- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
Паводле матываў і тэматыкі блізкая да паэзіі Купалы і Коласа. У друку дэбютаваў в«Маці-Беларусі» ў 1907(«Наша ніва»).
Ужо самы ранні, вучнеўскі твор Гаруна паэма “Мае Коляды”, сведчыць пра тое, што пачынаючага паэта хвалявала праблема нац.годнасці паэта. Гэта гісторыя абуджэння нац. свядомасці ў вясковага хлопчыка. Апублікаваны пад псеўданімам Сумны.
Большасць твораў напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, беларускага моўнага асяроддзя. Многія творы Алеся Гаруна скіраваны ў бок грамадска-палітычнага жыцця, прысвечаны надзённым падзеям тых часоў. Сцвярджаючы, што ў час войнаў пакутуюць не іх пачынальнікі, а простыя людзі, аўтар выкрывае і асуджае ганебную сутнасць войнаў, паказваё іх бесчалавечны і трагічны характар. У складаных умовах 1917-1920 гг. Пісьменнік спрабаваў акрэсліць напрамкі і перспектывы грамадскага развіцця, даць ацэнку дзейнасці палітычных партый і іх праграмам.
"Брацця, к агульнаму шчасцю...", "Кліч" уласцівы дэкларацыі, звароты, заклікі да роўнасці, братэрства, да вызвалення з-пад рабскага духу, на штурм.
У творчай спадчыне Алеся Гаруна нямала філасофскіх твораў: "Nocturno", "Ідуць гады", "На смерць". Лірычны герой гэтых вершаў разважае над глабальнымі праблемамі рэчаіснасці: сэнсам чалавечага жыцця, яго скарацечнасцю.
Гарун вельмі любіў сваю радзіму. Яна паўставала перад ім у вобразе жанчыны-маці. Кантрасныя малюнкі-карціны роднага краю паўстаюць у вершы «Як надарыцца мінута...».
Па Гаруну, быць роўным сярод роўных не азначала пазбавіцца нац.адметнасці, у гэтым ён разыходзіўся з бальшавіцкім разуменнем інтэрнацыяналізму.
Як і Купала, Гарун не аднойчы звяртаўся да мінулага радзімы, шукаючы там «прычыны нашых бед і крыўд». У вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам» паэтычнымі сродкамі ўзнаўляецца гісторыя роднага краю: Але насталі іншыя часы — «бел. слава і воля адышла, адцвіла, закацілась». У тым, што народ не знік, не загінуў, паэт бачыў заслугу мовы. Як запавет нашчадкам гучаць апошнія радкі верша. Верш прысвечаны 4-годдзю “НН”
Творчая спадчына паэта тэматычна багатая і шматстайная. Побач з грамадзянскай лірыкай — філасофскія вершы («Жыццё»), маляўнічыя, настраёвыя прыродаапісальныя («Вясна», «Вецер»), усхвалявана лірычныя, інтымныя («Дзяўчаці», «Пралескі»).
Пасля вяртання з Сібіры, у Г.узмацняецца пачуцце асабістай адказнасці за лес роднага краю. Ен ніколі не пакідаў веры ў жыццевую сілу народа: “Народ”.
На пераапрацоўцы біблійскага падання заснаваны в “Самсон”, у якім ухваляецца самаахвяраванне для знішчэння ворагаў. Сэнс: народ, які паверыць у свае сілы і не спыніцца перад ахвярамі, не будзе цярпець знявагі.
Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
Літ творчасцю Гарун займаўся ў Сібіры, адкуль пасылаў свае творы ў “НН”, потым у газету “Беларус”, дзе друкаваў іх пад псезданімам А.Сумны. Паступова назбіралася цэлая кніжка “маркотных песняў-дум”. І аўтар даў ёй назву “Матчын дар”. Зборнік выйшаў у 1918. Складаецца з 3 раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): першы з другім утвараюць антанімічную пару, а трэці, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам — вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зборніку.
Паасобныя алегарычныя творы зборніка вызначаюцца глыбокім філасофскім роздумам над кардынальнымі пытаннямі чалавечага быцця. Лірычнаму герою верша “Nokturno” Нядоля адкрывае вочы на глабальныя заканамернасці: на бяссмяротнасць жыцця, на непазбежнасць абнаўлення яго формаў, на вечны, нястрымны рух у прыродзе і грамадстве. Хоць восенню лес і замірае, але вясною ён адраджаецца. Так і пакуты людзей падрыхтоўваюць непазбежныя перамены і абнаўленне грамадства. Гарун прыходзіць да высновы, што для вызвалення духоўнага патрэбна жывое, дзейснае слова. Прычым слова гэтае павінна быць родным, матчыным, якое толькі і здольнае глыбока ўскалыхнуць нацыянальна-патрыятычныя пачуцці беларуса.: «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам”
Асаблівасці вершаў:
-складаная рытміка
-пульсуючая дынаміка радкоў
-звроты, заклікі, роздумы
Зборнік “Матчын дар” стаіць на адной ступені з “Вянком” і “Шляхам жыцця”. Зборнік «Матчын дар» - песня-мара аб Радзіме. . Паэтьгчныя творы ўсіх трох раздзелаў так ці інакш звязаны з радзімай. Усе яны - сведчанне цеснай духоўнай сувязі з роднай старонкай, якая ажывала ў паэтычных радках, успамінах, а таксама, напэўна, і ў гутарках са знаёмымі.
Наватарства зборніка:
-навізна тэматыкі і настрояў, звязаных з выгнанніцкім лесам паэта
-адкрыты рэвалюцыйны пафас паэта
-урбаністычныя малюнкі, псіхалогіі гараджаніна, рэалій мяшчанскага побыту
-насычэнне лірыкі філасофскім пачаткам
