Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Станауленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Бе...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
99.38 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра гісторыі і культуралогіі

Станаўленне і развіццё Суверэннай рэспублікі беларусь

(1991 – 2010 гг.)

МАТЭРЫЯЛЫ Для САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

Для студэнтаў усіх факультэтаў

Горкі 2011

Рэкамендавана метадычнай камісіяй савета па гуманітарызацыі адукацыі і выхавання БДСГА 26.10.2010 (пратакол № 3).

Склала Н. А. Глушакова.

ЗМЕСТ

Уводзіны....……………………………………………………………………………… 3

  1. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Бела- русь. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г. са змянен- нямі і дапаўненнямі). Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996 і 2004 гг…..… 4

  2. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі……. 16

  3. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці.……………………………….......... 34

  4. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст…….. 55

Літаратура……………………………………………………………………………….. 87

УДК 94/99(476)072

Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1991 – 2010 гг.): матэрыялы для самастойнай працы / Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; скл. Н. А. Глушакова. Горкі, 2011. 88 с.

У кароткай і зручнай для карыстання форме прадстаўлены фактычны матэрыял па вузлавых праблемах сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да экзамену, семінарскіх заняткаў і правядзенні камп’ютэрнай прэзентацыі.

Для студэнтаў усіх факультэтаў.

Бібліягр. 34.

Рэцэнзенты: А.А. ГЕРАСІМОВІЧ, Г.А. ГУСАРАВА, кандыдаты гіст. навук, дацэнты.

© Складанне. Н. А. Глушакова, 2011

© Установа адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

сельскагаспадарчая акадэмія», 2011

Уводзіны

Мэтай дадзенай вучэбна-метадычнай распрацоўкі з’яўляецца ака-занне студэнтам дапамогі ў прадметным засваенні курсу «Гісторыя Беларусі», сістэмнай арыентацыі ў працэсах сучаснага гістарычнага развіцця; фарміраванне інтарэса да грамадскага жыцця краіны; вы-хаванне гонару за сваю Радзіму і яе дасягненні.

Выданне падрыхтавана з улікам вопыту выкладання курсу «Гісто-рыя Беларусі» ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і з’яўляецца працягам папярэдніх аналагічных выданняў. Яно прызвана вылучыць асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь з 1991 г. па сённяшні дзень; дапамагчы глыбей вывучыць і зразумець падзеі сучаснасці. Пры гэтым асноўны акцэнт зроблены на абагуль-ненне фактычнага матэрыялу, фарміраванне цэласнага ўяўлення аб вузлавых праблемах развіцця краіны.

Метадычнае выданне змяшчае пералік асноўных паняццяў і тэрмі-наў, храналогію падзей, план для самастойнай падрыхтоўкі, а таксама структурна-лагічныя схемы, табліцы і гістарычныя даведкі, што дапа-магае вызначаць паслядоўнасць развіцця падзей, правільна суадносіць гістарычныя факты, канцэнтраваць увагу на галоўным і замацоўваць атрыманыя веды.

Прадстаўленыя тэсты і пытанні для самакантролю накіраваны на папаўненне і абагульненне ведаў, фарміраванне агульнавучэбных і спецыфічных для вывучэння гісторыі ўменняў і навыкаў.

Прапанаваны матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да модуляў і экзамену, семінарскіх заняткаў і пры правядзенні камп’ю-тэрнай прэзентацыі на тэму «Суверэнная Рэспубліка Беларусь (1991 – 2010 гг.)».

  1. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі). Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996 і 2004 гг.

Паняцці і тэрміны

Дэнансацыя, дзяржава прававая, дзяржава сацыяльная, дэмакратыя, ідэалогія беларускай дзяржавы, Канстытуцыя, медаль «Герой Бела-русі», палітычная партыя, Парламент (Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь), плюралізм, урад (Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь), унітарная дзяржава.

Храналогія

1990 г., 27 ліпеня – прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэ-нітэце Беларускай ССР.

1991 г., 25 жніўня – наданне статусу канстытуцыйнага закона Дэк-ларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Бела-рускай ССР.

1991 г., 26 жніўня – прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап – этап незалежнай дзяржавы.

1991 г., 19 верасня – замена назвы «БССР» на назву «Рэспубліка Беларусь» і зацвярджэнне нацыянальнай сімволікі.

1994 г., 15 сакавіка – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

1994 г., 10 ліпеня – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А. Р. Лукашэнка.

1995 г., 14 мая – рэспубліканскі рэферэндум па пытаннях дзяр-жаўнага статуса беларускай і рускай моў, новай дзяржаўнай сімволікі (герба і сцяга), эканамічнага збліжэння (інтэграцыі) з Расіяй.

1996 г., 24 лістапада – рэспубліканскі рэферэндум, які адобрыў унясенне дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і пераня-сенне Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.

1996, 2001, 2006, 2010 гг. – першы, другі, трэці і чацвёрты Усебеларускія народныя сходы.

2001, 2006, 2010 гг. – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перамогу на выбарах атрымаў А. Р. Лукашэнка.

2004 г., 17 кастрычніка – рэспубліканскі рэферэндум аб унясенні паправак у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, звязаных з парадкам правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.