
- •1. Типология поселений советской и постсоветской эпох
- •3. Традиции и современность в конструкции сельского жилища второй половины хх - начала ххі века
- •4. Градоствоительство хх века. Генеральные планы развития городов
- •5.Городское жилище первой половиныХх века: конструкция и планировка
- •6. Жилищное строительство послевоенной Беларуси (1950-1970 е гг. Хх века)
- •7.Монуменальная архитектура хх века:стили, направления, памятники.
- •9. Дизайн современного городского жилища.
- •10.Элитное жилье постсоветской эпохи на Беларуси начала ххі века
- •11. Мебель хх века: стили, ассортимент
- •12. Костюм сельского населения Беларуси (довоенный период)
- •14. Модная одежда 40-70 гг. Хх века
- •50. Детская одежда вт. Пол. Хх- нач. Ххі века.
- •16. Молодежная мода 70-х гг.Хх –начала ххі века
- •17.Материальная культура белорусов в годы войны
- •21.Национальные традиции в белорусской кухне хх в.
- •22.Интернациональный характер белорусской кухни
- •23.Организация общественного питания в Беларуси в хх – начале хх1 века
- •24. Бытовая техника хх века- начала ххі века
- •25.Кухня хх века: интерьер, мебель, посуда
- •26.Автомобильный транспорт хх - начала ххі века. Отечественное автомобилестроение.
- •63. Архитектурное наследие Беларуси 20-н. 21 века
- •29. Градостр-во и арх-ра Витебска 20 – н. 21 в.
- •32. Мемориальные памятники Витебска
- •33. Велосипеды, мопеды, мотоциклы
- •34. Белорусская авиация
- •35. Речной транспорт Беларуси
- •36.Городской общественный транспорт
- •39. Возрождение традиционных ремесел и промыслов белорусов
1. Типология поселений советской и постсоветской эпох
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі асноўным тыпам сельскага пасялення стала вёска. Меркавалася стварэнне дастаткова буйных, добраўпарадкаваных пасёлкаў. Разам з тым дробныя пасяленні ў гэты час не рэкамендавалася рассяляць. А у перыяд НЭПа на Беларусі актыўна праводзілася палітыка хутарызацыі (хутар – малы населены пункт з аднаго ці некалькіх дамоў). Такія тыпы населеных пунктаў, як “фальварак”, “ваколіца”, “засценак” зніклі.
У снежні 1927 г. - курс на калектывізацыю. У сувязі з гэтым спынілася рассяленне на хутары. Новы спосаб вытворчасці прыйшоў у супярэчнасць з існуючымі формамі рассялення – узнікла неабходнасць стварэння калгасных і саўгасных пасёлкаў з раздзяленнем на зоны і будаўніцтвам мікрараёнаў са шматпавярховай забудовай.
У 1936г. пачалося перасяленне сялян з хутароў на цэнтральныя калгасныя сядзібы. У чэрвені 1939г. зацверджаны план ссялення з хутароў і вызначыў шэраг мер у дапамогу перасяленцам. Да вайны на Бел. было сселена ў вёскі каля 190 тысяч хутарскіх гаспадарак - сельскія пасяленні павяліч. тэрытарыяльна і змянілі свой агульны выгляд.
Прамежкавае становішча паміж сельскімі і гарадскімі пасяленнямі ў даваенны час займалі мястэчкі. Аднак, у верасні 1938 г. (па Указу) большасць мястэчак была пераўтворана ў гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, астатнія атрым. статус вёскі.
У пачатку ХХІ ст. на Беларусі ўзнік новы тып сельскага пасялення – аграгарадок. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь запланаваў да 2010г. пераўтварыць 1481 населены пункт ў аграгарадкі. У 2005г. аграгарадкоў было 164, а на 2008г. - больш 300. Гэта павінна спыніць міграцыю з вёскі ў горад, зробіць беларускую вёску перспектыўнай для моладзі. Горад. Падзел гарадоў на гарады абласнога падначалення і гарады раённага падначалення быў усталяваны Указам 1938 года. У ім жа быў складзены новы спіс з 11гарадоў абласнога (у т.л. Бабруйск, Барысаў, Орша і інш.) і 24 гарадоў раённага падначалення. У 1939г. ўтвораны 5 новых абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская.
Гарады ў РБ падзяляюцца на наступныя катэгорыі: 1) сталіца РБ, 2) гарады абласнога падпарадкавання (населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тыс. чал., якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітай вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай);3) раённага падпарадкавання (населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 6 тыс. чал., у якіх ёсць вытворчыя прадпрыемствы, установы сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці нас-ва). На 2008г. 112 населеных пунктаў мелі статус горада.
Пасёлкі гарадскога тыпу ў Беларусі падзяляюцца на наступныя катэгорыі: - гарадскія пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва больш за 2 тысячы чалавек, у якіх ёсць вытворчыя і камунальныя прадпрыемствы, сацыяльна-культурныя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання; - курортныя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 2 тысячы чалавек, на тэрыторыі якіх размешчаны санаторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, іншыя аздараўленчыя ўстановы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, культурна-асветныя ўстановы; - рабочыя пасёлкі — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 500 чалавек, размешчаныя пры вытворчых прадпрыемствах, электрастанцыях, будоўлях, чыгуначных станцыях і іншых аб'ектах. На 01.08.2008 у Беларусі 87 гарадскіх пасёлкаў, 6 рабочых пасёлкаў (Елізава, Сасновы Бор, Татарка), 1 курортны пасёлак (Нарач).
