
- •Краязнаўства. Якія формы арганізацыі краязнаўства існуюць, якія сацыяльныя функцыі выконвае краязнаўства?
- •Формы арганізацыі краязнаўства
- •2. Што ўваходзіць у сутнасна-функцыянальную структуру бібліятэчнага краязнаўства? Кірункі развіцця.
- •3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства – тэарэтычная падсістэма бібліятэчнага краязнаўства
- •4. Пералічыце і дайце характарыстыку асноўным кампанентам краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (кдб)
- •5. З якіх бібліятэчных працэсаў складаецца краязнаўчая работа бібліятэк?
- •6. Публічная бібліятэка як цэнтр бібліятэчнага краязнаўства. Адметныя рысы.
- •7. Якія існуюць асаблівасці арганізацыі краязнаўчай дзейнасці універсальных навуковых і універсальных публічна-масавых бібліятэк?
- •8. Краязнаўчы фонд (кф) бібліятэкі. З якіх груп дакументаў ён складаецца? Якасці кф. Тыпы і віды краязнаўчых дакументаў.
- •9.Якія існуюць асаблівасці фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных навуковых, універсальных публічна-масавых і галіновых спецыяльных бібліятэк?
- •10. Якія вы ведаеце ўмовы фарміравання адзінага сукупнага краязнаўчага фонда края?
- •Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
- •12. Што уваходзіць у асноўныя крытэрыі (метады) вывучэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента?
- •13. Віды камплектавання краязнаўчага фонда. Якія існуюць крыніцы яго папаўнення?
- •14. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда
- •15. Тыпалогія абанентаў – карыстальнікаў краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэкі па краязнаўству.
- •16. Што ўваходзіць у структуру краязнаўчых патрэб абанентаў? Якія існуюць віды чытання краязнаўчых дакументаў?
- •17. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству.
- •18. Як мясцовае насельніцтва ўдзельнічае ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк? Накірункі і формы ўдзела.
5. З якіх бібліятэчных працэсаў складаецца краязнаўчая работа бібліятэк?
Працэсы
Працэсы КДБ уключаюць шэраг прац:
Вывучэнне асаблівасцей і профіля края, кразнаўчых запытаў абанентаў.
Фарміраванне краязнаўчага фонду
Прапаганда краязнаўчых дакументаў
Выдача іх чытачам
Стварэнне КДБА
Фарміраванне сістэмы краязнаўчых бібліятэчных дапаможнікаў
Даведачна-інформацыйнае абслугоўванне, інформаванне
Метадычнае забеспячэнне КДБ і распрацоўка навуковых асноў бібліятэчнага краязнаўства
9. Развіццё каардынацыі і кааперацыі з іншымі бібліятэкамі, музеямі і архівамі
6. Публічная бібліятэка як цэнтр бібліятэчнага краязнаўства. Адметныя рысы.
УНАБ і ЦБС павінны вырашаць шэраг іншых задач:
а) задавальненне агульнакультурных, адукацыйных краязнаўчых патрэбнацей абанентаў;
б) асветніцкая дзейнасць у галіне краязнаўства;
в) далучэнне кожнага жыхара края, усяго кантынгента абанентаў да чытання краязнаўчай літаратуры;
г) распаўсюджванне краязнаўчых ведаў у працоўнай, грамадскай, аматарскай і сямейнай сферы дзейнасці.
Публічныя бібліятэкі, як цэнтры бібліятэчнага краязнаўства, павінны стаць не толькі надзейнымі сховішчамі "рэгіянальнай памяці", але і распаўсюджваць краязнаўчыя веды праз назапашаныя ў бібліятэках краязнаўчыя дакументы; арганізоўваць свабодны доступ карыстальнікаў да краязнаўчых збораў і бібліяграфічнай інфармацыі, якія знаходзяцца ў бібліятэках і, па-магчымасці, за іх межамі. Мясцовыя публічныя бібліятэкі павінны адыйсці ад стандартызаваных схем абслугоўвання па краязнаўстве і прадставіць карыстальнікам магчымасць выбару з мноства варыянтаў бібліятэчнага абслугоўвання найбольш суадносныя іх патрэбнасцям і запытам. Розныя ўмовы дзейнасці бібліятэк, аб’ём і склад іх рэсурсаў вызначаюць шматварыянтны працэс бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання.
Мясцовая публічная бібліятэка прыцягвае насельніцтва тым, што збірае ў фонды разнастайныя краязнаўчыя дакументы; прадстаўляе магчымасць атрымаць інфармацыю аб іх; комплексна абслугоўвае па краязнаўстве; карыстальнік мае магчымасць удзельнічаць у краязнаўчых масавых мерапраемствах і г.д. Гэтыя абставіны актуалізіруюць праблему тэарэтыка-метадалагічнага абгрунтавання і пашырэння сродкаў, форм і відаў паслуг бібліятэкі па краязнаўстве. У межах даволі жорсткай арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання менавіта наменклатура паслуг здольна пашырыць магчымасці абанентаў у задавальненні сваіх краязнаўчых запытаў; пераўтварыць краязнаўчую дзейнасць бібліятэк у адзін са сродкаў рэалізацыі прынцыпа канкрэтнасці (дакладнасці) абслугоўвання карыстальнікаў.
