае, сучаснасць і будучыня перасякаюцца ў адной часовай прасторы.

- класіцызм – наяўнасць элементаў антычнай архітэктуры. У сучасным інтэр’еры класічны стыль камбінуецца з іншымі стылямі, утвараючы новыя варыянты.

- мадэрн – дэманструе вытанчанасць і яркую індывідуальнасць уладальніка. Лініі ў мадэрне плаўныя і мяккія, нагадваюць раслінны арнамент, яму ўласціва максімальнае выяўленне фактуры і пластычных магчымасцяў матэрыялу.

- софт-мінімалізм – стыль для радыкалаў. Мінімалізм характарызуецца адсутнасцю дэкору і пошукам ідэальных прапорцый, новых колеравых рашэнняў.

- кітч – свайго роду нігілізм у архітэктуры, сумяшчэнне несумяшчальнага, стыль які адмаўляе ўсе папярэднія дасягненні і ставіць пад сумненне будучыя. Ён нараджаецца з-за празмернага багацця, перасычанасці і любові да эпатажу або, наадварот, ад абуральнай, кідаючай выклік беднасці.

- вінтаж – стыль, які спалучае разнастайныя рэчы 1950 – 1960-х гг., набытыя на базары, у антыкварных крамах або якія дасталіся ў спадчыну ад бацькоў. Фіранкі, абіўка, абрусы – усё ўжо былое ва ўжыванні, г.зн. “вінтажнае”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]