
- •Уcтанова адукцыі
- •«Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі»
- •Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
- •“Эканамічная сацыялогія”
- •Часть 1 для студэнтаў спецыяльнасцей 1 – 25 01 07 – Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве 1 – 26 02 03 – Маркетынг
- •Лекцыя 1 Сацыялагічнае бачанне эканомікі1
- •Лекцыя 2 Эканамічныя паводзіны
- •Лекцыя 3 Сацыяльныя інстытуты
- •Лекцыя 4 Сацыяльная стратыфікацыя
- •Лекцыя 6 Сацыяльная мабільнасць
- •Лекцыя 7 Сацыялогія прадпрымальніцтва
- •Лекцыя 8 Рынак працы
- •Лекцыя 9 Прадаўцы і спажыўцы паслугаў
- •Залескі Міхал Антонавіч Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
- •220114, Г. Мінск, вул.Ф. Скарыны, 8, к.2
Уcтанова адукцыі
«Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі»
Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне
“Эканамічная сацыялогія”
Часть 1 для студэнтаў спецыяльнасцей 1 – 25 01 07 – Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве 1 – 26 02 03 – Маркетынг
Мінск 2006
Укладальнік М.А. Залескі
Апорны канспект лекцый прызначаны дзеля самападрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасцi 1 – 26 02 03 – "Маркетынг на прадпрыемствах сувязі" и 1 – 25 01 07 – Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве, каторыя вывучаюць дысцыпліну
«Эканамічная сацыялогія». Ў дапаможніку даецца падсумаваньне па раздзелах курса, прыклады а таксама кароткі змест курсу, гласары.
Рэцензент Л.М. Міхінава
Выданне зацверджана на паседжанні кафедры Э і У
«04» снежня 2006 г., пратакол № 5/1
З
ЗМЕСТ
1
Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне 1
Лекцыя 1 Сацыялагічнае бачанне эканомікі 4
Лекцыя 2 Эканамічныя паводзіны 10
Лекцыя 3 Сацыяльныя інстытуты 16
Лекцыя 4 Сацыяльная стратыфікацыя 23
Лекцыя 6 Сацыяльная мабільнасць 27
Лекцыя 7 Сацыялогія прадпрымальніцтва 30
Лекцыя 8 Рынак працы 41
Лекцыя 9 Прадаўцы і спажыўцы паслугаў 49
Залескі Міхал Антонавіч 109
Апорны канспект курса лекцый па дысцыпліне 109
Лекцыя 1 Сацыялагічнае бачанне эканомікі1
Пра майго сябра – Інгіліка Сакымбаева суседзі кажуць, што гэта працавіты і прадпрымальны чалавек, каторы любіць з густам апранацца. Тое самае гавораць пра другога майго сябра Майсея Гэлера, праграміста з Х’юстана. А Інгілік пасвіць сваіх якаў высока ў гарах, на мяжы з Кітаем.
Гэтыя людзі маюць адрозныя эканамічныя варункі жыцця, спосабы зарабіць на сям’ю. Яны па рознаму выхоўваюць сваіх дзяцей. У іх розная касмалогія і разуменне сутнасці свету. Адзін кіруецца нідзе не запісаным досведам продкаў, другі законамі, алгарытмамі, праграмамі. Інгілік бачыць: тое, з чым ён працуе, існуе тут і зараз – маткі кормяць цяляты, быкі пільнуюць, каб не ўнадзіўся воўк. Майсей ня бачыць працэсаў ў сярэдзіне камп’ютара і Сеціве. Інгіліка, як бацьку і дзеда ягоныя напаўпісьменныя дзеці і непісьменныя ўнукі лічаць тым, хто ведае ўсё пра сусвет: продкаў, зоры, якаў, горы, надвор'е… Майсей – адзін з экспертаў ў вузкай і малазразумелай астатнім галінцы бясконцых ведаў.
А вы, што мусіце вывучаць з гэтых эпізодаў? Пасвіць якаў і праграмаваць – гэта займацца эканамічнай дзейнасцю, поспех каторай залежыць ад эфектыўнага выкарыстання мноства рэсурсаў. Ў гэтым сэнсе няма розніцы паміж алгарытмамі і рытуаламі. Але не яны толькі ёсць гарантыяй поспеху. Поспехам будезе добрае выкананне сацыяльнай ролі: пастуха албо праграміста. Выкананне якога ад вас чакаюць. Кажух і акуляры тут сымбалі ці інструмэнты? Чым лепей вы будзеце ведаць прызначэнне ўсяго, што звязанае з працай, тым больш эфектыўным будзе ваш прагноз тае працы паспяховасці. А добрае бачанне будучыні – падмурак поспеху эканаміста.
