Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lection1.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

Лекцыя 2 Эканамічныя паводзіны

Слова “праца” мае станоўчае адценне. Праца – нешта нармальнае, працаваць мусіш. Гультаёў не паважаюць. Але, што ёсць працай сказаць цяжка. Для вяскоўца фондавы брокер – злодзей, альбо, найменей, прайдзісвет.

Лепей будзем весці гаворку пра працоўную дзейнасць, альбо сацыяльныя дзеянні падчас заняткаў, што скіраваныя на здабыванне дабротаў.

Такая дзейнасць заўсёды мае мэту. Такая дзейнасць ёсць заняткам гаспадарчым, бо мае на мэце жыццезабеспячэнне. Клясыфікацыяў можа быць мноства. Больш прыдатная ў сучасных умовах - па адносінах да сродкаў працы: па найме, прадпрымальніцтва, самазанятасць і праца ў хаце.

І ўвесь час, і ўся праца – гэта няспынныя змяненні ў складаным комплексе, што ўлучае асобу, рэчы і адносіны з іньшымі ў кантэксце ўзаемадзеяння грамадства і прыроды.

Таму сацыялізацыя канчаткова адбываецца на працы. Зрэшты ўсе нашы міжасабовыя і міжгрупавыя адносіны ў пэўным сэнсе ёсць адносінамі вакол мэтаў і вынікаў працы, альбо самой працы як працэсу.

Тут выяўляецца дыялектыка жыцця. Ў працы чалавек і незалежны і залежны. Бо сам выбірае работу, але паводле сацыяльных альгарытмаў, нормаў, шабланаў. Чалавек эгаістычны, бо эканоміць сілы і мкнецца да зыску і альтруістычны, дзеля веры і ідэяў, захапленняў і сумлення. Рацыянальны, бо мае мэты; і няпаслядоўны на шляху да іх. Інфармаваны і няздольны да калькуляцыі магчымасцяў адначасова, бо ў палоне стэрэатыпаў. Мабільны і інэртны: дзеля старых, дзяцей, тугі па бацькаўшчыне. Нарэшце, чалавек, пры ўсёй ягонай універсальнасці – гістарычны, неад’емны ад свайго часу і паходжання.

Ў гэтым сэнсе зараз цяжкія часы дзеля бальшыні. Людзі мусяць жыць па раскладзе: і працоўны час, і сон, і пераезды з месца на месца. Так да самай пенсіі: адна праца, што мусіць прынесці задавальненне і сустрэчы, кампанію і гарантыі будучыні, навэт магчымасці самаразвіцця дзеля той будучыні.

Якія перспэктывы? Тыя, хто заняты вытворчасцю, перадачай і выкарыстаннем інфармацыі да 2010 года стануць асноўнай па колькасці групай занятых, склаўшы 55% ад агульнай колькасці. Але праца будзе заставацца знешняй неабходнасцю, і не заўсёды самым пажаданым праз асобу спосабам самарэалізацыі.

Яшчэ адно дзіва сучаснага грамадства: чым далей тым больш людзей працуюць значна болей, чым трэба дзеля дасягнення задавальнення ад працы, і тым больш - задавальнення натуральных патрэбаў чалавека.

Беспрацоўныя не паміраюць з голаду, але праз тое не меньш няшчасныя. І праблема гэта набывае глабальны характар. Заўважце, наколькі скарацілася працоўная біяграфія сярэдняга беларуса за апошнія сто гадоў. Яшчэ больш скараціўся структураваны звонку працоўны час. Адсюль, дарэчы, на фоне распаду культуры – злачыннасць і алкагалізм. Гэта вынік няздольнасці сканцэнтравацца на рэальных жыццёвых інтэрэсах, каб заняць вольны ад непазбежнай працы час.

Існаванне чалавека губляе вось вакол якой круцілася з часоў з’яўлення земляробства і жывёлагадоўлі. Бо ў эканамічнай сацыялогіі паняцце працы дыялектычна мусім суадносіць з паняццем адпачынку.

Ад арганізацыі працы таму мусім пераходзіць да кіравання працоўнымі рэсурсамі, а потым і рэсурсамі людзей як асобаў.

Сучасны кіраўнік кіруе персаналам, а не асобамі. Хаця роля асобы істотна ўзрасла ў параўнанні з фордаўска-тэйлараўскай канцэпцыіяй арганізацыі, але цікаўнасць да яе з боку арганізатараў вытворчасці абмежаваная здольнасцю працаваць ў межах тэхналагічных і сацыяльных нормаў. Да партнерства яшчэ далёка.

Гэта дае магчымасць весці такі бізнэс як (headhunting) пошук і пераманьванне гатовых спецыялістаў. Спробы з'яднаць гэтых людзей ў каманды павадуюць стварэнне той вычварэнскай этыкі, каторая завецца карпаратыўнай і робіць асобу не больш вольнай чым чалавек з першабытнага племені.

