Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
51.12 Кб
Скачать

18. Слоўнікавая праца на ўроках мовы і чытання, яе змест і задачы.

Змест слоўнікавай работы на ўроках чытання прадугледжвае: 1)узбагачэнне мовы вучняў. 2)удакладненне значэння вядомых слоў. 3)шляхам назірання над словам у тэксце выясненне яго стылістычнай функцыі і асноўных лексічных катэгорый. 4)чытанне і аналіз літарытурных твораў. 5)актывізацыя слоўніка вучняў.

Прыёмы тлумачэння: 1.Тлумачэнне неразумелых слоў вучнямі, якім вядома іх значэнне і якія могуць прывесці прыклады іх ўжывання. 2.Значэнне некаторых слоў становіцца разумелым пры чытанні твора. 3.Неразумелыя дзецям словы, якія з’яўляюцца ў творы важнымі, галоўнымі, тлумачацца ў час падрыхтоўчай гутаркі. 4.Пры першым знаемтве з творам, каб стварыць цэласнае ўражанне ад прчытанага, чытанне н перапыняецца для тлумачэння слова ці выразу.

Прынцыпы правядзення слўнікавай работы: 1.Дакладнае значэнне слова пазнаецца толькі ў кантэксце. 2.Пры чытанні мастацкіх твораў не варта тлумачыць кожнае неразумелае слова. 3.На ўроку чытання нельга абмяжоўвацца толькі тлумчэннем неразумелых слоў таксама неабходна звяртаць увагу вучняў і на тое, як аўтар выражае тую ці іншую думку). 4.Работа з образнымі сродкамі падпарадкоўваецца галоўнай мэце чытання – засваенню вобразнага зместу і галоўнай думкі твора.

Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў ажыццяўляюцца ў працэсе падрыхтоўкі розных відаў пераказаў: падрабязнага, сціслага, выбарачнага.

19. Методыка чытання і вывучэння баек ў пачатковых класах.

Цікавым і займальным творам для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца байка. Байка– алегарычнае апавяданне павучальнага зместу. Пад звярамі, птушкамі і рознымі прадметамі ў ёй падразумяваюцца людзі, высмейваюцца іх недахопы. Дзеці любяць байку за прастату зместу і мастацкіх вобразаў, за выразнасць і трапнасць апісання, за багатую, яркую народную мову. Сюжэт байкі звычайна ўяўляе сабой адзін эпізод, адну сцэну з жыцця, на прыкладзе якой аўтар вкчыць мудрасці, проста і даступна расказвае пра розныя недахопы людзей.

Методыку работы над байкай у пачатковых класах вызначаюць яе мастацкія асаблівасці: 1)Падрыхтоўка да ўспрымання байкі.(расказ пра аўтара, гутарка пра жывёл – дзеючых асоб байкі, разгляд малюнкаў). 2)Першае ўспрыманне байкі. (чытае настаўнік, гутарка эмацыянальна-ацэначнага плана, аналіз зместу, выясненне сітуацыі) 3)Чытанне байкі вучнямі і аналіз зместу. (удакладненне структуры і кампазіцыі байкі – чытанне, складанне плана, гутарка па зместе) 4)Раскрыццё алегорыі. 5)Падрыхтоўка да выразнага чытання. Выразнае чытанне вучняў.

Работа з байкай часцей за ўсё складаецца з наступных кампанентаў: успрыманне канкрэтнага зместу; раскрыццё кампазіцыі, характэрных асаблівасцей дзеючых асоб, матываў іх паводзін; раскрыццё алегорыі; выясненне галоўнай думкі байкі; аналіз маралі.

20. Значэнне пазакласнага чытання ў агульнай сістэме класнага чытання. Змест работы па пазакласным чытанні.

Значэнне: Пазакласнае чытанне з’яўляецца састаўной часткай вучэбнага прадмета ”Літаратурнае чытанне“. Мэта пазакласнага чытання – пашырэнне чытацкага кругагляду вучняў, фарміраванне чытацкай самастойнасці, прывіццё цікавасці да чытання кніг, часопісаў, газет, выхаванне актыўных чытачоў. На ўроках пазакласнага чытання дзеці атрымліваюць веды аб элементах кнігі: вокладцы, пераплёце, тытульным лісце, форзацы, змесце, прадмове, пасляслоўі, анатацыі, ілюстрацыі; пачатковае ўяўленне аб каталагу, рэкамендацыйных указальніках для чытання; уяўленні аб перыёдыцы (дзіцячых газетах і часопісах). 

Змест работы па пазакласным чытанні прадугледжвае: сістэматычнае знаемства школьнікаў з даступнай для самастойнага чытання літаратурай і яе відамі; навучанне арыентаванню ў кнізе і сырод кніг, свядомаму выбару патрэбных для сябе, даступных разуменню кніг; развіваць у дзяцей з дапамогай самастойнага чытання жадання і ўмення вычыца; выкарыстоўваць дзіцячую літаратуру для ідэйна-палітычнага, маральна-этычнага і працоўнага выхавання.

21. Формы ўліку пазакласнага чытання. Прыёмы заахвочвання да пазакласнага чытання.

На кожным уроку праводзіцца ўлік таго, что вучні чыталі смастойна. Яны прыносяць у клас кнігі, якія чытаюць ці яшчэ прачытаюуь. У іх з’яўляецца жаданне падзяліцца з таварышамі сваімі думкамі аб прачытаным. Вядуць дзённікі чытача. Таксама настаўнік можа выкарыстоўваць для ўліку чытання разнастайныя анкеты, віктарыны, апытальнікі, лісты кантроля прачытанага, правядзенне абагальняючых урокаў раз у чвэрць.

Прыёмы заахвочвання да чытання розныя: выстаўка кніг на тэму ўрока ці кніг аднаго пісьменніка, рэкамендацыя настаўніка з паказам кнігі, абмен думкамі, чытанне ўрыўкаў з кнгі, якую рэкамендуюць прачытаць, разгляд ілюстрацый ці ўсёй кнігі, дэманстрацыя фрагментаў дыяфільма.