- •Уcтанова адукцыі
- •«Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі»
- •Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
- •“Эканамічная сацыялогія”
- •Часть 1 для студэнтаў спецыяльнасцей 1 – 25 01 07 – Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве 1 – 26 02 03 – Маркетынг
- •Лекцыя 1 Сацыялагічнае бачанне эканомікі1
- •Лекцыя 2 Эканамічныя паводзіны
- •Лекцыя 3 Сацыяльныя інстытуты
- •Лекцыя 4 Сацыяльная стратыфікацыя
- •Лекцыя 6 Сацыяльная мабільнасць
- •Лекцыя 7 Сацыялогія прадпрымальніцтва
- •Лекцыя 8 Рынак працы
- •Лекцыя 9 Прадаўцы і спажыўцы паслугаў
- •Залескі Міхал Антонавіч Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
- •220114, Г. Мінск, вул.Ф. Скарыны, 8, к.2
Лекцыя 8 Рынак працы
Давайце ўявім сабе, што на працы адносіны маюць выключна фармальны характар. Ў такім выпадку, ўсё павінна быць адлюстравана ў дамове. Калі ж дамова раптам апынецца неадпаведнай часу, то працоўныя бдуць імкнуцца прыватызаваць частку з сумеснага збытку, пра каторы мы згадвалі ў папярэдніх лекцыях.
Ці існуюць спосабы абысці фармалізацыю, каторая ідзе выключна зверху і наблізіцца да любай майму сэрцу анархіі, каторая маці парадку? Ёсць. Проста пераразмеркавальны канфлікт з вонкавага кіравання, ад ўласьнікаў перадаецца мэнэджэрам. І вось, калі не толькі ўласнік, але і мэнэджэр мусіць ажыццяўляць спецыфічныя інвэстыцыі, то ён паўстае перад дылемаю: ці то прыватызаваць тое, што кепска ляжыць, ці то падумаць як максімізаваць зыск. Ад гэтае дылемы бяруцца два тыпы фірмаў: адны арганізаваныя як карпарацыі, а другія – як партнерства8
Ў тэорыі атрымліваецца цудоўна, а вось на практыцы. Даследчыкі сцвярджаюць, што на практыцы асноўныя ўмовы працы, памер заробку, гарантыі занятасці, магчымасць прасунуцца па службе, чым далей тым болей залежаць ад ўзаемаадносінаў паміж работнікам і ягонымі кіраўнікамі. На дзяржаўнай службе, дык наогул ў большай ступені чым ад кваліфікацыі досведу і працоўнага стажу.
Гэта сведчыць пра тое, што адносіны, каторыя склаліся на, так бы мовіць сярэднім беларускім прадпрыемстве і ў сярэдняй арганізацыі вызначаюцца як адносіны аднабаковай залежнасці працаўнікоў ад кіраўніцтва.
Нам таму прыдзецца разглядзець чыннікі павялічэння і, натуральна, скарачэння гэткага кштальту залежнасці. Да таго ж варта высветліць, якім чынам разьмеркаваныя суадносіны патэрналісцкіх і партнерскіх арыентацыяў работнікаў на тых прадпрыемствах, што дзейнічаюць паспяхова.
Дзяржаўная прапаганда настойліва сцвярджае, што асноўныя крызісы ў жыцці нашага грамадства пасля краху Другіх Саветаў паспяхова пераадоленыя. Маўляў, эканоміка дэфіцыту адышла ў мінулае, камуністычная сістэма трансфармаваная і ўсё лепшае ад яе захаванае, дзяржаўныя інстытуты адноўленыя на якасна новым ўзроўне, эканамічныя праблемы набылі новы змест і г.д. Атрымліваецца, такім чынам, што мы жывем ў пасавецкім рынкава арыентаваным грамадстве.
Калі так, то і галоўны савецкі крызіс – ў матывацыі працы, таксама пераадолены. Але ж не. Азірніцеся, лічы на той самай матэрыяльнай базе палякі дэманструюць ўтрая вышэйшую экспартнаю прадукцыйнасць на аднаго занятага ў эканоміцы. Ці то у нас сітуацыі нутраныя розныя, ці то міэжнародны кантэкст? І тым не меньш ...
Згадаем канец 80-х пачатак 90-х. Адміністрацыйна-камандная сістэма ў пакутах дахадзіла. Інтэрэса да працы не было ні ў каго, акрамя аматараў сваёй справы. Сувязі паміж працай і дабрабытам ні назіралася. Паўстала праблема актывізацыі росту спажывецкае актыўнасці, то бок росту прапановы спажывецкіх тавараў.
