
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
- •Аснова можа заканчвацца на
- •У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі
- •У творным склоне могуць ужывацца канчаткі
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў месым склоне адзіночнага ліку
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
- •Аснова можа заканчвацца на
- •У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі
- •У творным склоне могуць ужывацца канчаткі
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне
- •Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў месным склоне адзіночнага ліку
Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
Да першага скланення адносяцца назоўнікіжаночага роду з канчаткам –а, -я: кропля, Радзіма, парта, доля. Склонавыя канчаткі гэтых назоўнікаў залежаць ад характару асновы і націску. |
Аснова можа заканчвацца на
цвёрды |
зацвярдзелы |
г,к, х |
мяккі |
вада, школа, хата |
мяжа, шаша, кара |
нага, рука, страха |
ралля, пожня, зямля |
У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі
-е |
|
-ы |
|
-і |
толькі пры мяккай аснове: раллі, пожні, зямлі, на раллі, на пожні, на зямлі. |
-э |
толькі пры аснове на к, якое чаргуецца з ц, і націск падае на канчатак: мука – муцэ, у муцэ; шчака – шчацэ, на шчацэ; дачка – дачцэ, аб дачцэ. |
У творным склоне могуць ужывацца канчаткі
-ой (-ою), -ёй (-ёю) |
пад націскам: зямлёй (ёю), страхой (ою), дачкой (ою). |
-ай (-аю), -яй (-яю) |
не пад націскам: рэчкай (аю), песняй (яю), пожняй (яю). |
Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку
Да другога скланення адносяцца: |
1. Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: край, воцат, цукар, агонь, Алесь, Іван. |
2. Назоўнікі тыпу: Пятро, Дняпро. |
3. Назоўнікі на –а з ацэначнымі суфіксамі –іск-а(-ыск-а), -ішч-а: агніска, вятрыска, гарадзішча. |
4. Назоўнікі ніякага род, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на –о(-ё), -а, -е: вядро, рыззё, мора, поле. |
5. Пяць назоўнікаў на –мя: семя, вымя, полымя, бярэмя, імя. |
Правапіс канчаткаў назоўнікаў у родным склоне
З канчаткам –а(-я) ўжываюцца: |
|
|
1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, асла, брыгадзіра. |
2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра. |
3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота, языка. Выключэнне: твару. |
4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, грашовыя адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра, тыдня.Выключэнне: веку, ранку, абеду; згоду ў гол, без году тыдзень. |
5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці: дзейніка, дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба. |
6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба. |
7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў: крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа. |
8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці: горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія. |
З канчаткам –у(-ю) ўжываюцца: |
1.Назоўнікі, якія абазначаюць: |
|
|
|
|
|
|
2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць: |
|
3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару, тыражу, фальклору, люду. |
ПАМЯТАЙ!
Некаторыя назоўнікі могуць ужывацца з паралельнымі канчаткамі –а(-я), -у(-ю). Гэта залежыць ад значэння назоўніка, якое ён набывае ў канкрэтным кантэксце: Ля дома (будынка) старшыні стаяла машына. Алесь атрымаў пісьмо з дому (сям’і, родных). Сустрэцца каля ясеня (канкрэтны прадмет) і стул з ясеню (матэрыял); алмаза (каштоўны камень) - алмазу (мінерал), бастона (танец) – бастону (тканіна), вывада (провад або прыстасаванне для сувязі са знешнім асяроддзем) – вуваду (суджэнне), закона (дакумент) – закону (правіла), пейзажа (жанр жывапісу) – пейзажу (краявід), інструмента (прадет) – інструменту(сукупнасць прадметаў). |