Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_mat_kultura.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
102.32 Кб
Скачать

3. Традиции и современность в конструкции сельского жилища второй половины хх - начала ххі века

За перыяд фашысцкай акупацыі былі поўнасцю знішчаны 920 вёсак, спалена больш як 400 тысяч жылых збудаванняў. У першыя пасляваенныя гады вёскі часам забудоўваліся без уліку перспектывы – трэба было хутчэй вывесці тысячы сем’яў з зямлянак, стварыць для людзей больш спрыяльныя жыллёва-бытавыя ўмовы.

У развіцці сялянскага жылля ў пасляваенны час трэба вылучыць некалькі напрамкаў: змяненне будаўнічага матэрыялу, узнікненне ў будаўнічай тэхніцы новых канструкцыйна-тэхналагічных прыёмаў, мадэрнізацыя традыцыйнай планіроўкі.

Традыцыйны будаўнічы матэрыял – драўніна – з кожным годам усё больш і больш саступаў месца новым будаўнічым матэрыялам: цэгле, шлакабетону, ДСП. Многія традыцыйныя дахавыя матэрыялы (салома, чарот) перасталі выкарыстоўвацца нават для гаспадарчых пабудоў і замянялася бляхай ці шыферам. Тым не менш у 1970-я гады прыкладна 95% сялянскіх жыллёвых пабудоў былі поўнасцю драўлянымі, 80% дамоў крыты дранкай з асіны, сасны ці алешыны.

Адбываліся змены ў будаўнічай тэхніцы. Бярвенні на сцены сталі апілоўваць або абчэсваць з абодвух бакоў, а асноўным спосабам злучэння бярвенняў стаў чысты вугал. Змяніўся падмурак сялянскай хаты. Цяпер пад вуглы пачалі пакладваць вялізныя камяні або штандары (дубовыя калоды). Затым прастору паміж штандарамі па ўсяму перыметру запаўнялі вертыкальнымі цурбанамі. Таксама ў пасляваенны час атрымаў распаўсюджанне падмурак з камення ці цэглы. Змяненне жылля ішло і па шляху павелічэння карыснай плошчы (да 40 кв. м); выдзялялася кухня і спальня; акон было не менш 5; вышыня ад падлогі да столі – да 3 м.

У сувязі з чляненнем жылога памяшкання на некалькі асобных пакояў, печ перамясцілася са свайго традыцыйнага месца (вугал каля дзвярэй) на сярэдзіну хаты. Сцены бялілі або пакрывалі шпалерамі, столь падшывалі дошкамі, фанерай і фарбавалі ў белы колер. Падлога таксама фарбавалася паўсюдна. Мэбля ручной работы паступова выцяснялася фабрычнай. У дэкаратыўна-масацкім аздабленні – змены (арнаментальная разьба па дрэву у кожным доме). Электрыфікацыя калгаснай вёскі дазволіла ўкараніць у быт сялян радыё, тэлебачанне, шэраг бытавых машын (тэлевізараў, халадзільнікаў).

Газіфікацыя быта значна змяніла аблічча кухні, дзе газавыя пліты прыйшлі на змену традыцыйным печам.

У многіх калгасах і саўгасах Беларусі былі пабудаваны шматпавярховыя многакватэрныя дамы. Аднак, гэтыя дамы прызначаліся пераважна для спецыялістаў: інжынерна-тэхнічных работнікаў, медыкаў, настаўнікаў. На сучасным этапе адбываецца будаўніцтва двухпавярховых катэджаў на 1 сям’ю.

У лютым 1967 г. пастанова па далейшаму паляпшэнню жыллёвага і культурна-бытавога будаўніцтва ў вёсцы: усе пасяленні Бел. былі падзелены на перспектыўныя і неперспектыўныя. З 34 тысяч сел. пас. Беларусі было вылучана 5,5 тысяч перспектыўных, якія павінны былі быць пераўтвораны ў добраўпарадкаваныя пасяленні “новага тыпу”. Жыхароў неперспектыўных пасяленняў пачалі перасяляць у перспектыўныя вёскі. Меркавалася: 1)завяршыць перасяленне з хутароў (да сярэдзіны 1960-х гадоў іх заставалася каля 9 тысяч) і дробных вёсак ( не прадугледжвалася новае будаўніцтва і капітальны рамонт); 2)перасяляць жыхароў сярэдніх па памерах населеных пунктаў (спынена новае будаўніцтва, але дазваляўся капітальны рамонт жылых, культурна-бытавых і вытворчых памяшканняў); 3) ссяляць пасяленні са значнымі вытворчымі комплексамі, цэнтры брыгад з жывёлагадоўчымі фермамі (магчымым новае будаўніцтва жыллёвага фонду, а таксама будаўніцтва памяшканняў культурна-бытавога абслугоўвання). У перспектыўных нас. пунктах праводзіліся значныя работы па будаўніцтву і рамонту жылых дамоў, школ, дзіцячых садоў і ясляў, бальніц, клубаў, пякарняў, лазняў, прадпр-ў гандлю і быт. абслуг., па развіццю сеткі мясцовых дарог, узвядзенню мастоў, укараненню электрыфікацыі і газіфікацыі, сродкаў сувязі, радыё і тэлебачання. Вызначаная работа вялася да пачатку 1990-х гадоў, але так і не была завершана. У пачатку ХХІ ст. на Беларусі ўзнік новы тып сел. пас. – аграгарадок. (да 2010 г. пераўтварыць 1481 населены пункт ў аграгарадкі). У 2005 г. аграгарадкоў было 164, а на 2008 г. –300. Гэта павінна спыніць міграцыю з вёскі ў горад, зробіць беларускую вёску перспектыўнай для моладзі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]