Так, імпартныя тавары з’явіліся пасля сакавіцкага крызісу 1991 году і праблема была часова вырашаная. Але, пагадзіцеся, дзеля выйсця з крызісу была скарыстаная методыка не звязаная з фармаваннем эфектыўнага наёмнага работніка, каторы здольны вольна вырашаць праблему прапановы сваіх здольнасцяў да працы на рынку.
Кебічаўскі урад апэляваў хутчэй да страху беспрацоўя і адсутнасці гарантаванага забеспячэння бяз сталага заробку. Крыху матываваўся другі бок – працадаўцы, праз пачатак прыватызацыі.
А потым быў зноў задзейнічаны адміністрацыйна-камандны рэсурс. Каб тое убачыць звернемся да масавых абследванняў аднаго з сэктараў НДЭІ Міністэрства эканомікі. Дарэчы, той сэктар зараз ліквідаваны, а супрацоўнікі звольненыя. Між тым, па мэтодыцы, што выкарыстоўваецца ў ЗША з 1913, а ў Эўропе з 1949 году, навукоўцы вызначалі гэтак званы індэкс спажывецкага аптымізму.
На малюнку вы бачыце розніцу паміж тымі хто адказаў, што матэрыяльны стан сям’і палепшыўся і тымі, хто сцвярджаў адваротнае падчас штоквартальных агульнанацыянальных апытанняў. І гэта за часы самага хуткага росту ВНП.
Ў выніку ўзнікла адэкватная эканамічнай сітуацыі і дастаткова устойлівая сістэма не толькі матывацыі працы, але і працоўных адносінаў.
Варта зірнуцть на структуру і дынаміку асноўных матываў працы рабочых на досыць паспяховых прадпрыемствах Менску. Яе без вагання мачыма акрэсліць як аднафактарную, бо заробак ёсць фактычна адзіным статыстычна значным матывам пасля 1994 году. Ўсе гэтыя савецкія маральныя чыннікі зніклі, беднасць і дэгуманізацыя працы зліквідавалі нават тое, чым славіліся ў перыяд застою НДІ і розныя іньшыя канторы: “клюбы па інтэрэсах” за дзяржаўны кошт.
Доля заработнай платы ў шэрагу чыннікаў павышэння прадукцыйнасці працы:
1993 |
1996 |
1999 |
2002 |
73 |
92 |
90 |
89 |
Пра такі матыў як рэалізацыя сваіх здольнасцяў няма чаго і казаць. З 1996 году ён замыкае пяцёрку (заробак, жытло, ільготы, калектыў, самарэалізацыя) вагаючыся ў межах памылкі вымярэння. Калі мы не маем матывацыі дасягнення, то яе замяняе матывацыя пазбягання. Ў нашым выпадку пазбягання страты працы.
Чаго бракуе, каб заробак не клапаціў, а задавальняў? Змястоўнасці працы, яе называюць галоўным сёння. З’яўленне і умацаванне “працы на паказчык”, назіранне за ростам складзкіх запасаў, дэмаралізуе людзей, не пазваляе падначаленым і начальнікам адчуваць сябе партнерамі.
Доля маладых людзей каторыя лічаць, што памер іхнага заробку можа залежаць ад іхных здольнасцяў і працоўнага ўкладу скарацілася паводле беларускіх сацыялагаў з 1993 па 2003 гады амаль ўдвая і сягае прыкладна 33%. Між тым на гэты чыннік быў асноўны спадзеў лібэралаў-рэстаўратараў капіталізму.
Што разбіла магчымасць партнерства мэнэджараў і выканаўцаў іхных загадаў? Дзве рэчы. Спачатку гульні з інфляцыяй і адпаведныя аўтаматычныя ( і, заўважым, малазразумелыя масе) падвышэнні заробку. А потым, на фоне скарачэння інфляцыі, пераўтварэнне заработнай платы з інструмэнту матывацыі ў інструмэнт панавання, дзеля дасягнення эфэкту падвышэння статусу вертыкалі.
Каштоўнасці беларусаў (рост і скарачэнне):
Беларусы высака ставяць справядлівасць, таму прыцягвае увагу той факт, што фоне фактычнага росту налічаных заробкаў адначасова скарачаецца адсотак людзей, што упэўненыя, быццам той заробак ўзрастае і размяркоўваецца справядліва:
1996 |
1999 |
2002 |
23 |
13 |
7 |
Відавочна, што ў кантэксце партнерства мы мусім разглядацть справядлівасць як валоданне поўнай і дакладнай інфармацыяй пра патрабаванні, ўзнагароды і санкцыі. Такое валоданне інфармацыяй асноўная прыкмета роўных адносінаў, пасада тут не мае значэння.