Паводле распаўсюджанай зараз думкі вынікі працы прадвызначаныя прыватным інтэрэсам. І пастух і праграміст гэткі інтэрэс маюць, але іхныя дзеянні ў значнай ступені, калі не ў асноўным прадвызначаныя сацыяльнымі інстытутамі. Неабходнасць пасвіць якаў ў 21 стагодздзі магчыма зразумець толькі праз спецыфічны космалагізм кіргізкага племені – жузу. Пры тым, што пастухі разумеюць і карыснасць ветэрынара, і прагноз надвор’я з мініятурнага радыё. Але малаімаверна, што праграміст пойдзе ў сінагогу каб вырашыць праблему з тэсціраваннем праграмы.
Ў сваіх працоўных аперацыях пастухі і праграмісты абсалютна рацыянальныя. Але менскі, такійскі і мадрыдзкі праграмісты сваю рацыянальнасць праяўляюць, пагадзіцеся, ў вельмі розныя спосабы і ў розных культурных кантэкстах. Так, ўсе яны маюць прыватны інтэрэс, але гэты інтэрэс скіраваны на розныя рэчы і адносіны.
Таму эканамічнае развіццё магчыма разглядаць як вынік рэалізацыі мноства дробных сацыяльных праграмаў непадобных адна да адной і незлічоных.
А можна зірнуць і інакш. Адзін старажытны філосаф, зваўся Лаа-Цзы, пытаўся: “Што застанецца ад кола, калі разабраць яго на часткі?” Зразумела, ідэя кола. Гэтак і Карл Палан’і (Karl Polanyi) ў сваёй кнізе The Great Transformation (1944), сцвярджае, што брытыйская індустрыалізацыя ўзрасла менавіта на ідэі вольнага рынку працы, што парваў традыцыйныя сувязі лордаў з іхнымі падданымі.
Таму Карл Маркс зацікавіўся пераходам феадалізма ў капіталізм, Макс Вэбэр заняўся ўплывам рэлігіі на гаспадарчае развіццё. Ад тога часу сацыёлагі ішлі шляхам індукцыі, будуючы сацыялагічныя тэорыі праз назіранне паводзінаў. Эканамісты трымаліся дэдукцыі і выводзілі эканамічныя адносіны, то бок – паводзіны, праз аксіёму ўласнага інтэрэсу, што нібыта ёсць заўсёдным рухавіком індывідуальных паводзінаў.
Эканамістам, як фізікам, карціла падцвердзіць, альбо знайсці універсальны закон. Тым часам сацыёлагі, абагульняючы факты, натрапілі на цэлую сетку адносінаў, каторыя робяць гарады непадобнымі і аднолькавмі, эліты магутнымі, галечу прыставучай нібыта смала, а кіраўнікоў сярэняга ўзроўню “заканадаўцамі” жыцця арганізацыяў2.
Нарэшце, ў 80-я гады мінулага стагодздзя эканамістам стала зразумела, што эканамічныя паводзіны рэгулююцца грамадствам, а сацыёлагам, што сямейныя адносіны, рэлігійныя сістэмы і палітычныя інстытуты змяняюцца пад эканамічным уплывам.
Цэнтральным ў тым разуменні стала паняцце інстытута, а таксама сеткі, сілы і ўсімі прызнанага сацыяльнага прымусу. Прымусу праз дамову, каторы набірае сілу праз сетку адносінаў, каторыя пры сваім сталенні набываюць характар устойлівы і сваю сацыяльную інфраструктуру. Як мяжа, што з нябачнай умоўнай рысы робіцца сістэімай абарончых пабудоваў.
Але тут ёсць небяспека: за дрэвамі не убачыць лесу. Бо датыхчас эканамічная сацыялогія не мае тэорыі і структуры дастатковых, каб прагназаваць будучыню мог не толькі грандмайстар, але кожны, хто не палянаваўся вывучыць пэўныя правілы.
Тым часам эканамічная сацыёлагія ў СССР таксама расла пераважна ў нетрах марксісцкай палітэканоміі. Мэтодолагічна гэта цягнула такія наступствы, з каторымі вы сустрэнецеся ў айчынных падручніках:
- структуралізм (абгрунтаванне гаспадарчых паводзінаў наяўнасцю пэўных базавых структураў);
- гістарыцызм (фармуляванне аб’ектыўных законаў развіцця гэтых структураў);
- эканамічны дэтэрмінізм (вывядзенне згаданых законаў з вытворчых адносінаў);
- калектывізм і антыпсіхалагізм (наданне грамадству выключнай ролі ў фармаванні адносінаў).
Да таго ж савецкая эканамічная сацыялогія развівалася пераважна як сацыялогія працы. Ішло да таго, каб ўсю сацыялогію выводзіць з працы. Добра распрацаванай галіной сталіся прафэсійныя і эканамічныя асаблівасці сацыяльнай структуры грамадства ў межах класавай тэорыі.
Натуральна, прадпрымальніцтва і працоўныя канфлікты не закраналіся, бо іх “не было”, роўна як і беспрацоўя, галечы, прастытуцыі, збачэнстваў і злачыннасці.