2. Планировка и застройка сельских населенных пунктов (1917-1941 гг.). Кастрычніцкая рэвалюцыя палажыла пачатак зменам у абліччы беларускай вёскі. У лістападзе 1917 г. быў выдадзены Дэкрэт аб зямлі, які ліквідаваў памешчыцкае землеўладанне і перадаў зямлю ў карыстанне сялянам. Улічваючы патрабаванні большасці сялян, партыя бальшавікоў пайшла на ўраўняльнае размеркаванне зямлі. Савецкія законы дазвалялі сялянам выбіраць форму землекарыстання, аднак урад заўсёды падкрэсліваў перавагу грамадскай апрацоўкі зямлі.
Аднаўленне народнай гаспадаркі ў сярэдзіне 1920-х гг. дазволіла перайсці да сацыялістычнай рэканструкцыі беларускай вёскі. Меркавалася стварэнне дастаткова буйных, добраўпарадкаваных пасёлкаў не менш як на 200-х дзесяцінах зямельнай плошчы. Разам з тым дробныя пасяленні ў гэты час не рэкамендавалася рассяляць. Больш таго, у перыяд НЭПа на Беларусі актыўна праводзілася палітыка хутарызацыі.
Вёска пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі стала асноўным тыпам сельскага пасялення. Такія тыпы населеных пунктаў, як “фальварак”, “ваколіца”, “засценак”, безумоўна, зніклі. Савецкаму селяніну нічога не павінна было нагадваць пра былых эксплуататараў.
У снежні 1927 г. ВКП(б) узяла курс на калектывізацыю сельскай гаспадаркі. У сувязі з гэтым спынілася рассяленне на хутары. Новы спосаб вытворчасці прыйшоў у супярэчнасць з існуючымі формамі рассялення – узнікла неабходнасць стварэння калгасных і саўгасных пасёлкаў. Па тагачасных праектах тэрыторыя пасёлка падзялялася на некалькі функцыянальных зон: адміністрацыйна-кіруючую (праўленне калгаса, сельсавет), культурную (клуб, школа, бібліятэка), гандлю і абслугоўвання (магазін, дом быту), вытворчую (калгасны двор, ферма) і жылую. У вёсках меркавалася будаўніцтва мікрараёнаў са шматпавярховай забудовай.
У 1936 г. пачалося перасяленне сялян з хутароў на цэнтральныя калгасныя сядзібы. Многіх жыхароў раскулачылі і вывезлі ў Сібір. У чэрвені 1939 г. Пленум ЦК КП(б)Б зацвердзіў план ссялення з хутароў і вызначыў шэраг мер у дапамогу перасяленцам. Перасяленне з хутароў было не звычайным пераездам сялянскай сям’і з аднаго месца на другое. Гэта была карэнная ломка старога ўкладу жыцця беларускага селяніна.
Да вайны на Беларусі было сселена ў вёскі каля 190 тысяч хутарскіх гаспадарак. У выніку сельскія пасяленні павялічыліся тэрытарыяльна і змянілі свой агульны выгляд. Дарэчы, планіроўка беларускай вёскі была вулічнай і толькі на паўночным усходзе сустракаліся вёскі з бессістэмнай забудовай.
Прамежкавае становішча паміж сельскімі і гарадскімі пасяленнямі ў даваенны час займалі мястэчкі. У 1938г. большасць мястэчак была пераўтворана ў гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, астатнія атрымалі статус вёскі.
Добраўпарадкаванне беларускіх вёсак было спынена вайной і працягвалася ў пасляваенны час.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся прыкметныя змены ў знешнім абліччы сялянскай сядзібы. Значна парушыўся традыцыйны ансамбль вяночнай сядзібы на ўсходзе Беларусі. Знікненне замётаў ад вуліцы, ранейшых глухіх варот надало сядзібе П-падобную форму, двор стаў адкрытым, прасторным. Змяненні закранулі і іншыя тыпы сядзіб. Так, на поўдні і захадзе Беларусі з’явіліся аднарадныя двары, у якіх паміж жылой і гаспадарчай пабудовамі ўтвараўся адпаведны прамежак незанятай плошчы. Змяншэнне колькасці гаспадарчых збудаванняў дазволіла аднесці хлеў далей ад хаты на 10-15 метраў. Прастора паміж жыллёвымі і гаспадарчымі пабудовамі нярэдка засаджвалася садовымі або дэкаратыўнымі дрэвамі. Прысады адначасова выконвалі ролю супрацьпажарнай і інсекцыйнай заслоны. У гэтым праявілася тэндэнцыя да паляпшэння санітарна-гігіенічнага стану двара. Хлеў цяпер стаў асноўным, а часам і адзіным збудаваннем на сядзібе селяніна і выкарыстоўваўся не толькі для ўтрымання свойскай жывёлы, але і для захоўвання сена, калі яно не складвалася пад страхой абарога. Разам з тым традыцыйная забудова сялянскіх сядзіб вянком, хоць у значнай ступені і мадыфікаваная, назіраецца і зараз ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. На Гродзеншчыне захаваўся аднарадны тып пагоннай забудовы. Традыцыйнае размяшчэнне хаты тарцом да вуліцы, як і раней, шырока бытуе на тэрыторыі ўсёй Беларусі. Традыцыйнай у даваенны час заставалася і сама сялянская хата.