- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
З’яўляўля карэспандэнтам дэмакратыч.газет і часопісаў (“голас, Украінская жізнь, Русскій экскурсант, Національные проблемы”)Б. прапагандаваў ідэі сяброўства паміж суседнімі славянскімі народамі, выступаў супраць шавіністычных тэндэнцый ў гады імперыяліст.вайны, выкрываў прадажнасць буржуазнай прэсы.
Есць артыкулы прысвечаныя нац і грамадска-палітычным праблемам: "Новая интеллигенция", "О гуманизме и неосмотрительности", "Белорусы", "Украинское казачество", "Образы Галиции в художественной литературе"), выходзяць гісторыка-краязнаўча-этнаграфічныя брашуры ("Червонная Русь", "Угорская Русь", "Братья-чехи"), а таксама літаратуразнаўчыя рэцэнзіі, фельетоны.
“Хто мы такія” артыкул накірваны схіліць на бок адраджэння не толькі інтэлігенцыю а іншыя народныя масы. Ен даводзіць, што насельніцтву нашага краю аніяк нельга вызначаць сваю нацыянальнасць толькі паводле рэлігійнай прыкметы. 3 мэтай дапамагчы простым людзям адчуць сябе гаспадаром на зямлі роднай Бацькаўшчыны, Багдановіч знаёміць іх з найбольш адметнымі старонкамі ўласнай гісторыі, але і не ўтойвае, у якіх цяжкіх умовах у яго час даводзіцца адстойваць беларусам сваё права на існаванне. Заклікаў іх не пакідаць сваёй гаворкі, песень, звычаяў.
Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля падзей 1917 і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы, разабрацца ў нац палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Пілсудскага.
Сапраўднае імя: Аляксандар Прушынскі
Годы жыцця: 1887-1920
Месца нараджэння: Новы Двор
Адукацыя:
-прыходскае вуч (1897)
-Менскае рамеснае вучылішча(1902).
Працаваў
-сталер(Мінск).
-вадаліў на рЛена і Віцьма
-на залатых капальнях
Член партыі эсэраў (1904). Арганізоўваў вучнёўскія гурткі, агітаваў рабочых. У гэтым годзе ён першы раз сутыкнуўся з бел друкам. У ягоныя рукі патрапіла падраная, забруджаная кніжка, друкаваная лацінкай. Ён пачаў яе чытаць, перакананы, што напісаная яна па-польску. Калі зразумеў, што гэта сваё, роднае слова, з вачэй хлопца паліліся слёзы. З гэтага часу ён пісаў па-беларуску. ("Гапон"Дуніна-Марцінкевіча).
1905-1907-напісаў трохі сацыяльна-рэвалюцыйных вершаў (цяпер згубленых), якія сам распаўсюджваў сярод моладзі і рабочых. Таксама ўсталяваў кантакт з бел рухам. У 1907 паліцыя схапіла паэта ў нелегальнай эсэраўскай друкарні. Пасля гадавога знаходжання ў турмах у Менску і на Лукішках у Вільні ён быў высланы ў Сібір, там сустрэўся з Лёсікам (1912). На баржы № 18 ён падрыхтаваў да друку свой зб"Матчын дар", перасланы ў 1914 у Вільню. Сібір зрабіла Прушынскага сапраўдным паэтам. Вершы Алеся Гаруна, "песні няволі", адзначаюцца велізарным духовым напружаннем, багаццем формаў, незвычайнай рытмікай. З 1915 Прушынскі працаваў на залатых капальнях у Бадайбо, дзе дачакаўся Лютаўскай рэвалюцыі. Ён перайшоў у партыю меншавікоў. У траўні 1917 г. ён апынуўся ў Маскве, дзе спрабаваў арганізаваць масы беларускіх бежанцаў у Беларускую народную грамаду. Быў выбраны дэлегатам на Усерасейскі Устаноўчы сход.
1917-вяртанне ў Менск цяжка хворым на сухоты. Браў удзел у дзейнасьці беларускіх арганізацый, удзельнік стварэння БНР, рэдагаваў газэту “Беларускі шлях”. Пры савецкай уладзе працаваў у дзіцячых прытулках.
1920-абвастрэнне хваробы. Па дарозе ў Закапанэ, у Ваўкавыску захварэў на дэзентырыю і ад яе памер у Кракаве. Пахаваны на Ракавіцкіх вайсковых могілках.
1947-быў сярод іншых бел літаратараў абвешчаны «здраднікам беларускаму народу», да 1980-х гадоў яго творы не выдаваліся.
1980-я закінутую магілу адшукаў Алег Латышонак. У 1988 на месцы пахавання Гаруна быў усталяваны надмагільны помнік.
Творчасць:
Паводле матываў і тэматыкі блізкая да паэзіі Купалы і Коласа. Талент да пісання вершаў выяўляўся з дзяцінства, але пісаў ён па-расейску і пераважна ў гумарыстычным тоне. У друку дэбютаваў в«Маці-Беларусі» ў 1907(«Наша ніва»).
Зборнікі:
-“Матчын дар”(1918)
-“Жывыя казкі”(1920)
