
- •Краязнаўства. Якія формы арганізацыі краязнаўства існуюць, якія сацыяльныя функцыі выконвае краязнаўства?
- •Формы арганізацыі краязнаўства
- •2. Што ўваходзіць у сутнасна-функцыянальную структуру бібліятэчнага краязнаўства? Кірункі развіцця.
- •3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства – тэарэтычная падсістэма бібліятэчнага краязнаўства
- •4. Пералічыце і дайце характарыстыку асноўным кампанентам краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (кдб)
- •5. З якіх бібліятэчных працэсаў складаецца краязнаўчая работа бібліятэк?
- •6. Публічная бібліятэка як цэнтр бібліятэчнага краязнаўства. Адметныя рысы.
- •7. Якія існуюць асаблівасці арганізацыі краязнаўчай дзейнасці універсальных навуковых і універсальных публічна-масавых бібліятэк?
- •8. Краязнаўчы фонд (кф) бібліятэкі. З якіх груп дакументаў ён складаецца? Якасці кф. Тыпы і віды краязнаўчых дакументаў.
- •9.Якія існуюць асаблівасці фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных навуковых, універсальных публічна-масавых і галіновых спецыяльных бібліятэк?
- •10. Якія вы ведаеце ўмовы фарміравання адзінага сукупнага краязнаўчага фонда края?
- •Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
- •12. Што уваходзіць у асноўныя крытэрыі (метады) вывучэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента?
- •13. Віды камплектавання краязнаўчага фонда. Якія існуюць крыніцы яго папаўнення?
- •14. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда
- •15. Тыпалогія абанентаў – карыстальнікаў краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэкі па краязнаўству.
- •16. Што ўваходзіць у структуру краязнаўчых патрэб абанентаў? Якія існуюць віды чытання краязнаўчых дакументаў?
- •17. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству.
- •18. Як мясцовае насельніцтва ўдзельнічае ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк? Накірункі і формы ўдзела.
14. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда
Вынікам рацыянальнага размяшчэння КФ з’яўляецца ўзровень яго выкарыстання і захавання. Праблема размяшчэння КФ, у тэарэтычным плане, не выражана, не распрацавана, бо адсутнічаюць абгрунтаваныя метадычныя рэкамендацыі і арганізацыйна-тэхналагічныя прыёмы. У практыцы назіраецца: шматварыянтнасць арганізацыйнай структуры КФ; мноства спосабаў размяшчэння і расстаноўкі КД; працэс драблення КФ.
Бібліятэкі па рознаму вырашаюць пытанне структуравання КФ:
а) кніжны збор (краязнаўчы) — асобна захоўваецца ў краязнаўчым аддзеле;
б) КФ не выдзяляецца, але ў інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле збіраецца падсобны КФ і даведачны апарат;
в) КФ не выдзяляецца з агульнага фонда, большая яго частка (да 70%) размяшчаецца ў фондасховішчы, у структуры якога арганізуецца дэпазітарны фонд КФ і калекцыя мясцовых выданняў.
Іншыя дакументы размяркоўваюцца па аддзелах абслугоўвання фонда па іх профілю.
Такім чынам, пад арганізацыйнай структурай КФ разумеюць фонд: аддзела (сектара) краязнаўства, сектара або групы дэпазітарнага захоўвання, групу выдзеленых па сцелажах краязнаўчых дакументаў.
Вызначыць аптымальную структуру КФ вельмі складана, бо фізічна немагчыма сканцэнтраваць у адным месцы ўсе КД (у кожным аддзеле ёсць па свайму профілю КД). Таму неабходна мець комплекс прыёмаў і сродкаў забеспячэння ўзаемасувязі розных частак КФ, якія змешчаны ў розных аддзелах бібліятэкі.
КФ па функцыянальным прызначэнні дзеліцца на дейнічаючы фонд і запасны, чытацкі і службовы, аператыўны і дэпазітарны, асноўны і дапаможны.
Універсальныя навуковыя абласныя бібліятэкі.
1. КФ аддзела краязнаўства абл. б-к — дзейнічаючы фонд, які выкарыстоўваюць абаненты.
— Каб захаваць унікальную, рэдкую частку дзейнічаючага фонда, ствараюць запасны фонд (рэзервовы, страхавы).
— Дзейнічаючыя фонды дзеляцца на: чытацкія фонды (фонд аддз. краязнаўства, аддз. абслугоўвання), службовыя – біб-ры кожны дзень звяртаюцца да іх (падсобны фонд сектара краязнаўчай бібліяграфіі).
— Чытацкі КФ дзеліцца на: аператыўны (фонд аддзела краязнаўства), дэпазітарны (дэпазітарны фонд КД у структуры фонда асноўнага захавання).