Бачыце, праблема тут ў супярэчнасці паміж уніфікаванай масавай адукацыяй і патрабаваннем унікальнасці і крэатыўнасці да стваральніка прадукта інфармацыйнай эпохі. Набліжаецца, дакладней, вяртаецца час персанальнай адукацыі. Але такая адукацыя робіць індэкс згуртаванасці надзвычай высокім ў калектыве і зніжае тога калектыву магчымасці дзеля адсорбцыі асобаў звонку.

Якім чынам можа ўзнікнуць і існаваць партнерства, як найбольш эфектыўная форма ўзаемадзеяння? Ніякім, без усведамлення таго, што падчас працоўных адносінаў мы сутыкаемся з ўсёй гамай адносінаў сацыяльных. Звычайна разглядаюць дзве ролі: рабатадаўца і наёмны работнік. Іх мадыфікуюць ў пакупніка і прадаўца, гэта нібыта бакі пэўнай здзелкі, каторая (і гэта не прамаўляецца) прызнаецца добраахвотнай.

Хаця, пагадзіцеся, роўнапраўнасць бакоў навэт ва ўмаўчанні, адсутнічае. Да таго ж здольнасці суб'екта і суб'ект – рэч непадзельная з усімі псіхалагічнымі, сацыяльнымі і маральнымі ухіленнямі ад сярэдняй.

А спытайцеся у сябе, якія мэты прадаўца працы улічвае яе пакупнік? Да таго ж я прадаю сваю працу да таго, як пачаў яе, авансам і, зразумела, не ўпэўнены ў стоадсоткавым выніку. Бо вынік залежыць не толькі ад здольнасці аддаць свае здольнасці але і ад здольнасці працадаўцы тую аддачу утылізаваць, засвоіць. Каламбурныя атрымліваюцца фармулёўкі. А чаму?

Таму што гэта залежыць не толькі ад утульнасці і мадэрновасці працоўнага мейсца, але і ад адносінаў, ад лаяльнасці працаўніка да наймальніка, напрыклад.

Да таго, ж інтэрэсы бакоў істотна розняцца:

• гарантыі працоўнага месца;

• нормы выпрацоўкі;

• узровень аплаты;

• змест працы.

Гэта – корань працоўных канфліктаў. Бо памыляюцца тыя, што лічаць любую адміністрацыю здольнай цалкам кантраляваць працэсы, што ёй падначаленыя. Згадайце свае спосабы процідзеяння непажаданым загадам, асабліва тыя, каторыя вы навэт не абмяркоўваеце з калегамі, а проста ўжываеце. Ці падобныя адносіны з такімі спосабамі супраціву на маўклівую згоду партнераў не рабіць адно адному кепска?

Пагроза канфлікту – ў паветры любога калектыву. Пачнем з выпадкаў, што патрабуюць “сацыяльнай хірургіі”.

Страйк. Добра калі ён добра арганізаваны, патрабаванні адпавядаюць намерам, а рэсурсы дазваляюць усіх задаволіць.

Рэстрыкцыянізм. Праца выключна па правілах, што цягне паралюш вытворчасці. Во дзе сацыяльнае вылазіць з пад эканамічнага і прававога. Чаго вартыя тыя правілы, наразе.

Процідзеянне інавацыям дзеля ўласнае інэртнасці.

Прагулы і адлучкі.

Праца “налева”.

Дробныя крадзяжы.

Расавы, альбо рлігійны і д.т.п. раздрай.

Натуральна, што партнерства ёсць аптымальным спосабам рэгуляцыі ўсіх пералічаных выпадкаў праз дасягненне кансэнсусу. Першы тып кампармісу: фардысцкі – вы пагаджаецеся з інтэнсіфікацыяй, рабатадаўца з ростам вашага дабрабыту коштам ягоных прыбыткаў. З’яўляецца трэці партнер – прафсаюз.

Дарэчы ў ЗША прафсаюзы былі леалізаваныя ў 1935 годзе актам Вагнэра. А па вайне да працэсу актыўна далучаецца дзяржава і саюзы наймальнікаў, праз трыпартызм партнерства ў наўпрост сацыяльным выглядзе канчаткова губляецца ў «змаганні» за мінімальныя сацыяльна-працоўныя стандарты.

Каб знайсці партнерства мусім даць нырца ў глыбіні г.зв. карпаратыўнае культуры. Бо праца і лад жыцця цесна звязаныя. Некалі чалавек ведаў сваю сям’ю, сваю вёску і сваю парафію. З тымі людзямі і у такой паслядоўнасці найчасцей і працаваў. Каб не згубіць каардынатаў замяняем гэта карпарацыяй: да яе належым, да падзеяў праз яе спрычыняемся. Праз яе шукаем упэўненасці, справядлівасці і прызнання, там будуем каштоўнасці і нормы.

