- •Краязнаўства. Якія формы арганізацыі краязнаўства існуюць, якія сацыяльныя функцыі выконвае краязнаўства?
 - •Формы арганізацыі краязнаўства
 - •2. Што ўваходзіць у сутнасна-функцыянальную структуру бібліятэчнага краязнаўства? Кірункі развіцця.
 - •3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства – тэарэтычная падсістэма бібліятэчнага краязнаўства
 - •4. Пералічыце і дайце характарыстыку асноўным кампанентам краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (кдб)
 - •5. З якіх бібліятэчных працэсаў складаецца краязнаўчая работа бібліятэк?
 - •6. Публічная бібліятэка як цэнтр бібліятэчнага краязнаўства. Адметныя рысы.
 - •7. Якія існуюць асаблівасці арганізацыі краязнаўчай дзейнасці універсальных навуковых і універсальных публічна-масавых бібліятэк?
 - •8. Краязнаўчы фонд (кф) бібліятэкі. З якіх груп дакументаў ён складаецца? Якасці кф. Тыпы і віды краязнаўчых дакументаў.
 - •9.Якія існуюць асаблівасці фарміравання краязнаўчых фондаў універсальных навуковых, універсальных публічна-масавых і галіновых спецыяльных бібліятэк?
 - •10. Якія вы ведаеце ўмовы фарміравання адзінага сукупнага краязнаўчага фонда края?
 - •Мадэліраванне краязнаўчага фонда. Віды мадэлей.
 - •12. Што уваходзіць у асноўныя крытэрыі (метады) вывучэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента?
 - •13. Віды камплектавання краязнаўчага фонда. Якія існуюць крыніцы яго папаўнення?
 - •14. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда
 - •15. Тыпалогія абанентаў – карыстальнікаў краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэкі па краязнаўству.
 - •16. Што ўваходзіць у структуру краязнаўчых патрэб абанентаў? Якія існуюць віды чытання краязнаўчых дакументаў?
 - •17. Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўству.
 - •18. Як мясцовае насельніцтва ўдзельнічае ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк? Накірункі і формы ўдзела.
 
Краязнаўства. Якія формы арганізацыі краязнаўства існуюць, якія сацыяльныя функцыі выконвае краязнаўства?
Краязнаўства — гэта вывучэнне насельніцтвам на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і шэрагу іншых фактараў, якія характарызуюць у комплексе фарміраванне і развіццё якой-небудзь пэўнай тэрыторыі краіны (сяла, горада, раёна, вобласці). Тэрмін “краязнаўства” разглядаецца як:
комплекс навуковых дысцыплін і усебаковага вывучэння краю мясцовымі жыхарамі.
ужываецца як грамадскі рух, які аб’ядновывае мясцовае насельніцтва.
Прадмет краязнаўства – тэрыторыя, мясцовасць, родны край.
Памеры паняцця край залежуць ад тыпа і віда бібліятэкі, краязнаўчых запытаў, МТБ.
Кожная бібліятэка акрэслівае тэрытарыяльныя межы свайго краю.
Для універсальнай абластной бібліятэкі – гэта тэрыторыя вобласці, для раённай – раён, для гарацкой – горад, сельскай – сяло.
Край – гэта канкрэтная частка дзяржавы, якая супадае з адзінкай сучасным адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленнем. Вызначаецца з улікам знешніх гістарычных межах, фізіка-геаграфічных, прырода-кліматычных, эканамічных і іншых крытэрыяў раяніравання.
Краязнаўства мае сацыяльны характар, выконвае
выхаваўчую функцыю;
асветніцкую функцыю;
садзейнічае навуковай і вытворчай дзейнасці.
Аб’ект вывучэння краязнаўства – прырода, насельніцтва, гаспадарка, культура і інш.
Прадмет вывучэння краязнаўства – край.
Напрамкі вывучэння края:
Усебаковае вывучэнне прыроды і прыродных каштоўнасцей.
Вывучэнне народнай гаспадаркі, выяўленне новых крыніц сыравіны і дадатковых рэсурсаў для эканомікі края.
Вывучэнне гістарычнага мінулага края.
Вывучэнне нацыянальных, геаграфічных асаблівасцей, этнічнага, антрапалагічнага складу насельніцтва.
Улік і абарона помнікаў архітэктуры, культуры, вывучэнне дыялекта, мастацкіх промыслаў.
Формы арганізацыі краязнаўства
Дзяржаўнае краязнаўства
Грамадскае краязнаўства
Школьнае краязнаўства
Кааператыўна-камерцыйнае
Асобна-ініцыятыўнае
1. Дзяржаўнае краязнаўства – вывучэнне края мясцовымі гаспадарчымі органамі (маюць дакументы і статыстычныя матэрыялы па эканоміке і культуры.)
НацДзяржІнстытуты, НацАкадНавук, вопытна-сельскагаспадарчыя станцыі.
Дзейнасць нацыянальных музеяў – рэчавая энцыклапедыя краю (збіраюць, вывучаюць, папуляр. гістарычных помнікаў, твораў мастацтва, ствараюць экспазіцыі, каталогі, даведнікі).
Кнігагандлёвыя арганізацыі, кніжныя магазіны, кніжныя выдавецтвы – распаўсюджваюць літаратуру.
Грамадскае краязнаўства – развіваецца па ініцыятыве аматарскіх краязнаўчых арганізацый. Дзейнічаюць пры дамах культуры, музеях.
Школьнае краязнаўства – вучні розных класаў, вывучаюць свой край на занятках, у гуртках, школьных музеях, на экскурсіях. Школьнікі сустракаюцца з краязнаўцамі, удзельнічаюць у вечарынах, конкурсах па краязнаўству. Краязнаўчыя матэрыялы выкладаюцца на прадметах гісторыі, геаграфіі, літаратуры.
Бібліятэчнае краязнаўства – гэта адносна самастойная вобласць бібліятэчнай дзейнасці, скіравана на грамадскія краязнаўчыя патрэбы сродкамі бібліятэкі.