Між тым, калі адных лічаць “простымі”, як нам ня раз казалі, і праз тую прастату не вартымі таго каб ведаць ўсё што ім хочацца, а другіх здольнымі “правільна”, то бок належным дзеля вышэйшай бюракратыі чынам скарыстацца інфармацыяй, справядлівасць знікае. Яе месца затупае памер “заахвочвання” 9.
Між тым нашы даследванні беларускага светапогляду засведчылі што пасля парадку, працы, сям’і, законнасці і грошай справядлівасць была адной з падвалінаў тога ладу, каторы пачалі рэканструяваць ў 1994 годзе. Ў яе верылі чацвёра з дзесяцёх дарослых, а сярод вяскоўцаў дык і болей.
Зазначым, што справядлівасць наша адрозная прыкладам ад расейскай і не вымагае вырашэння глабальных пытанняў, а патрабуе рэакцыі кіраўніка на праблему тут і зараз. Да таго ж у нас нават за саветамі не надта панавала тэндэнцыя каб дзяліць па роўну. Хутчэй “дзяліць як трэба”. А вось тое “трэба” мае чыста партнерскі характар, бо адпавядае ўнёску кожнага ў агульную справу, каторы на лякальным ўзроўні відаць вельмі добра.
Між тым за часы рынкавага сацыялізму паняцці справядлівасці і сацыяльнага партнерства на вытворчасці неяк зніклі са старонак прапагандысцкай і сацыялагічнай літаратуры Беларусі. Пытанне іньшае, што далей. Відавочна, што пры адсутнасці нармалавага партнерства на вытворчасці, каторую адсутнасць яскрава падцвярджае статыстыка, фармуецца адаптацыйны тып матывацыі працы і адпаведны тып сацыяльнай матывацыі наогул.
Нам вядома як гэта адбываецца за часы таталітарызму. Чым болей людзей забываюцца на справядлівасць і свабоду ведаць, тое што хочаш ведаць, тым болей пануюць грамадскія настроі, што фармулююцца ў словах “выжыць”, “падтрымаць сям’ю”.
Ніхто гэткае патрэбы не адмаўляе. Больш за тое, былі людзі каторыя прайшоўшы ўсе колы пекла і стаўшы потым вялікімі навукоўцамі апісалі гэткую мадэль супрацоўніцтва10. Вось як пралягае той шлях. Міма роўнасці і партнерства, да патэрналізму, а далей...
Якім чынам выйсці да новых задачаў, праз умацаванне партнерства развіць справядлівыя адносіны на працы? Відавочна не праз г.зв. пераадоленне на гасле, каторае ёсць люстэркам стомленасці ў змаганні з праблемай.
***
Тут варта было б паразважаць пра працоўны кодэкс, правы прафсаюзаў, трыпартызм, калектыўную дамову. Але гэта, мабыць, справа іньшых спецыялістаў. Партнерства работнікаў, каторыя змагаюцца за справядлівую аплату сваёй працы мае той самы корань, пра каторы вялося вышэй – зрабіць максімум інфармацыі даступнай дзеля бальшыні партнераў.
Але тут супраць іх паўстае цэлая грамідра: маладаследаваная, як той бок месяца, сацыялогія невуцтва. Задумайцеся: дзецям ня варта ведаць пра справы дарослых, шкалярам – пра праблемы навукаў, студэнтам пра палітыку, нікому – пра асабістыя рахункі вышэйшых асобаў; краінам, што не ўваходзяць ў ядзерны клюб – пра спосаб рабіць бомбу. Бо яны яшчэ не даспелі, не гатовыя, маральна альбо мянтальна, каб карыстацца тым, што дадзена дасведчаным. Патрэбна нейкая ініцыяцыя?
Зацемім, што ў сітуацыі пошуку партнерства паміж працадаўцам і наёмным работнікам у нас навэт не з’явілася сапраўды эканамічных тэрмінаў. Партнерскія адносіны ў нашым выпадку такія, калі матывацыя працы пабудаваная справядліва. Хіба што матывацыя, каторая распадаецца на маральную і матэрыяльную, а зараз яшчэ і матывацыю вольным часам.
8 http://pages.stern.nyu.edu/~hmueller/papers/inside.pdf, там ёсць артыкул: Warneryd, K., Mueller H.M. Inside vs Outside Ownership: A Political Theory of the firm, RAND Journal of Economics. 2001. Vol. 32. No. 3. P. 527-541.
9 “Плябеем можа лічыць сябе кожны, хто прызнае існаванне патрыцыяў”, казаў А.Сквірскі.
10 Bettelheim Bruno. The Informed Heart. Harmondsworth, 1986. Разгорнутая спасыдка ёсць ў клясычнай кнізе Энтані Гідэнса “Сацыялагія”, поўны тэкст каторай разьмешчаны ў Сеціве на некалькіх агульнадаступных рэсурсах.
