- •Уводзіны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Гістарычная даведка
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы для дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
- •Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх–ххі стст. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Дадатковы матэрыял
- •Прыкладныя тэмы дакладаў і паведамленняў
- •Пытанні для абмеркавання
Гістарычная даведка
Звання «Герой Беларусі» былі ўдастоены за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны шэраг грамадзян нашай рэспублікі. Сярод іх – генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелАЗ» П. Л. Марыеў. «БелАЗ» уваходзіць у лік вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі. Заводу належыць каля 30 % сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў. У 2005 г. распрацаваны і выраблены самазвал грузападымальнасцю 320 т.
Званне «Герой Беларусі» атрымаў таксама генеральны дырэктар навукова-інжынернага РУП «Белаўтатрактарабудаванне» М. С. Высоц-кі. Ён стварыў шэсць пакаленняў магістральных аўтапаяздоў, апошнія з якіх адпавядаюць патрабаванням міжнародных стандартаў Еўра-2 і Еўра-3.
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П. П. Пракаповіч званне Героя Беларусі атрымаў за значны ўклад у забеспячэнне ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту ў Беларусі, стабільнае функцыянаванне банкаўскай сістэмы, развіццё жыллёвага будаўніцтва і яго ільготнага крэдытавання, павышэнне на гэтай аснове ўзроўню жыцця насельніцтва рэспублікі.
Вышэйшай ступені адзнакі ўдастоены працаўнікі сельскагаспадар-чай вытворчасці. Сярод іх – старшыня сельскагаспадарчага прад-прыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна В. І. Крамко, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат “Сноў”» Нясвіжскага раёна М. А. Карчміт. «Агракамбінат “Сноў”» – са-праўдная візітоўка аграпрамысловага комплексу нашай краіны. Высокае званне атрымаў старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапера-тыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна В. А. Равяка, які працуе ў сельскай гаспадарцы больш за 30 гадоў і вывеў сваё прадпрыемства ў лік лепшых у рэспубліцы, ператварыўшы яго ў школу перадавога гаспадарчага вопыту.
Дадатковы матэрыял
Вытрымкі з Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 27 ліпеня 1990 г.
«Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспуб-лікі, выказваючы волю народа Беларускай ССР, урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх зносінах і заяўляе аб рашучасці стварыць прававую дзяржаву.
Артыкул 1. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка –суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу…
Артыкул 2. Грамадзяне Беларускай ССР усіх нацыянальнасцей складаюць беларускі народ, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы…».
Вызначце, у чым заключаецца гістарычнае значэнне прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
Вытрымкі з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя).
Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава…
Артыкул 2. Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы…
Артыкул 6. Дзяржаўная ўлада ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяў-ляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую…
Як рэалізаваны прынцып падзелу ўлады паміж заканадаўчай і выканаўчай яе галінамі згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
