
- •Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
- •М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
- •Публіцыстычная творчасць м. Багдановіча.
- •Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.
- •Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі а. Гаруна.
- •Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку а. Гаруна “Матчын дар”.
- •Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.
- •Пошукі а. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характарыстыка канфлікту і герояў.
- •Публіцыстычныя артыкулы а. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.
- •Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.
- •Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. На старонках “Нашай нівы”.
- •В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.
- •Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі в. Ластоўскага.
- •Аналіз аповесці “Лабірынты” в. Ластоўскага.
- •Вацлаў Ластоўскі ― крытык.
- •Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.
Праблема красы ў эстэтыцы м. Багдановіча (вершы “у вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).
Вершаваныя лірычныя апавяданні "У вёсцы" і "Вераніка". Абодва - даніна захапленню паэта жанчынай. Паэтычнае апісанне глыбокіх пачуццяў жанчыны да дзіцяці, уласцівых нават маленькай дзяўчынцы - ідэйная задумка твора "У вёсцы". Фабула "Веранікі" - успамін аб дзяўчынцы, якая непрыкметна для аўтара, "ў красе свае вясны" вырасла, абудзіўшы ў душы паэта першае каханне, а з ім - цягу да ідэальнага, прыгожага, да паэзіі. Музай для Максіма Багдановіча паслужыла Ганна Какуева, сястра яго аднакласніка, таленавітая піяністка. Вераніка ― сірата, расла самотнай, засяроджанай ў сабе, часцей за ўсе з кніжкай, між зелак і кветак Яна расла, поруч з паказной красой уражвала і краса натуральная, унутраная. Закаханы ў яе напісаў ей верш, але яна засмяялася толькі. Але гэта не крыўдна, бо смех ― чысты, бязвінны. Краса ўзвышае чалавека, робіць яго спагадлівым, чуйным, лепшым. Цяпло ў душы героя “Веранікі” запалена на ўсе жыцце, сагравае ў цяжкі час. Расце ліпа, а з ею разам і надпіс на кары ― “Вераніка”.
Яшчэ два празаічныя творы Б — «Мадонна» і «Апавяданне аб іконніку і залатару» — перагукваюцца з вобразамі ягонай паэзіі. У першым выпадку варта ўспомніць невялікую паэму «У вёсцы» з яе незвычайным прывабным вобразам малой дзяўчынкі, якая, тулячыся, суцяшаючы спалоханага, «гадоў двух хлолчыка», паўстае ў іпастасі Маці, Мадонны. Другое апавяданне, прысвечанае іконніку і залатару, зноў жа вяртае нас да сталай думкі Багдановіча: у мастацтве галоўнае не тэма (нават святая), а майстэрства, высокая мастацкая дасканаласць твора. Прытча “Апокрыф”-Тэма мастацтва, апафеоз мастацтву. Два вобразы ― колас ― “хлеб штодзенны” і васілек ― “сімвал красы”. Без жытняга коласу, г.зн. без хлебу, без працы не будзе і кветак васілька, красы, прыгажосці. Гімн народу: “Нашто каласы, калі няма васількоў”. Алегарычнае апавяданне, паэт раскрывае сутнасць мастацтва як выяўлення адвечных духоўных запатрабаванняў чалавека, яго імкнення да прыгожага, узвышанага, справядлівага. Выяўлены душэўны склад народа, яго творчы патэнцыял. Нацыянальная і філасофская праблематыка.
М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.
1910 ― першая спроба літаратурна-крытычнага твора (“І.Неслухоўскі”), няскончаны. МБ разумеў, што на Беларусі адсутнічае прафесійная крытыка, таму імкнуўся заняць гутэю нішу.
На развіцце гуманітарнай навукі паўплывалі яго працы: Санет” (1918), нарыс “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці а 16 стагоддзя”.
Прынцып ― вывучэнне літаратуры з лікам палітыка-эканамічнай сітуацыі, эпохі, часу. Для Багдановіча было важна, каб крытык карыстаўся пачуццем такту, павагі да літаратара. Недапушчальны: катэгарычнасць, паспешлівсць у ацэнках, празменая эмацыйнасць. Творчыя прыкметы ― касмапалітызм, імкненне да універсалізму, свабоднае выкарыстанне вобразаў.
“Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да 16 стагоддзя”, “За сто лет. Нарыс гісторыі бел.пісьменнасці”, “Новый період в історіі белорусской літературы”-распрацоўка канцэпцыі развіцця бел літ ад старажытнасці да пачатку ХХ ст. Праблема гістар.шляхоў развіцця, нац.вытокаў мастацтва ва ўмовах абвастрэння палемікі вакол так званага “бел.пытання”. Аналізуючы працэс зараджэння бел.літ, аўтар падкрэсліваў сувязь яе з гіст народа, станаўленнем самасвядомасці, культурнымі здабыткамі суседніх народаў. Асаблівая роля ў фарміраванні нац.асноў мастацкай літ з самага пачатку належыць фальклору. Аналізуючы “Слова аб палку Ігаравым”, Б. падкрэсліваў, што ўся вобразаня структура твора звязана з вуснай паэзіяй народа. Асн.эстэтычнай задачай літ паэт лічыў адлюстраванне “шырокіх грамадзян. патрэбнасцей”, неабходнасць “праўдзівага здавальнення дух. патрэб чытачоў”.
Паэт паспяхова выкарыстоўвае распрацаваны ў свой час Бялінскім жанр так званых гадавых літ-крытычных аглядаў: Глыбы і слаі, За тры гады.
“За сто лет” (1911). Звязваў адраджэнне першых дзесяціггоддзяў 19 ст. з пачаткам фарміравання нацыянальнай інтэлігенцыі, чаму спрыяла дзейнасць Віленскага у-та. Культурна-гістарычная школа адмоўна паўплывала на МБ, таму што не прымала рэалістычнасці формаў. Увогуле эвалюцыя МБ ішла ад пераадольвання культурна-гістарычнай школы да эстэтычнай, узмацнення суб’ектыўнага пачатку.
“Глыбы і слаі”:Прызываў кожнага пісьменнікага знайсці асабістую манеру пісьма.
“За тры гады”(1913). Агляд беларускай літаратуры. МБ зразумеў важнасць высвятлення творчай манеры пісьменнікаў. Вылучае тыя творы, ў якіх шчырасць, светласць, хрысціянскія ідэі спалучаліся з прыгожай формай.
“Забыты шлях”(1915)-паслядоўна сфармулявана аснову творчай канцэпцыя пісьменніка, яго трактоўку народасці літ як састаўной часткі бел.народ.культуры
Ад мастацкіх перакладаў Б. пераходзіць да тэарэтыч. асэнсавання спадчыны прадстаўнікоў укр.літ: “Краса і сіла”.
Стварыў панамару бел літ, выпрацаваў метадалогію вывучэння бел.літ., пабудаваў фундамент нац літаратуразнаўству. Таксама пісаў артыкулы на рускай мове.
У тэарэтыч.артыкулах і рэцэнзіях Б. адкрыта выступаў з крытыкай сучаснага яму мадэрнізму