Зараз рускамоўная частка нашай навукі можа быць падзеленая на дзве плыні:
Рынкавая адаптацыя эканомікі працы;
Тэорыі эканамічнага жыцця; прынамсі, паводле аб’екту менавіта дзеля вас ўяўляюць цікаўнасць:
- метадалогія даследвання;
- эканамічная культура;
- прадпрымальніцтва;
- гаспадарчыя арганізацыі;
- працоўныя адносіны;
- занятасць;
- хатняя гаспадарка;
- стратыфікацыя3;
- навуковыя веды;
- паводзіны спажыўцоў4.
Дарэчы, ў традыцыях палітэканоміі можна гэтак сама падзяліць навуку на раздзелы пра вытворчыя, размеркавальныя і абменныя паводзіны.
Але, галоўнае, што мы мусім зразумець, выснова – што выцякае з сёняшніх разважанняў: трэба пазбягаць стэрэатыпаў. Вось, напрыклад, некаторыя з іх:
Здаровы сэнс |
Вынікі даследванняў |
1 |
2 |
1 Рамантычнае каханне – гэта натуральная частка жыццёвага досведу чалавека, таму яна распаўсюджаная ва ўсіх грамадствах і шчыльна звязаная са шлюбам. |
1 Ідэя шлюбу, каторы грунтуецца на рамантычным каханні, выключна новая рэч: яе не было ні ў ранніх эўрапейскіх грамадствах, ні ў іньшых культурах. Бальшыні чалавецтва рамантычнае каханне невядомае і зараз. |
2 Працягласць жыцця людзей залежыць ад іхнай біялягічнай арганізацыі і не надта моцна звязаная з сацыяльнымі адрозненнямі. |
2 Працягласць жыцця людзей адназначна вызначаная сацыяльным ўплывам, бо лад жыцця дзейнічае нібыта фільтр дзеля біялягічных чыннікаў, што выклікаюць хваробы і смерць. Звычайна бедныя ня гэткія здаровыя як багатыя, бо горай ядуць, вытрымліваюць фізічныя перагрузкі, а потым атрымліваюць мэдычнае абслугоўванне не самай высокай якасці. |
3 Даўнейшая сям’я была стабільная, а сёння колькасць сем’яў, што распадаюцца, імкліва ўзрастае. |
3 Калі звярнуцца хаця б да пачатку 19 стагодздзя, то статыстыка сведчыць, што колькасць дзяцей, каторыя жылі ў сем’ях з адным з біялягічных бацькоў, была вышэй чым сёння, бо людзі часцей паміралі ў маладосці, асабліва жанчыны падчас нараджэння дзіцяці. Так што змянілася не колькасць разбураных сем’яў, а прычыны тога разбурэння. |
1 |
2 |
4 Ва ўсіх грамадствах і заўсёды ёсць людзі глыбака няшчасныя, таму самагубстваў кругом хапае. |
4 Колькасць самагубстваў ў розных грамадствах розная. Возьмем Эўразвяз: ў Вялікай Брытаніі самагубстваў ў чатыры разы болей чым ў Гішпаніі, але ў тры разы меней, чым ва Ўгоршчыне. Колькасць самагубстваў паўсюдна расце адначасова з індустрыялізацыяй і скарачаецца ў чаканні пераменаў. |
5 Бальшыня людзей па ўсім свеце цэніць матэрыяльны дабрабыт і будзе дамагацца яго праз любыя магчымасці. |
5 Роля, каторую адводзяць многія дабрабыту і поспеху – дасягненне адносна новае. Гэта з’яўляецца разам з індывідуалізмам. А ў мностве культураў індывіды, звычайна, ставяць дабрабыт абшчыны вышэй за ўласныя жаданні і схільнасці. І, напрыклад, рэлігійныя каштоўнасці мноства людзей ставіць вышэй за матэрыяльныя. |
6 Войны ішлі на працягу ўсёй гістарыі чалавецтва. Ўвесь час захоўваецца пагроза вайны і тлумачэнне таму ў інстынктыўнай злосці чалавека, каторая так шукае сабе выйсця. |
6 Людзі не маюць не толькі агрэсіўных інстынктаў, але і інстынктаў наогул, калі разумець “інстынкт” як генэтычна фіксаваны узор паводзінаў. Пакуль людзі жылі малымі групамі гэткіх войнаў, як зараз не было. Адны групы былі злейшыя, другія – спакайнейшыя, але, наразе, ахвяраў многа не бывала. Аж пакуль не адбылася, так бы мовіць, індустрыялізацыя вайны, як частка агульнай індустрыялізацыі. |
1 |
2 |
7 Новыя інфармацыйныя тэхнолагіі скароцяць працягласць рабочага тыдня ў бальшыні насельніцтва. |
7 Ужо зараз бальшыня насельніцтва ня надта ўпэўненая ў слушнасці гэтага сцвярджэння. Аўтаматызаваная цалкам вытворчасць – вельмі рэдкая з’ява, а замена рабочых месцаў там – цягне іхнае стварэнне недзе яшчэ. |