7. Якія існуюць асаблівасці арганізацыі краязнаўчай дзейнасці універсальных навуковых і універсальных публічна-масавых бібліятэк?
У практычнай краязнаўчай дзейнасці існуе наступнае размеркаванне абавязкаў у ЦБС і УНАБ:
1. Аддзел камплектавання па дамоўленнасці з іншымі аддзеламі бібліатэкі і, незалежна ад таго, ёсць ці не аддзел краязнаўства — займаецца мадэліраваннем, камплектаваннем і размеркаваннем краязнаўчых і мясцовых дакументаў па структурных падраздзяленнях бібліатэкі. 2. Аддзел апрацоўкі ажыццяўляе першасную аналітэка-сінтэтычную апрацоўку дакументаў; супрацоўнікі аддзела адлюстроўваюць звесткі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах у агульнай сістэме каталогаў і картатэк (службовых і чытацкіх); прадстаўляе неабходную колькасць картак у краязнаўчы аддзел для адлюстравання іх у краязнаўчых каталогах і картатэках. Аддзел апрацоўкі, як правіла, займаецца апрацоўкай і арганізацыяй каталогаў айчынных краязнаўчых кніг. Іншыя віды краязнаўчых мясцовых дакументаў нотныя, выяўленчыя выданні, кінафота-фонадакументы, спецвіды тэхнічнай літаратуры і дакументацыі, рэдкія і рукапісныя выданні, а таксама дакументы на замежных мовах — апрацоўваюцца ў аддзеле апрацоўкі, або ў адпаведных аддзелах абласной бібліятэкі згодна іх профілю.
3. Аддзел арганізацыі і выкарыстання фондаў ЦБС; аддзел захавання асноўнага фонда УНАБ — маюць асноўную частку краязнаўчых і мясцовых дакументаў (ажыццяўляюць гарантаванае захоўванне дакументаў); даюць на пастаяннае або часовае захаванне гэтыя дакументы ў падсобныя фонды аддзелаў бібліятэкі, або часовае карыстанне абанентам непасрэдна; даюць ў часовае карыстанне абанентам бібліятэкі праз МБА і іншым бібліятэкам; вывучаюць выкарыстанне краязнаўчых і мясцовых дакументаў і перадаюць ў аддзел камплектавання прапановы па дакамплектаванні фонда і інш. У структуры асноўнага фонда (фондасховішча), як правіла, вылучаецца дэпазітарны фонд.
4. Аддзел абслуговання:
— абслугоўвае абанементаў дакументамі з падсобнага фонду;
— арганізуе часовыя або пастаянныя выставы гэтых дакументаў, праводзіць масавыя мерапрыемствы, арганізуе адкрыты доступ да фондаў і г.д.
5. Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел ЦБС (калі адсутнічае краязнаўчы сектар) — стварае сістэму краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, падсобны даведачна-бібліяграфічны фонд; вядзе сістэму краязнаўчых каталогаў і картатэк; ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне абанентаў па краязнаўстве; каардынуе краязнаўчую бібліяграфічную дзейнасць у бібліятэцы і за яе межамі.
6. Навукова метадычны аддзел — гэта цэнтр метадычнай і навуковай работы у галіне краязнаўства; арганізуе краязнаўчую дзейнасць па ўсіх напрамках; аказвае метадычную дапамогу супрацоўнікам бібліятэкі края па ўсіх напрамках акрамя бібліяграфічнага; распрацоўвае метадычныя матэрыялы у дапамогу КДБ; ажыццяўляе навукова-даследчую работу ў галіне бібліятэчнага краязнаўства; арганізуе вывучэнне і абагульненне перадавога візіта; робіць штогод абзоры КДБ края; ажыццяўляе перападрыхтоўку бібліятэчных спецыялістаў у галіне бібліятэчнага краязнаўства, праводзіць семінары, канферэнцыі і г.д.
7. Аддзелы бібліятэчнага маркетынгу. Іх супрацоўнікі вызначаюць кірункі інавацыйных працэсаў па краязнаўстве, ствараюць інавацыйныя прадукты (краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі, зборнікі матэрыялаў краязнаўчых даследаванняў, сабраных бібліятэкарамі ЦБС, зборнікаў твораў мясцовых паэтаў, сцэнарыяў краязнаўчых мерапрыемстваў.)
8. Спецыялізаваныя аддзелы (аддзел абслуговання працоўнікаў сельскай гаспадаркі; аддзел тэхнічнай літаратуры, літаратуры па мастацтву, па замежных мовах) працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі па свайму профілю (абслугоўваюць абанентаў, шукаюць прабелы "лакуны" у фондзе, удзельнічаюць у аналітычным роспісу краязнаўчых мясцовых дакументаў па сваёй тэматыцы і г.д.).
Гэта ідэальны варыянт арганізацыі КДБ ва універсальных абласных бібліятэках. Такім чынам, пры наяўнасці асобнага комплекснага краязнаўчага аддзела, іншыя структурныя падраздзяленні бібліятэкі удзельнічаюць у краязнаўчай рабоце суадносна свайму профілю, у цесным узаемадзеянні друг з другам, а таксама з іншымі бібліятэкамі края згодна свайму профілю.