— Аператыўныя фонды дзеляцца: асноўныя фонды, яны прызначаны для забеспячэння пастаяннага (доўгага па часу) захоўвання КД. Аператыўнасць дасягаецца шляхам фарміравання падсобных ф. чытальных залаў краязнаўчай літ-ры. Дапаможныя ф. ствараюць для аператыўнага фізічнага і інтэлектуальнага доступа да дакументнай інфармацыі, якая прысутнічае ў асноўных фондах (інтэлектуальны доступ шляхам стварэння даведачна-бібліяграфічнага ф. ў сектары краязнаўчай бібліяграфіі).
Такім чынам, КФ уяўляе сабой складаную структурную з’яву, якая дазваляе захоўваць і выкарыстоўваць КД.
2. У падсобным ф. сектара краязнаўчай бібліяграфіі інфармацыйна-бібліяграфічнага аддз. абл. б-кі збіраюць: статыстычныя даведнікі; штогоднікі, бібліяграфічныя дапаможнікі; манаграфічныя выданні (аб’ём 100-300 экземпляраў). Карыстаюцца супрацоўнікі і часткова абаненты бібліятэкі.
3. Дэпазітарны фонд (ДФ) УНАБ захоўвае КД і мясцовыя выданні, якія паступілі незалежна з якіх крыніц. У ДФ КД пастаянна захоўваюцца ў 2-4 экземплярах, мясцовыя выданні — 1-2 экземплярах. ДФ з’яўляецца састаўной часткай фонда асноўнага захоўвання і выдзяляецца на асобных сцелажах. КД, якія ўключаюцца ў фонды і іншых аддз. б-кі, згодна іх профіля, з’яўляюцца, у асноўным, дублетнымі і прызначаны для выкарыстання абанентамі ў гэтых аддзелах.
4. Спецвіды тэхнічнай дакументацыі, нотныя выданні, выяўленчыя выданні, кінафотафонадакументы, выданні на замежных мовах, неапублікаваныя дакументы, рэдкія, рукапісныя матэрыялы размяшчаюцца ў фондах суадносных аддзелаў УНАБ.
5. Мясцовыя перыядычныя выданні захоўваюцца па-рознаму: у аддзеле краязнаўства (апошніх год выдання); у аддзеле асноўнага захоўвання (за мінулыя гады); а можна незалежна ад года выдання ў адным з гэтых аддзелаў сканцэнтраваць падфонд перыядычных выданняў.
КФ знаходзіцца ў розных аддзелах б-кі, таму для яго выкарыстання і папулярызацыі трэба стварыць краязнаўчы Даведачна-Бібліяграфічны Апарат, і перш за ўсё, зводны краязнаўчы каталог: ён аб’ядноўвае КД; забяспечвае прадметную сувязь краязнаўчых выданняў, указвае месцазнаходжанне КД.
Цэнтральныя бібліятэчныя сістэмы публічных бібліятэк.
У ЦБС КФ у найбольш поўным складзе фарміруецца ў ЦБ: у чытальнай зале збіраюцца каштоўныя КД, якія карыстаюцца попытам; у галіновыя і спецыялізаваныя аддзелы ідуць дублетныя экземпляры краязнаўчых галіновых выданняў; на абанеменце збіраюцца КД, якіх у бібліятэцы ў дастатковай колькасці. КД размяшчаюцца на асобных паліцах, выставах "Наш горад (сяло)".
Б-кі-філіялы збіраюць агульныя выданні аб вобласці, горадзе, раёне; выданні, прысвечаныя сваёй зоне абслугоўвання (сяло, мікрараён горада). У ЦБС ствараюць тэматыч. альбомы, папкі выразак з газет, летапісы краю. З мэтай выдзялення КД б-кі выкарыстоўваюць "малыя" лакальныя формы арганізацыі КФ: кніжныя выставы; тэматычныя папкі газетных выразак; калекцыі КД, якія былі падараны мясцовым краязнаўцам; падборкі краязнаўчых дак-таў па вызначанай тэме; набор фатаграфій мясцовых славутасцей; камплекты слайдаў, створаных карыстальнікамі б-кі і інш.
Размеркаванне КФ на адносна самастойныя структурныя часткі дае магчымасць свабодна манеўрыраваць зборамі КД для прадстаўлення іх абанентам і гарантаванага захавання.
КД расстаўляюцца па паліцах згодна спосабу расстаноўкі ўсяго фонда б-кі: сістэматыч. расстаноўка, тэматыч., прадметная, у прыватнасці, па табліцах ББК.
У памяшканнях, дзе захоўваецца КФ, падтрымліваецца аптымальная тэмпература, вільготнасць паветра, суадносны санітарна-гігіенічны рэжым, забяспечваюцца проціпажарныя і сацыяльныя мерапрыемствы аховы КД. Краязнаўчыя матэрыялы рэдка перавыдаюцца і лепшыя з іх хутка фізічна зношваюцца, таму ў бібліятэках пераводзяць краязнаўчыя дакументы з бумажных на іншыя формы носьбітаў, ствараюць і страхавы КФ на мікра і электронных носьбітах.