Але нас цікавіць пераважна нутраная спецыфіка сацыяльнага жыцця карпарацыяў. Гэта спецыфіка – нечакана высокая эфектыўнасць сацыяльнага прымусу, звычаяў, працоўных практыкаў і пазафармальных нормаў. Гэта спецыфіка – ў жорсткасці сацыяльных санкцыяў, ад незадаволенасці да пагрозаў і фізічнага ўздзеяння.

Заўважце з’яўленне слаўца “пазафармальны”, бо тое што хоча зрабіць кіраўніцтва мала падобнае бывае на рэчаіснасць. Тая культура захоўвае пэўнае рэчышча незалежна ад пажаданняў дырэкцыі і бягучасці кадраў. Да таго ж, існуюць ў сярэдзіне субкультуры: інжэнераў, акцыянэраў, кліентаў. Агульнае тое, што іхныя мэты звязаныя з існаваннем карпарацыі.

Паўстае мілая сэрцу беларуса праблема справядлівасці і яе суадносінаў з эканамічнай мэтазгоднасцю. Праз гэтыя cуадносіны кожны выстаўляе адзнаку дзеянням кіраўніцтва. І эканамічны поспех не заўжды бывае роўны сацыяльнай легітымнасці вынікаў. Часам даходзіць да баёў і рэвалюцыяў. Але нават такія закалоты не адмяняюць патрэбы ў адзінстве вытворчага працэсу. Мы не адмаўляем ні стваральнай ролі прадпрымальніка ні праву кожнага адстойваць свае інтэрэсы.

І тут зноў нагадвае пра сябе партнерства творчых асобаў, што лепей за адносіны кіраўніцтва-падначалення. Чаму лепей?

Партнерства адметнае ўзгодненасцю мэты. Ўзгодненыя мэты дазваляюць распрацаваць агульныя рамкі дзейнасці дзеля кожнага ўзроўню яе удзельнікаў. Але гэта магчыма пры адзінстве светапогляду. Светапогляд грунтуецца на сістэме каштоўнасцяў. Адзіныя каштоўнасці не дазваляюць ухіляцца ўбок на шляху да мэты. А менавіта падтрыманне устойлівасці складанай сістэмы на шляху да мэты адбірае найболей сілаў. Найпрасцайшы прыклад: кіраванне яхтай пры пераменлівым ветры.

Такім чынам атрымліваецца, што кіраванне рухам праз партнерства павінна пачынацца з усталяванне адзінства каштоўнасцяў.

Але “сацыялогічны дэпартамент” Г.Форда тут не ўзор. Ён мкнуўся, як руплівы гаспадар, даглядаць свае “коні”. Дзьве рэчы па сутнасці адмаўляліся праз сацыяльны уціск: гарэлка і распуста, бо не пакідалі сілаў канвееру. Ўсім тое было зразумела.

Хотарнскія эксперыменты Эльтана Мэё былі бліжэй да сутнасці працэсу, бо высветлілі ролю камунікацыі паміж удзельнікамі вытворчасці. Гэта той самы “сацыяльна-псіхалагічны клімат” з каторым спрабавалі уратаваць прадукцыйнасць працы за часы СССР.

Капіталісты хітрэйшыя. Яны пачынаюць з распрацоўкі стрыжня: этычнага кодэксу карпарацыі, каторы фармалізуе адносіны ўсіх спрычынёных да яе дзейнасці з супрацоўнікамі, кліентамі, партнерамі, дзяржавай, грамадствам. Безумоўна, такі кодэкс утрымлівае і санкцыі.

Ўсё было б цудоўна, каб з’явіліся яшчэ і клерыкі ці шаманы гэтых кодэксаў, бо насамрэч яны ёсць спробай мадэляваць грамадства. Хаця, пагадзіцеся, бальшыня ахоўнікаў нормаў маральнасці ёсць выдатнай ілюстрацыяй таго, што парушэнне некаторых нормаў вельмі прыемная рэч.

Таму з’явіліся іміджмэйкіры. Каб праз відавочнае прышчапіць масам ідэю тога шляха, каторы спавадаваў прыгожы вынік.

Праўда, ў жыцці наймацней спрыяюць добраму іміджу людзі, каторыя ганарацца сваёй працай, калі гэта прыемныя людзі, зразумела.

На другім месцы стаяць адукацыйныя праграмы. Бо навучанне дазваляе зразумець агульную справу як агульную мэту і як частку ўласнай мэты.

На трэцім – харызматычны кіраўнік, артыста, што дазваляе ў прыватным убачыць агульнае і зразумець ягоныя памкненні эстэтычна. Расейцы кажуць: “Каков поп – таков пріход”.

Нарэшце – нацыянаьныя традыцыі калектыўнай працы. Тут цяжкае месца, бо зламаць напрацаванае стагодздзямі не дадуць рады ніякія адукацыйныя праграмы. Спробы капіяваць японцаў – смешныя.

Таму, самі падумайце пра эканамічныя паводзіны беларусаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]